Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Іаана 19 Паводле Іаана 19 раздзел

1 Тады ўзяў Пілат Іісуса і аддаў на бічава́нне;
2 і воіны, сплёўшы вяне́ц з це́рняў, ускла́лі Яму на галаву́ і ў адзе́жу пурпуро́вую апрану́лі Яго,
3 і гаварылі: радуйся, Цар Іудзейскі! І білі Яго па шчо́ках.
4 Пілат выйшаў зноў і кажа ім: вось, я выво́джу Яго да вас, каб вы ведалі, што я нія́кай віны́ ў Ім не знахо́джу.
5 Тады вы́йшаў Іісус у цярно́вым вянцы́ і пурпуро́вай адзе́жы. І кажа ім Пілат: вось Чалавек!
6 Калі ж уба́чылі Яго першасвятары́ і служыцелі, то пачалí крычаць, ка́жучы: распнí, распнí Яго! Кажа ім Пілат: вазьмíце Яго вы і распнíце, бо я не знахо́джу ў Ім віны.
7 Адказа́лі яму Іудзеі: мы закон маем, і па закону нашаму Ён павíнен паме́рці, таму што зрабіў Сябе Сы́нам Божым.
8 Калі пачуў Пілат гэтае слова, то яшчэ больш спало́хаўся,
9 і ўвайшоў у прэто́рыю зноў і кажа Іісусу: адкуль Ты? Іісус жа адка́зу не даў яму.
10 Тады кажа Яму Пілат: мне Ты не гаво́рыш? хіба́ не ведаеш, што я ма́ю ўла́ду распя́ць Цябе і ма́ю ўла́ду адпусцíць Цябе?
11 Адказаў Іісус: ты не меў бы нія́кай ула́ды нада Мною, калі б табе не было да́дзена звыш; таму той, хто вы́даў Мяне табе, бо́льшы грэх ма́е.
12 З гэтага часу Пілат шука́ў, як адпусцíць Яго. Іудзеі ж крычалі, ка́жучы: калі Яго адпу́сціш, ты не друг ке́сару; кожны, хто робіць сябе царом, працíўнік ке́сара.
13 Пілат, пачу́ўшы гэтае слова, вы́веў Іісуса і сеў на судзе́йскае ўзвышэ́нне на месцы, што называ́лася Ліфо́стратон , а па-яўрэйску Гаввафа́.
14 Была́ ж пятніца перад Пасхай, каля шостай гадзíны. І сказаў Пілат Іудзеям: вось Цар ваш!
15 Але яны закрыча́лі: вазьмі, вазьмі, распнí Яго! Кажа ім Пілат: Цара вашага распя́ць? Адказа́лі першасвятары́: няма ў нас цара́, акрамя́ ке́сара.
16 Тады ён аддаў Яго ім на распя́цце. І ўзялí Іісуса і павялі;
17 і, несучы́ крыж Свой, Ён вы́йшаў на ме́сца, называ́нае Ло́бным, што па-яўрэйску называ́ецца Галго́фа,
18 дзе Яго распя́лі і з Ім двух іншых, з аднаго́ бо́ку і з другога, а пасярэ́дзіне Іісуса.
19 І зрабіў на́дпіс Пілат і змясцíў на крыжы́. А было напíсана: Іісус Назаранíн, Цар Іудзейскі.
20 Гэты на́дпіс чыталі многія з Іудзеяў, таму што блізка ад горада было́ тое месца, дзе быў распя́ты Іісус, а напíсана было́ па-яўрэйску, па-грэчаску, па-рымску.
21 Казалі ж Пілату першасвятары́ Іудзейскія: не пішы: «Цар Іудзейскі», а напішы, што Ён казаў: «Я цар Іудзейскі».
22 Адказаў Пілат: што́ напіса́ў я, тое напіса́ў.
23 Воіны ж, калі распя́лі Іісуса, узялí адзе́нне Яго і раздзялíлі на чаты́ры часткі, кожнаму воіну частка, і хіто́н; хіто́н жа быў не шы́ты, а суцэ́льна тка́ны ад верху;
24 тады сказалі яны адзін аднаму: не будзем разрыва́ць яго, а кíнем на яго жэ́рабя, чый будзе. Так ме́ла спо́ўніцца Піса́нне, у якім ска́зана: «раздзялíлі адзе́нне Маё між сабою і пра во́пратку Маю́ кíдалі жэ́рабя». Воіны так і зрабíлі.
25 Стаялі ж каля крыжа́ Іісусавага Маці Яго і сястра Маці Яго, Марыя Клео́пава, і Марыя Магдалíна.
26 Іісус жа, уба́чыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любíў, кажа Маці Сваёй: Жанчына, вось сын твой.
27 Потым кажа вучню: вось Маці твая. І з таго часу вучань ўзяў Яе да сябе.
28 Пасля гэтага Іісус, ве́даючы, што ўсё ўжо здзе́йснілася, каб збыло́ся Пісанне, кажа: сма́гну.
29 Тут стаяла пасу́дзіна, по́ўная во́цату. І воіны, напо́ўніўшы гу́бку во́цатам і насадзíўшы яе на сцяблíну ісо́пу, падне́слі да Яго ву́снаў;
30 і калі паспыта́ў Іісус во́цату, Ён сказаў: здзе́йснілася! І, схілíўшы галаву́, аддаў дух.
31 А пако́лькі была́ пятніца, то Іудзеі, каб не засталíся це́лы на крыжы́ ў суботу, — бо вялікі дзень была́ та́я субота, — прасíлі Пілата, каб перабíць у іх го́лені і зняць;
32 і вось прыйшлі воіны і ў першага перабíлі го́лені, і ў другога, распя́тага з Ім;
33 прыйшо́ўшы ж да Іісуса, як уба́чылі, што Ён ужо памёр, то не перабіва́лі ў Яго голеняў;
34 але адзін з воінаў кап’ём праця́ў Яму бок, і адразу вы́цекла кроў і вада;
35 і той, хто бачыў, засве́дчыў, і све́дчанне яго праўдзíвае; і ён ведае, што ісціну гаворыць, каб вы паверылі;
36 бо гэта ста́лася, каб спо́ўнілася Пісанне: «косць Яго не будзе палама́на»;
37 яшчэ і ў другім ме́сцы Пісанне гаворыць: «будуць глядзець на Таго, Каго праця́лі».
38 Пасля гэтага Іосіф з Арымафе́і, які быў вучнем Іісуса, але та́йным з-за стра́ху перад Іудзеямі, папрасíў Пілата, каб узяць це́ла Іісусава; і Пілат дазво́ліў; тады прыйшоў ён і ўзяў це́ла Іісусава.
39 Прыйшоў і Нікадзім, які прыхо́дзіў ране́й да Іісуса ўначы́, і прынёс су́месь са смíрны і ало́ю фу́нтаў каля ста.
40 Узялí яны це́ла Іісусава і абвілí Яго пало́тнамі з духмя́насцямі, як паво́дле звы́чаю хава́юць Іудзеі.
41 Быў жа на тым ме́сцы, дзе Ён быў распя́ты, сад, і ў са́дзе магіла новая, у якой ніколі яшчэ ніхто не быў пакла́дзены;
42 і там, з-за пятніцы Іудзейскай, пако́лькі блізка была́ магіла, пакла́лі Іісуса.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Іаана, 19 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Іаана 19 раздзел в переводах:
Іаана 19 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.