Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

1 да Тыматэя 4 1 да Тыматэя 4 раздзел

1 Дух-жа выразна кажа, што ў апошніх часах некаторые адступяць ад веры, а прыстануць да духаў блуду й дэманаўскіх навук,
2 аблыжна ілжывых, запеклых у сумленьні сваім,
3 што забараняюць жаніцца, ужываць да яды тое, што Божа стварыў да спажываньня з падзякай вернікамі, пазнаўшымі праўду:
4 усё бо створанае Богам ёсьць добрае і ня трэба ні чым, з падзякаю спажываным, ганьбаваць,
5 бо-ж усьвячваецца словам Божым і малітваю.
6 Талкуючы гэта братом, будзеш добрым слугою Езуса Хрыстуса, сычаным словамі веры і добрае навукі, за каторай ты заўсёды йшоў.
7 А недарэчных і бабскіх казак цурайся, накладай сябе да пабожнасьці;
8 бо цялесныя муштры мала карысныя, а пабожнасьць да ўсяго прыдатная, маючы заруку цяперашняга і будучага жыцьця.
9 Гэта праўда неаспрэчная і верыгодная.
10 Для яе мы й працуем ды церпім зьнявагі, што маем спадзеву на Бога Жывога, Збавіцеля ўсіх людзей, а, перадусім, верных.
11 Гэта прыказвай, гэтага навучай.
12 Ніхто хай маладосьці твае не зьняхайвае, але будзь наўзорам для верных у мове й паступках, У любасьці, у Духу, у веры ды чыстасьці.
13 Пакуль прыйду, пільнуй чытаньня, напаміну, павучаньня.
14 Не абняхайвай данай табе запаветна ласкі з узлажэньнем рук сьвятарскіх.
15 На гэта зважай і ў гэтым трывай, каб пасьпяховасьць твая была ўсім відавочна.
16 Пільнуй сябе ды навукі вытрывала. Гэтак і сябе збавіш, і тых, што цябе слухаюць.

Зноскі:

3 Хвальшывые сусьціжнікі з духам (гностыкі) ў матарыяльнай прыродзе і ў людзкой плоці дабачвалі першавытокі зла і ўзводзілі бязжэнства ў закон, разрожнівалі еміну, страву, паганячую ад непаганячай чалавека.

7 Гностыкі ўасаблялі духовыя істасьці ды ўяўлялі сабе суадносіны між імі байковых пераказах, падобных да паганскіх нясінеціц аб долі ды дзеях багоў іхніх.

8 Пабожнасьць, богабоезь добра настройвае і ажыўляе чалавека, бо ўжбуджае надзею зямных і вечных даброт.

14 Апостал гаворыць аб ласцы, атрымоўванай пад час кансакрацыі біскупа. А кансэкраваў яго сам Апостал; у гэтым абрадзе ўдзейнічаюць такжа і сьвятары, ускладаючые рукі, хоць ня ў ролі самых кансэкратараў (2Тым. 1:6). Аб запавеснасьці ласкі адмысловай спамінаецца вышэй (1:18).


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст св.Паўла да Тыматэя, 4 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

1 да Тыматэя 4 раздзел в переводах:
1 да Тыматэя 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.