Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Яана 8 Паводля Яана 8 раздзел

1 Ісус жа пайшоў на гару Аліўную.
2 А рана нараніцы ізноў прыйшоў Ён у Сьвятыню, і ўвесь народ прыходзіў да Яго; і, сеўшы, Ён навучаў іх.
3 Прыводзяць жа кніжнікі і хварысэі да Яго жанчыну, (якую) злавілі на чужалостве, і, паставіўшы яе пасярэдзіне,
4 кажуць Яму: Настаўнік, гэтая жанчына была злоўлена на ўчынку чужалоства,
5 а ў Законе Масей загадаў нам гэткіх пабіваць каменьнем. А што скажаш Ты?
6 Гэтае ж (яны) казалі, спакушаючы Яго, каб мець (падставу) абвінаваціць Яго. Але Ісус, нахіліўшыся долу, пісаў пальцам на зямлі.
7 Калі ж (яны) доўжылі (ў) Яго дапытавацца, Ён, выпрастаўшыся, сказаў ім: хто бязгрэшны (сярод) вас, першы няхай кіне камень у яе.
8 І зноў, нахіліўшыся долу, Ён пісаў на зямлі.
9 Яны ж, пачуўшы і дакараныя сумленьнем, павыходзілі адзін за адным, пачаўшы ад старшых аж да апошніх; і застаўся адзін Ісус і жанчына, стоячы перад (Ім).
10 Выпрастаўшыся ж Ісус і нікога ня ўба́чыўшы, апрача жанчыны, сказаў ёй: жанчына! дзе ёсьць тыя, абвінавальнікі твае? Ніхто ня асудзíў цябе?
11 Яна ж сказала: ніхто, Госпадзе! І сказаў ёй Ісус: і Я цябе ня асуджваю: ідзі і больш ня грашы.
12 Ізноў тады Ісус прамовіў ім, кажучы: Я ёсьць Сьвятло сьвету, хто ідзе за Мною, ня бу́дзе хадзіць у цемры, але меціме Сьвятло Жыцьця.
13 Тады хварысэі сказалі Яму: Ты Сам пра Сябе сьведчыш, Сьвядоцтва Тваё ня Праўдзíвае.
14 Адказаў Ісус і сказаў ім: нават калі Я сьведчу Сам пра Сябе, Сьвядоцтва Маё ёсьць Праўдзівае, бо Я ведаю, адкуль прыйшоў і куды йду, а вы ня ве́даеце, скуль Я прыходжу і куды йду.
15 Вы паводля цела судзіце; Я ня суджу́ нікога.
16 А калі і суджу Я, Суд Мой ёсьць Праўдзівы, бо Я ёсьць ня адзíн, але Я і Бацька, Які паслаў Мяне.
17 А і ў Законе ж вашым напісана, што сьведчаньне двух чалавек ёсьць праўдзівае. (Другазак. 19:15)
18 Я ёсьць Той, Хто сьведчыць Сам аб Сабе, і сьведчыць аба Мне Бацька, Які паслаў Мяне.
19 Тады казалі Яму: дзе Бацька Твой? Адказаў Ісус: ані Мяне (вы) ня ве́даеце, ані Бацькі Майго. Калі б (вы) Мяне ведалі, тады і Бацьку Майго ведалі б.
20 Гэтыя словы сказаў Ісус ля скарбніцы, навучаючы ў Сьвятыні, і ніхто ня схапíў Яго, бо яшчэ ня прыйшо́ў час Ягоны.
21 Сказаў жа ізноў ім Ісус: Я адыходжу, і (вы) будзеце шукаць Мяне, і ў грэху вашым паўміраеце. Куды Я йду, вы ня мо́жаце прыйсьці.
22 Гаварылі ж жыды: ці Ён заб’е Сябе Самога, што кажа: куды Я йду, вы ня мо́жаце прыйсьці?
23 І сказаў ім: вы ад нізу, Я з Вышыні; вы ад гэтага сьвету, Я ня ад гэтага сьвету;
24 сказаў жа Я вам, што (вы) паўміраеце ў грахах вашых; бо калі ня паве́рыце, што Я ёсьць (Ён), паўміраеце ў грахах вашых.
25 Тады (яны) казалі Яму: Ты Хто ёсьць? І сказаў ім Ісус: Той, Хто ад Пачатку, што і кажу вам.
26 Шмат маю аб вас гаварыць і судзіць, але Той, Хто паслаў Мяне, ёсьць Праўдзівы, і Я што пачуў ад Яго, тое кажу сьвету.
27 Ня зразумелі, што Ён гаварыў ім аб Ба́цьку.
28 Сказаў тады ім Ісус: калі (вы) падыймеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што Я ёсьць (Ён), і (што) ад Сябе Самога ня раблю нічога, але як наўчыў Мяне Бацька Мой, так кажу.
29 І Той, Хто паслаў Мяне, ёсьць са Мною: Бацька ня пакíнуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю, што падабаецца Яму.
