Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 8 Дзеянні Апосталаў 8 раздзел

1 Саўл жа згаджа́ўся з забо́йствам яго. І пачало́ся ў той дзень вялікае гане́нне на царкву ў Іерусаліме; і ўсе, акрамя́ Апосталаў, рассе́яліся па зе́млях Іудзеі і Самары́і;
2 а Сцяфана пахава́лі мужы́ богабая́зныя і спра́вілі вялікае галашэ́нне па ім.
3 Саўл жа нíшчыў царкву; уваходзячы ў дамы́ і выця́гваючы мужчын і жанчын, ён аддава́ў іх у цямніцу.
4 А тыя, што рассе́яліся, хадзілі і дабраве́сцілі слова.
5 Так, Філіп, прыйшоўшы ў горад Самары́йскі, прапаве́даваў там Хрыста;
6 натоўпы народу аднаду́шна ўспрыма́лі тое, што гаварыў Філіп, чу́ючы і ба́чачы знаме́нні, якія ён рабіў;
7 бо нячы́стыя ду́хі з многіх, хто меў іх, выхо́дзілі, ускліка́ючы моцным го́ласам, і многія спаралізава́ныя і кульга́выя ацалíліся;
8 і была́ радасць вялікая ў тым горадзе.
9 Чалавек жа нейкі, па імені Сíман, быў у гэтым горадзе і займаўся раней чарадзе́йствам, здзіўля́ючы народ Самары́йскі і выдаючы́ сябе за кагосьці вялікага;
10 і слухалі яго ўсе ад малога да вялікага, ка́жучы: гэта сіла Божая вялікая.
11 А слухалі яго таму, што ён доўгі час чарадзе́йствам здзіўля́ў іх.
12 Калі ж паве́рылі Філіпу, які дабраве́сціў пра Царства Божае і пра імя́ Іісуса Хрыста, то хрысцíліся мужчыны і жанчыны.
13 І сам Сíман уве́раваў і, ахрысцíўшыся, застава́ўся пры Філіпе; і, ба́чачы тыя цу́ды і знаме́нні вялікія, што адбываліся, ён дзíву дава́ўся.
14 Апосталы ж, якія былí ў Іерусаліме, пачуўшы, што Самара́не прынялí слова Божае, паслалі да іх Пятра і Іаана,
15 якія, прыйшо́ўшы, памалíліся за іх, каб тыя прынялí Духа Святога;
16 бо Ён ні на каго з іх яшчэ не сышоў, а толькі ахры́шчаны былí яны ў імя́ Госпада Іісуса;
17 тады яны ўскла́лі ру́кі на іх, і тыя прынялí Духа Святога.
18 Сіман жа, уба́чыўшы, што праз усклада́нне рук Апосталаў дае́цца Дух Святы́, прынёс ім грошы,
19 ка́жучы: дайце і мне ўладу гэтую, каб той, на каго я ўскладу ру́кі, атры́мліваў Духа Святога.
20 Але Пётр сказаў яму: серабро тваё няхай будзе з табою на пагíбель, бо ты заду́маў за грошы здабы́ць дар Божы;
21 няма табе ні часткі, ні ўдзелу ў справе гэтай, бо сэрца тваё няшчы́рае перад Богам;
22 таму пака́йся ў гэтым зле тваім і маліся Богу; можа, і будзе праба́чаны табе наме́р сэрца твайго;
23 бо я бачу, што ты ў горкай зло́бе і ў пу́тах няпра́ўды.
24 Сіман жа сказаў у адказ: памалíцеся вы за мяне Госпаду, каб не спасцíгла мяне нішто з таго, аб чым вы сказалі.
25 Яны ж, засве́дчыўшы і прапаве́даўшы сло́ва Гасподняе, пайшлі назад у Іерусалім і ў многіх пасе́лішчах Самары́йскіх дабраве́сцілі.
26 Ангел жа Гасподні прамовіў да Філіпа, ка́жучы: устань і ідзі на по́ўдзень, на дарогу, што спуска́ецца з Іерусаліма ў Га́зу; яна пустэ́льная.
27 І, уста́ўшы, ён пайшоў. І вось, чалавек Эфіо́п, е́ўнух, вяльможа Кандакíі, цары́цы Эфіо́пскай, паста́ўлены над усімі ска́рбамі яе, які ездзіў у Іерусалім на паклане́нне,
28 вярта́ўся назад і, се́дзячы на каляснíцы сваёй, чытаў прарока Іса́ію.
29 І сказаў Дух Філіпу: падыдзí і будзь побач з каляснíцай гэтай.
30 Падбе́гшы, Філіп пачуў, што той чытае прарока Іса́ію, і сказаў: ці разуме́еш ты тое, што чытаеш?
31 Ён жа сказаў: як я магу разумець, калі хто не наста́віць мяне́ І папрасіў Філіпа падня́цца і се́сці з ім.
32 А месца Пісання, што ён чытаў, было́ такое: як авечка, на закла́нне Ён быў прыве́дзены, і як ягня́ маўчы́ць перад тым, хто стрыжэ́ яго, так і Ён не адкрыва́е ву́снаў Сваіх;
33 у прыніжэ́нні Яго быў Ён пазба́ўлены правасу́ддзя; род жа Яго хто вы́тлумачыць? бо забіра́ецца з зямлі жыццё Яго.
34 І, звярта́ючыся да Філіпа, е́ўнух сказаў: прашу цябе, патлумач, пра каго прарок гаво́рыць гэта́ пра сябе само́га ці пра каго іншага?
35 Філіп жа, адкрыўшы ву́сны свае і пача́ўшы ад гэтага месца Пісання, дабраве́сціў яму Іісуса.
36 Калі ж яны е́халі па дарозе, прые́халі да нейкай вады́, і е́ўнух сказаў: вось вада; што́ перашкаджа́е мне ахрысцíцца?
37 І сказаў яму Філіп: калі ве́руеш ад усяго сэ́рца свайго, то можна. І ў адказ той сказаў: ве́рую, што Іісус Хрыстос ёсць Сын Божы.
38 І загадаў спынíць каляснíцу; і сышлí або́два ў ваду́, Філіп і е́ўнух, і ён ахрысцíў яго.
39 Калі ж яны выйшлі з вады, Дух Святы́ сышо́ў на е́ўнуха; Ангел жа Гасподні забра́ў Філіпа, і больш не бачыў яго е́ўнух, і праця́гваў шлях свой, ра́дуючыся.
40 А Філіп апынуўся ў Азоце і, прахо́дзячы, дабраве́сціў усім гарадам, пакуль не прыйшоў у Кесары́ю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 8 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Дзеянні Апосталаў 8 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.