Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Матфея 6 Паводле Матфея 6 раздзел

1 Глядзíце, не давайце мíласціны вашай перад людзьмí, каб яны бачылі вас: інакш не будзе вам узнагаро́ды ад Айца вашага, Які на нябёсах.
2 Дык вось, калі дае́ш мíласціну, не трубі перад сабою, як робяць крываду́шнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб услаўля́лі іх людзі. Праўду кажу вам: яны ўжо атры́мліваюць узнагароду сваю.
3 У цябе ж, калі дае́ш мíласціну, няхай не ведае левая рука твая, што робіць правая,
4 каб мíласціна твая была́ тайная, і Айцец твой, Які бачыць тайнае, адда́сць табе я́ўна.
5 І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі, што любяць у сінагогах і на скрыжава́ннях вуліц, сто́ячы, маліцца, каб вы́ставіцца перад людзьмí. Праўду кажу вам, што яны ўжо атры́мліваюць узнагароду сваю.
6 Ты ж, калі молішся, зайдзі ў пакой твой і, зачынíўшы дзверы твае, памалíся Айцу твайму, Які ў тайне; і Айцец твой, Які бачыць тайнае, адда́сць табе я́ўна.
7 А мо́лячыся, не гаварыце лішняга, як язычнікі; бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачу́тыя будуць.
8 Не будзьце ж падобнымі да іх; бо ведае Айцец ваш, у чым вы ма́еце патрэ́бу, ране́й, чым вы папро́сіце ў Яго.
9 Вы ж малíцеся так: Ойча наш, Які на нябёсах! няхай свяцíцца імя́ Тваё;
10 няхай пры́йдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі.
11 Хлеб наш надзённы дай нам сёння;
12 і дару́й нам даўгі нашы, як і мы дару́ем даўжніка́м нашым;
13 і не ўвядзі нас у спаку́су, але збаў нас ад злога. Бо Тваё ёсць Царства, і сіла, і слава наве́кі. Амінь.
14 Бо калі вы будзеце дарава́ць лю́дзям правíннасці іх, то дару́е і вам Айцец ваш Нябесны.
15 А калі не будзеце дарава́ць лю́дзям правíннасцей іх, то і Айцец ваш не дару́е вам правíннасцей вашых.
16 І калі по́сціце, не будзьце пану́рымі, як крываду́шнікі; бо яны робяць змро́чным аблíчча сваё, каб паказаць лю́дзям, што по́сцяць. Праўду кажу вам, што яны ўжо атры́мліваюць узнагароду сваю.
17 А ты, калі по́сціш, нама́ж галаву́ сваю і ўмый твар свой,
18 каб не лю́дзям паказаць, што ты по́сціш, а Айцу твайму, Які ў тайне; і Айцец твой, Які бачыць тайнае, адда́сць табе я́ўна.
19 Не збіра́йце сабе ска́рбаў на зямлі, дзе моль і ржа нíшчаць і дзе зладзе́і падко́пваюцца і кра́дуць;
20 а збірайце сабе ска́рбы на небе, дзе ні моль, ні ржа не знішча́юць і дзе зладзе́і не падко́пваюцца і не кра́дуць.
21 Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца ваша.
22 Свяцíльнік целу ёсць вока. Дык вось, калі вока тваё будзе здаровае, то ўсё цела тваё светлае будзе;
23 калі ж вока тваё будзе нягоднае, то ўсё цела тваё цёмнае будзе. Дык вось, калі святло, якое ў табе, — цемра, тады якая ж сама цемра?
24 Ніхто не можа служы́ць двум гаспадара́м: бо ці аднаго будзе ненавíдзець, а другога любíць; ці аднаго будзе трыма́цца, а другім пагарджа́ць. Не можаце Богу служы́ць і мамо́не.
25 Таму кажу вам: не турбуйцеся для душы́ вашай, што́ вам есці і што́ піць, ні для це́ла вашага, у што апрану́цца. Ці ж душа не больш значыць за ежу, а це́ла за адзе́нне?
26 Зірнíце на птушак нябесных: яны не се́юць і не жнуць, і не збіра́юць у жы́тніцы; і Айцец ваш Нябесны ко́рміць іх. Хіба́ вы не намнога лепшыя за іх?
27 Хто ж з вас, турбу́ючыся, можа дада́ць сабе росту хоць на адзін ло́каць?
28 І пра вопратку чаго турбу́ецеся? Паглядзíце на ліле́і палявы́я, як яны расту́ць: не працуюць і не праду́ць.
29 Але кажу вам, што і Саламон ва ўсёй славе сваёй не апрана́ўся так, як кожная з іх.
30 Калі ж траву паляву́ю, якая сёння ёсць, а заўтра будзе кíнута ў печ, Бог так убірае, хіба́ не намнога лепш вас, малаверы?
31 Дык вось, не турбу́йцеся і не кажы́це: «што нам есцí» альбо: «што піць?» альбо: «у што апрану́цца?».
32 Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі; ведае бо Айцец ваш Нябесны, што вы ма́еце патрэ́бу ва ўсім гэтым.
33 Шукайце ж найперш Царства Божага і праўды Яго, і гэта ўсё дада́сца вам.
34 Дык вось, не турбуйцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні сам за сябе патурбуецца: досыць кожнаму дню свайго клопату.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Матфея, 6 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Матфея 6 раздзел в переводах:
Матфея 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.