Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 17 Другапраўе 17 раздзел

1 Не абракай СПАДАРУ, Богу свайму, вала альбо ягняці, на каторым будзе ган, што-колечы благое, бо гэта агіда СПАДАРУ, Богу твайму.
2 Калі знойдзецца сярод цябе ў ваднэй з брамаў тваіх, каторыя СПАДАР, Бог твой, даець табе, мужчына альбо жонка, што зробе ліха перад ачыма СПАДАРА, Бога твайго, каб узрушыць змову Ягоную;
3 І пойдзе, і будзе служыць іншым багом, і паклоніцца ім, і сонцу, альбо месяцу, альбо ўсяму войску нябёснаму, чаго Я не расказаў;
4 І табе накажуць, і ты пачуеш, дык ты добра прасачы, і вось, праўда, і верна слова, зроблена брыда гэтая ў Ізраелю,
5 Дык вывядзі мужчыну таго альбо жонку тую, каторыя зрабілі ліха гэтае, да брамы свае, таго мужчыну альбо тую жонку, і ўкамянуй іх, і хай памруць.
6 На словы дзьвюх сьветак альбо трох сьветак хай памрэць засуджаны на сьмерць; ня мае быць забіты на словы аднае сьветкі.
7 Рука сьветак мае быць на ім уперад, каб забіць яго, а рука ўсяго люду пры канцу; і выкарані ліха з пасярод сябе.
8 Калі цяжка будзе табе ў якой справе рассудзіць памеж крыві й крыві, памеж суду й суду, памеж біцьця й біцьця, і нязгодныя пагляды ў брамах тваіх, то ўстань і ўзыйдзі на месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой,
9 І прыдзі да сьвятароў Левітаў а да судзьдзі, каторы будзе тых дзён, і распытайся ў іх, і яны скажуць табе ў справе.
10 І зрабі подле слова, каторае яны скажуць табе, на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, і рупся рабіць подле ўсяго, чаго яны навучаць цябе.
11 Подле права, каторага яны навучаць цябе, і подле рассудку, які яны скажуць табе, зрабі, і не адхінайся ад слова, якое яны скажуць табе, ані направа, ані налева.
12 А хто ўчыне так гарэзна, каб непаслухаць сьвятара, што стаіць служыць там СПАДАРУ, Богу твайму, альбо судзьдзі, мае памерці тый чалавек, — і выкарані ліха з Ізраеля.
13 І ўвесь люд пачуе, і будзе баяцца, і ня будзе болей гарэзаваць.
14 Як ты прыйдзеш да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, і апануеш яе, і аселішся на ёй, і скажаш: "Пастанаўлю я над сабою караля, падобна да ўсіх народаў, што наўкола мяне":
15 То пастанаві, пастанаві сабе над сабою караля, каторага абярэць СПАДАР, Бог твой; з пасярод братоў сваіх пастанаві над сабою караля; ня можаш пастанавіць над сабою чужніка, каторы ня брат табе.
16 Толькі каб ён не памнажыў сабе коні і не зварачаў люд да Ягіпту, каб памнажыць сабе коні, бо СПАДАР сказаў вам: "Не зварачайцеся болей дарогаю гэтай";
17 І каб не памнажыў сабе жонак, каб не адвярнулася сэрца ягонае, і каб срэбра а золата не памнажыў сабе вельмі.
18 І будзе, што як ён сядзе на пасад каралеўства свайго, дык выпіша сабе да кнігі адпіс права ў сьвятароў Левітаў.
19 І хай ён будзе ў яго, і хай ён чытае яго ўсі дні жыцьця свайго, каб навучыўся баяцца СПАДАРА, Бога свайго, каб рупіўся праз усі словы права гэтага і ўставы гэтыя, каб паўніць іх,
20 Каб не надзьмулася сэрца ягонае над братамі ягонымі, і каб не адхінаўся ён ад расказаньня направа ані налева, каб працягнуў дні на каралеўстве сваім, ён а сынове ягоныя сярод Ізраеля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 17 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.