Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 3 Дзеянні Апосталаў 3 раздзел

1 Пётр з Іаа́нам узыхо́дзілі ра́зам у храм на малітву ў гадзíну дзевя́тую.
2 І быў нейкі чалаве́к, кульга́вы ад уло́ння ма́ці сваёй, якога насíлі і садзíлі кожны дзень перад дзвяры́ма хра́ма, што называ́ліся Прыго́жымі, прасíць мíласціну ў тых, хто ўвахо́дзіў у храм;
3 ён, уба́чыўшы Пятра і Іаана, якія наме́рваліся ўвайсцí ў храм, папрасíў у іх даць мíласціну.
4 Угле́дзеўся ў яго Пётр, сто́ячы з Іаа́нам, і сказаў: паглядзí на нас.
5 І той скірава́ў свой по́зірк на іх, спадзеючы́ся нешта атрыма́ць ад іх.
6 Пётр жа сказаў: серабра́ ды зо́лата няма́ ў мяне́, а што ма́ю, тое даю́ табе́: у імя́ Іісуса Хрыста Назарэ́я ўста́нь і хадзí.
7 І, узя́ўшы яго за правую руку́, падня́ў; і адра́зу ж умацава́ліся яго ступнí і шчы́калаткі;
8 і, падско́чыўшы, стаў ён і пача́ў хадзíць, і ўвайшо́ў з імі ў храм, хо́дзячы і ска́чучы, і хва́лячы Бога.
9 І ба́чыў увесь народ, як ён хадзíў і хвалíў Бога;
10 і пазна́лі яго, што гэта быў той, які дзе́ля мíласціны сядзе́ў каля Прыго́жых дзвярэ́й храма; і напо́ўніліся жа́хам і здзіўле́ннем ад таго, што адбыло́ся з ім.
11 А пако́лькі ацалёны ад кульга́васці трыма́ўся Пятра́ і Іаа́на, то ўсе лю́дзі ў здзіўле́нні збе́гліся да іх у прытво́р, які называ́ўся Саламо́навым.
12 Уба́чыўшы гэ́та, Пётр прамо́віў да людзе́й: мужы́ Ізра́ільскія! чаму́ вы здзіўля́ецеся гэ́таму і чаму так ўгляда́ецеся ў нас, як бы́ццам мы ўла́снаю сíлаю альбо набо́жнасцю зрабілі, каб ён хадзіў?
13 Бог Аўраа́ма і Ісаа́ка і Іа́кава, Бог айцоў нашых, прасла́віў Сы́на Свайго Іісуса, Якога вы вы́далі і ад Якога адраклíся перад аблíччам Піла́та, калі той вы́рашыў адпусцíць Яго;
14 вы ж ад Святога і Пра́веднага адраклíся і вы́прасілі аддаць вам чалаве́ка-забо́йцу,
15 а Пачына́льніка жыцця́ забíлі; Бог уваскрасíў Яго з мёртвых, і мы све́дкі гэ́тага.
16 І па ве́ры ў імя́ Яго, імя́ Яго ўмацава́ла таго, каго вы ба́чыце і ве́даеце; і ве́ра, якая ад Яго, дала́ яму гэтае ацале́нне перад усімі вамі.
17 І цяпер, браты́, я ве́даю, што па няве́данню ўчынíлі вы гэта, як і нача́льнікі вашы;
18 Бог жа, як прадказа́ў ву́снамі ўсіх Сваіх праро́каў, што паку́таваць будзе Хрыстос, так і здзе́йсніў.
19 Дык пака́йцеся і навярнíцеся, каб былí сцёрты грахí вашы,
20 каб прыйшлí часы́ суцяшэ́ння ад аблíчча Гаспо́дняга і каб Ён пасла́ў ране́й прызна́чанага вам Іісуса Хрыста́,
21 Якога нале́жала небу прыня́ць да часу аднаўле́ння ўсяго, пра што гаварыў Бог ву́снамі ўсіх святы́х Сваіх праро́каў адве́ку.
22 Бо Маісе́й сказаў айцам: Праро́ка ўздзвíгне вам Гасподзь Бог ваш з брато́ў вашых, як мяне́; Яго слу́хайцеся ва ўсім, што Ён будзе гавары́ць вам;
23 і ста́не так, што кожная душа́, якая не паслу́хаецца Прарока Таго, будзе вы́нішчана з народа.
24 Ды і ўсе прарокі ад Самуíла і пасля́ яго, якія толькі прамаўля́лі, таксама прадвясцíлі гэтыя дні.
25 Вы — сыны́ тых праро́каў і запаве́ту, які Бог завяшча́ў айца́м нашым, ка́жучы Аўраа́му: «і ў се́мені тваім благаславя́цца ўсе плямёны зямны́я».
26 Бог, уздзвíгнуўшы Сы́на Свайго Іісуса, найпе́рш да вас паслаў Яго благаславíць вас, каб адвярну́ўся кожны з вас ад злых спраў вашых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 3 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Дзеянні Апосталаў 3 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.