30 Калі Ён гаварыў гэтае, многія ўверылі ў Яго.
31 Тады казаў Ісус жыдам, што ўверылі ў Яго: калі вы астанецёся ў Слове Маім, (дык) запраўды (вы) вучні Мае.
32 І пазнаеце Праўду, і Праўда вызваліць вас.
33 (Яны) адказалі Яму: мы семя Абрагамавае, і нікому ніколі ня былí рабамі; як (жа) Ты кажаш: станецеся вольнымі?
34 Адказаў ім Ісус: Праўду, Праўду кажу вам: усякі, хто робіць грэх, ёсьць нявольнік грэху.
35 Але раб ня застае́цца ў Доме вечна; Сын застаецца вечна.
36 Калі ж Сын вас вызваліць, запраўды вольнымі будзеце.
37 Ведаю, што вы семя Абрагамавае, але шукаеце Мяне забіць, бо Слова Маё ня зьмяшчаецца ў вас.
38 Я абвяшчаю тое, што бачыў у Ба́цькі Майго, а вы ж робіце тое, што бачылі ў ба́цькі вашага.
39 (Яны) адказалі і сказалі Яму: ба́цька наш — Абрагам. Кажа ім Ісус: калі б (вы) былі дзеці Абрагамавыя, (то) рабілі б учынкі Абрагамавыя.
40 А цяпер (вы) шукаеце забіць Мяне, Чалавека, Які абвясьціў вам Праўду, якую Я пачуў ад Бога; Абрагам гэтага ня рабíў.
41 Вы робіце ўчынкі ба́цькі вашага. Сказалі тады Яму: мы ня з блудадзейства народжаны; аднаго Ба́цьку маем — Бога.
42 Тады Ісус сказаў ім: калі б Бог быў ваш Бацька, (то вы) любілі б Мяне, бо Я ад Бога выйшаў і прыходжу; бо Я ня Са́м ад Сябе прыйшоў, але Ён паслаў Мяне.
43 Чаму (вы) ня разуме́еце мовы Маёй? Бо ня мо́жаце чуць Слова Майго.
44 Вы ёсьць ад (вашага) ба́цькі, (ад) д’ябла, і (вы) хочаце выпаўняць жаданьні ба́цькі вашага. Ён быў душагуб ад пачатку і ў Праўдзе ня ўсто́іў, бо няма́ Праўды ў ім. Калі (ён) гаворыць ілжу — із свайго гаворыць, бо ён ёсьць ілгун і ба́цька сваёй (ілжы).
45 А як Я Праўду кажу, ня ве́рыце Мне.
46 Хто з вас дакажа Мой грэх? Калі ж Я Праўду кажу, чаму вы ня ве́рыце Мне?
47 Хто ёсьць ад Бога, (той) Словы Боскія слухае. Вы затым ня слу́хаеце, што (вы) ня ад Бо́га.
48 Адказалі тады жыды і сказалі Яму: ці (ж) ня пра́вільна мы кажам, што Ты ёсьць самарац, і дэмана маеш?
49 Ісус адказаў: Я ня ма́ю дэмана, але Я паважаю Ба́цьку Майго, а вы зьняважаеце Мяне.
50 Я ж ня шука́ю Славы Маёй; ёсьць Той, Хто шукае і судзіць.
51 Праўду, Праўду кажу вам: калі хто Слова Маё споўніў бы, ня ўгле́дзіць сьмерці давеку.
52 Тады жыды сказалі Яму: цяпер (мы) даведаліся, што Ты дэмана маеш. Абрагам памёр і Прарокі, а Ты кажаш: калі хто Слова Маё споўніў бы, ня спазна́е сьмерці давеку.
53 Няўжо Ты большы (за) ба́цьку нашага Абрагама, які памёр? і Прарокі памерлі: кім Ты Сябе робіш?
54 Адказаў Ісус: калі Я выслаўляю Сам Сябе, (то) Слава Мая ёсьць нішто. Ёсьць Ба́цька Мой, Той, Хто выслаўляе Мяне, пра Якога вы кажаце, што Ён Бог ваш.
55 І (вы) ня пазна́лі Яго, а Я ведаю Яго, і калі б сказаў, што ня ве́даю Яго, (то) быў бы падобны да вас ілгун. Але Я ведаю Яго і Слова Ягонае выпаўняю.
56 Абрагам, ба́цька ваш, рады быў, каб бачыць Дзень Мой; і ўгледзіў і ўсьцешыўся.
57 Сказалі тады жыды Яму: Ты яшчэ пяцідзясяцёх гадоў ня ма́еш, і Ты бачыў Абрагама?
58 Сказаў ім Ісус: Праўду, Праўду кажу вам: перш чым Абрагам быў, Я ёсьць.
59 Тады ўзялі каменьні, каб кінуць у Яго, але Ісус укрыўся і выйшаў са Сьвятыні, прайшоўшы між імі, і гэтак прайшоў міма.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Яана Сьвятое Эвангельле, 8 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Яана 8 раздзел в переводах:
Яана 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.