Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Іаана 10 Паводле Іаана 10 раздзел

1 Праўду, праўду кажу вам: хто не праз дзверы ўвахо́дзіць у двор аве́чы, а ўла́зіць інакш, той зло́дзей і разбойнік;
2 а хто ўвахо́дзіць праз дзве́ры, той пастух авечак;
3 яму прыдзве́рнік адчыня́е, і авечкі голасу яго слу́хаюцца, і сваіх авечак ён клíча па імёнах і выво́дзіць іх;
4 і калі сваіх авечак вы́пусціць, ідзе перад імі, і авечкі за ім ідуць, бо ве́даюць голас яго;
5 за чужы́м жа не по́йдуць, а бу́дуць уцяка́ць ад яго, бо не ве́даюць чужога голасу.
6 Гэтую пры́тчу сказаў ім Іісус. Яны ж не зразуме́лі значэ́ння таго, што́ Ён гаварыў ім.
7 Тады зноў сказаў ім Іісус: праўду, праўду кажу вам: Я — дзве́ры для авечак;
8 усе, колькі іх ні прыхо́дзіла перада Мною, былí зладзе́і ды разбо́йнікі; але авечкі не паслу́халіся іх;
9 Я — дзверы; хто ўво́йдзе праз Мяне, спасёны будзе; і ўво́йдзе, і вы́йдзе, і па́шу зно́йдзе;
10 зло́дзей прыхо́дзіць толькі каб укра́сці, і забíць, і загубíць; Я прыйшоў, каб жыццё ме́лі, і ўдо́сталь ме́лі;
11 Я — Пастыр добры; пастыр добры жыццё сваё аддае́ за авечак,
12 а на́йміт, які не пастыр і якому авечкі не свае́, бачыць, як прыхо́дзіць воўк, і пакіда́е авечак і ўцяка́е, і воўк хапа́е авечак і разганя́е іх;
13 а на́йміт уцяка́е, бо ён на́йміт і не дба́е пра авечак.
14 Я — Пастыр добры і ведаю Маіх, і Мае́ ведаюць Мяне;
15 як ведае Мяне Айцец, так і Я ведаю Айца, і жыццё Маё аддаю́ за авечак;
16 ёсць у Мяне і іншыя авечкі, якія не з гэтага двара́, і тых Мне трэба прыве́сці; і голас Мой яны пачу́юць, і будзе адно ста́да і адзін Пастыр.
17 За тое Айцец Мяне лю́біць, што Я аддаю́ жыццё Маё, каб зноў прыня́ць яго;
18 ніхто не адбіра́е яго ў Мяне, а Я аддаю́ яго Сам; ула́ду ма́ю аддаць яго і ўла́ду ма́ю зноў прыня́ць яго; гэтую за́паведзь атрыма́ў Я ад Айца Майго.
19 І нязго́да зноў узнíкла паміж Іудзеямі з-за гэтых слоў;
20 гавары́лі многія з іх: Ён ма́е ў Сабе дэмана і шале́е; чаго вы Яго слу́хаеце?
21 Іншыя гаварылі: гэта словы не апанта́нага, хіба́ можа дэман адкрыва́ць вочы сляпы́м?
22 І наста́ла ў Іерусаліме свята аднаўле́ння, і была́ зіма;
23 і хадзіў Іісус у хра́ме, у прытво́ры Саламонавым.
24 Абступíлі Яго Іудзеі і казалі Яму: даку́ль Ты будзеш тамíць ду́шы нашы? калі Ты Хрыстос, скажы нам адкры́та.
25 Адказаў ім Іісус: Я сказаў вам, і вы не ве́рыце; справы, якія Я раблю ў імя́ Айца Майго, яны све́дчаць пра Мяне;
26 але вы не ве́рыце, бо вы не з авечак Маіх, як Я сказаў вам;
27 авечкі Мае́ голасу Майго слу́хаюцца, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною,
28 і Я жыццё вечнае даю́ ім, і не загíнуць даве́ку, і не вы́рве іх ніхто з рукí Маёй;
29 Айцец Мой, Які даў Мне іх, бо́льшы за ўсіх, і ніхто не можа вы́рваць іх з рукí Айца Майго;
30 Я і Айцец — адно.
31 І ўзялí зноў камянí Іудзеі, каб пабíць Яго.
32 Сказаў ім Іісус: многа добрых спраў паказаў Я вам ад Айца Майго; за якую з гэтых спраў вы хочаце пабíць Мяне камяня́мі?
33 Адказалі Яму Іудзеі, гаво́рачы: не за добрую справу мы хочам пабíць Цябе камяня́мі, а за блюзне́рства і за тое, што Ты, бу́дучы чалавекам, робіш Сябе Богам.
34 Адказаў ім Іісус: хіба́ не напíсана ў законе вашым: «Я сказаў: вы багі».
35 Калі Ён назваў бага́мі тых, да каго было зве́рнута слова Божае, а Піса́нне не можа быць пару́шана,
36 тады як жа Таму, Каго Айцец асвяцíў і паслаў у свет, вы ка́жаце: «блюзне́рыш», пако́лькі Я сказаў: «Я Сын Божы»?
37 калі Я не раблю спраў Айца Майго, то не ве́рце Мне;
38 а калі раблю, то, калі Мне не ве́рыце, дык справам ве́рце, каб вы спазна́лі і ўве́равалі, што Айцец ува Мне і Я ў Ім.
39 Тады шукалі зноў, як схапíць Яго, але Ён унíк рук іх
40 і пайшоў зноў за Іардан, на тое месца, дзе ране́й хрысцíў Іаан, і застаўся там.
41 І многія прыйшлí да Яго і гаварылі, што Іаан не зрабіў ніякага цу́ду; але ўсё, што сказаў Іаан пра Яго, праўдзíвае было́.
42 І многія там уве́равалі ў Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Іаана, 10 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Іаана 10 раздзел в переводах:
Іаана 10 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.