Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Іаана 16 Паводле Іаана 16 раздзел

1 Гэта сказаў Я вам, каб вы не спакусíліся;
2 адлу́чаць вас ад сінагог; надыхо́дзіць нават час, калі кожны, хто будзе забіва́ць вас, будзе думаць, што ён слу́жыць Богу;
3 і так будуць рабіць, бо не спазна́лі ні Айца, ні Мяне.
4 Але гэта сказаў Я вам, каб вы, калі пры́йдзе час, згада́лі тое, што Я гаварыў вам; спача́тку ж гэтага Я вам не гаварыў, бо з вамі быў;
5 а цяпер іду да Таго, Хто пасла́ў Мяне, і ніхто з вас не пыта́ецца ў Мяне: куды ідзе́ш?
6 Але ад таго, што Я сказаў вам гэта, сму́так напоўніў сэ́рцы вашы.
7 Але Я íсціну кажу́ вам: лепш для вас, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Уцяшы́цель не пры́йдзе да вас; калі ж пайду, то пашлю Яго да вас,
8 і, прыйшо́ўшы, Ён пака́жа свету, у чым грэх, і праўда, і суд:
9 грэх жа ў тым, што не ве́руюць у Мяне;
10 а праўда ў тым, што Я іду́ да Айца Майго, і ўжо не ўба́чыце Мяне;
11 а суд у тым, што князь свету гэтага асу́джаны.
12 Яшчэ многае ма́ю сказаць вам, але вы не здо́лееце ўспрыня́ць цяпер;
13 калі ж пры́йдзе Ён, Дух ісціны, то наста́віць вас на ўсю íсціну, бо Ён не ад Сябе гавары́ць будзе, а тое, што пачуе, будзе гавары́ць, і будучыню абве́сціць вам;
14 Ён Мяне прасла́віць, бо з Майго во́зьме і абве́сціць вам;
15 усё, што ма́е Айцец, — Маё; таму Я сказаў, што з Майго во́зьме і абве́сціць вам;
16 яшчэ трохі, і не ўба́чыце Мяне; і зноў трохі, і ўба́чыце Мяне, бо Я іду да Айца.
17 Гаварылі ж некато́рыя з вучняў Яго між сабою: што́ гэта Ён кажа нам: «яшчэ трохі, і не ўба́чыце Мяне; і зноў трохі, і ўба́чыце Мяне» і «Я іду да Айца»?
18 І гаварылі: што́ гэта значыць, што Ён кажа: «яшчэ трохі»? не ведаем, што́ Ён гаво́рыць.
19 Ведаў Іісус, што хочуць спыта́цца ў Яго, і сказаў ім: вы пра тое пыта́ецеся адзін у аднаго́, што Я сказаў: «яшчэ трохі, і не ўба́чыце Мяне, і зноў трохі, і ўба́чыце Мяне»?
20 праўду, праўду кажу вам, што бу́дзеце плакаць і галасíць вы, а свет будзе ра́давацца; вы смуткава́ць бу́дзеце, але сму́так ваш у радасць абе́рнецца;
21 жанчына, калі нараджа́е, гару́е, бо прыйшла́ гадзíна яе, а калі наро́дзіць дзіця́, то ўжо не па́мятае го́ра ад радасці, бо нарадзíўся чалавек на свет;
22 так і вы сму́так цяпер ма́еце, але Я зноў убачу вас, і ўзра́дуецца сэ́рца ваша, і радасці вашай ніхто не ады́ме ў вас;
23 і ў той дзень не будзеце пыта́цца ў Мяне ні пра што; праўду, праўду кажу вам: чаго ні папро́сіце Айца ў імя́ Маё, Ён дасць вам;
24 дагэ́туль вы не прасілі нічога ў імя́ Маё; прасíце і атрыма́еце, каб радасць ваша была поўная;
25 гэта ў прытчах Я гаварыў вам; але надыхо́дзіць час, калі ўжо не ў прытчах буду гавары́ць, а адкры́та пра Айца абвяшчу́ вам;
26 у той дзень у імя́ Маё будзеце прасіць, і не кажу вам, што Я буду малíць Айца за вас,
27 бо Сам Айцец лю́біць вас, таму што вы Мяне ўзлюбíлі і ўве́равалі, што Я ад Бога вы́йшаў;
28 Я вы́йшаў ад Айца і прыйшо́ў у свет; і зноў пакіда́ю свет і іду да Айца.
29 Кажуць Яму вучні Яго: вось цяпер Ты адкры́та гаворыш і прытчы ніякай не раска́зваеш;
30 цяпер ведаем, што Ты ведаеш усё і не маеш патрэ́бы, каб хто ў Цябе пыта́ўся; таму ве́руем, што Ты ад Бога вы́йшаў.
31 Адказаў ім Іісус: цяпер ве́руеце?
32 вось надыхо́дзіць час, і ўжо наста́ў, калі вы рассе́ецеся кожны ў свой бок і Мяне пакíнеце аднаго́; але Я не адзін, бо Айцец са Мною;
33 гэта сказаў Я вам, каб вы ўва Мне мір мелі; у свеце го́ра зазна́еце, але мужа́йцеся: Я перамо́г свет.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Іаана, 16 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Іаана 16 раздзел в переводах:
Іаана 16 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.