Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Летапісу 19 1 Летапісу 19 раздзел

1 І сталася просьле гэтага, што памер Нагаш, кароль сыноў Амонавых, і загаспадарстваваў сын ягоны замест яго.
2 І сказаў Давід: «Выкажу я зычлівасьць Гануну Нагашонку, бо айцец ягоны зрабіў імне зычлівасьць». І паслаў Давід паслоў пацешыць яго па айцу ягоным. І прышлі слугі Давідавы да зямлі сыноў Амонавых, да Гануна, пацешыць яго.
3 І сказалі князі сыноў Амонавых Гануну: «Ты думаеш, Давід паважае айца твайго, што ён прыслаў пацяшыцеляў да цябе? Ці ня дзеля таго, каб прасачыць а зьнішчыць а выглядзець зямлю прышлі слугі ягоныя да цябе?»
4 Дык узяў Ганун служцоў Давідавых, і пагаліў іх, і абрэзаў адзецьці іхныя на палавіцу, да крэслаў, і адпусьціў іх.
5 І пайшлі яны. І наказалі Давіду празь людзёў гэтых, і ён паслаў ім наўпярэймы, бо яны былі вельма паганбены; і сказаў кароль: «Застаньцеся ў Ерыхоне, пакуль адрастуць барады вашы, і тады зьвернецеся».
6 Як Амоняне абачылі, што яны сталі непахнючымі Давіду, тады паслаў Ганун а сынове Амонавы тысяча таланяў срэбра, каб наняць сабе цялежкі й коньнікаў з Араму Месопотамскага а з Араму Мааскага а з Цовы.
7 І нанялі сабе трыццаць дзьве тысячы цялежак і караля Мааха а люд ягоны. І прышлі яны і разьлягліся перад Медэваю. І сынове Амонавы зьберліся зь местаў сваіх, і прышлі на бітву.
8 І пачуў Давід, і паслаў Ёава з усім войскам харобрых.
9 І выступілі сынове Амонавы, і зладзіліся на бітву ля брамы месцкае, а каралі, што прышлі, асобна ў полю.
10 Ёаў, бачачы, што будзе ў яго бітва сьпераду й адзаду, абраў з усіх выборных у Ізраелю і зладзіў супроці Араму.
11 А засталую часьць люду паручыў Авішаю, брату свайму, каб яны зладзіліся супроці Амонян.
12 І сказаў ён: «Калі Арамляне будуць долець мяне, то ты паможаш імне; а калі сынове Амонавы будуць долець цябе, то я памагу табе.
13 Пасіліся, і будзем цьверда стаяць за люд наш і за месты Бога нашага; а СПАДАР хай зробе, што Яму любя».
14 І прыступіў Ёаў а люд, што зь ім, да бітвы з Арамом; і яны ўцякалі ад яго.
15 А сынове Амонавы, бачачы, што Арамляне ўцякаюць, і самы ўцяклі ад Авішая, брата ягонага, і ўвыйшлі ў места. І прышоў Ёаў да Ерузаліму.
16 І абачыў Арам, што яны разьбіты Ізраелям, і паслаў паслоў, і вывялі Арамлян, што былі на тым баку ракі, і Шофах, вайводца Гададэзэраў, перад імі.
17 І наказалі Давіду, і ён зьбер усяго Ізраеля, перайшоў Ёрдан, і прышоў да іх, і прыгатаваўся на іх, і зладзіўся Давід супроці Арама на бітву, і біліся зь ім.
18 І ўцякалі Арамляне ад Ізраялян, і забіў Давід ув Арамлян сем тысячаў цялежкавых вояў, і сорак тысячаў пяхотных, і Шофаху, вайводцу, зрабіў сьмерць.
19 Як абачылі служцы Гададэзэравы, што іх паразілі Ізраяляне, дык зрабілі з Давідам мір і служылі яму. І не хацеў Арам болей ратаваць сыноў Амонавых .
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Летапісу, 19 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.