Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Езэкіеля 9 Езэкіеля 9 раздзел

1 І загукаў у вушы мае вялікім голасам, кажучы: «Дабліжчася, спраўцы кары над местам, кажны із снадзівам бураньня ў руццэ сваёй!»
2 І гля! шасьцёх чалавекаў прышло з дарогі вышняе брамы, што зьвернена на поўнач, і кажны із снадзівам бураньня ў руццэ сваёй, і сярод іх адзін, адзеўшыся ў палотны, зь пісарскаю чарнянкаю ля сьцёгнаў сваіх. Яны ўвыйшлі й сталі ля мядзянага аброчніка.
3 І слава Бога Ізраелявага паднялася ад херува, на каторым была, да парогу дому. І гукнуў Ён чалавека, што быў адзеўшыся ў палотны, у каторага была пісарская чарнянка ля сьцёгнаў.
4 І сказаў СПАДАР яму: «Прайдзі пасярод места, пасярод Ерузаліму, і таўруй літару таў на чолах людзёў, каторыя ўздыхаюць а якочуць над усімі агідамі, што дзеюцца ў сярэдзіне яго».
5 А гэным сказаў уголас імне: «Прайдзіце за ім па месьце й біце; няхай не шкадуе вока вашае, і ня майце жаласьці.
6 Біце на загубу старога, маладога, дзеўкі а дзецяняты а жонкі; але ня бліжчася да ніякіх людзёў, на каторых таў; і ад Мае сьвятыні пачніце». І яны пачалі ад людзёў старых, што былі перад домам.
7 І сказаў ім: «Сплюгаўце дом, і напоўніце панадворкі забітымі, і выйдзіце». І яны вышлі, і забівалі ў месьце.
8 І сталася, як яны забівалі, а я застаўся, што я паў на від свой і загаласіў, і сказаў: «Ах, Спадару СПАДАРУ, ці Ты выгубіш усіх засталых із Ізраеля, выліваючы абурэньне Свае на Ерузалім?»
9 І сказаў Ён імне: «Бяспраўе дому Ізраелявага а Юдзінага вельмі, вельмі вялікае, і зямля поўная крыві, і месты поўныя крыўды, бо яны казалі: "Спадар пакінуў зямлю, і Спадар ня бача".
10 І што да Мяне, то вока Мае не пашчаджае, і Я ня буду меці міласьці, абярну дарогі іхныя на галавы іхныя».
11 І вось, муж, што адзеўшыся ў палотны, у каторага чарнянка ля сьцёгнаў, паведаміў, кажучы: «Я зрабіў, як Ты расказаў імне».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Езэкіеля, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.