Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 12 Дзеянні Апосталаў 12 раздзел

1 А ў той час цар Ірад узня́ў руку́, каб учынíць зло некато́рым з тых, што нале́жалі да царквы;
2 ён забіў мячом Іакава, брата Іаа́навага,
3 а ўбачыўшы, што гэта падаба́ецца Іудзеям, вы́рашыў яшчэ ўзяць і Пятра; тады былí дні праснако́ў;
4 і ўзяў ён яго, пасадзіў у цямніцу і даручы́ў чатыром чацвёркам воінаў сцерагчы́ яго, ма́ючы наме́р пасля Пасхі вы́весці яго да народу.
5 Такім чынам, Пятра сцераглі ў цямніцы; а царква стара́нна малілася за яго Богу.
6 Калі ж Ірад збіраўся вы́весці яго, у тую ноч Пётр спаў паміж двума́ во́інамі, звя́заны двума ланцуга́мі, і вартавы́я каля дзвярэ́й ахо́ўвалі цямніцу.
7 І вось, Ангел Гасподні з’явіўся, і святло заззяла ў памяшка́нні; штурхну́ўшы Пятра ў бок, ён разбудзіў яго, ка́жучы: уставай хутчэй. І апа́лі ланцугí з яго рук.
8 І сказаў яму Ангел: падперажы́ся і абу́й санда́лі свае. Ён зрабіў гэта. Тады кажа яму: надзень во́пратку сваю і ідзі за мною.
9 І, вы́йшаўшы, ён ішоў за ім, і не ведаў, што было́ ная́ве тое, што робіць Ангел, а думаў, што ба́чыць відзе́нне.
10 Прайшоўшы пе́ршую ва́рту і другу́ю, яны прыйшлі да жале́знай бра́мы, якая вяла́ ў горад і якая сама сабою адчынíлася перад імі; і, вы́йшаўшы, яны прайшлі адну ву́ліцу, і адразу Ангел адышоў ад яго.
11 Тады Пётр, прыйшо́ўшы ў сябе, сказаў: цяпер ведаю сапраўды́, што паслаў Гасподзь Ангела Свайго і зба́віў мяне ад рукí Ірада і ад усяго, чаго чакаў народ Іудзейскі.
12 Агле́дзеўшыся, ён прыйшоў да дома Марыі, маці Іаана, называ́нага Маркам, дзе многія сабра́ліся і маліліся.
13 Калі Пётр пасту́каў у дзверы бра́мы, падышла паслухаць служа́нка, па імені Ро́да,
14 і, пазна́ўшы голас Пятра, яна ад радасці не адчынíла бра́мы, а, пабегшы, паве́даміла, што Пётр стаіць каля бра́мы.
15 Яны ж сказалі ёй: ты не ў сваім розуме. Але яна насто́йвала на сваім. Яны ж казалі: гэта Ангел яго.
16 А Пётр праця́гваў сту́кацца; яны, адчыніўшы, убачылі яго і дзіву далíся.
17 Даўшы ім знак рукою, каб маўчалі, ён расказаў ім, як Гасподзь вы́веў яго з цямніцы, потым сказаў: паве́даміце пра гэта Іакаву і брата́м. І, вы́йшаўшы, ён накірава́ўся ў іншае месца.
18 А калі настаў дзень, узнíк вялікі перапало́х сярод воінаў з-за таго, што зда́рылася з Пятром;
19 Ірад жа, пашука́ўшы яго і не знайшоўшы, засудзíў вартаўніко́ў і загада́ў вы́весці іх; і, адпра́віўшыся з Іудзеі ў Кесары́ю, застава́ўся там.
20 Ірад быў разгне́ваны на жыхароў Ты́ра і Сідо́на; а яны па агу́льнай зго́дзе прыбылí да яго і, схілíўшы на свой бок Ула́ста, пасце́льніка царскага, прасілі міру, таму што іх краіна кармíлася ад царскай.
21 У прызна́чаны дзень Ірад, апрану́ўшы адзе́нне царскае і сеўшы на ўзвышэ́нні, прамаўля́ў да іх;
22 а народ ускліка́ў: гэта голас Бога, а не чалавека.
23 І адразу паразíў яго Ангел Гасподні за тое, што ён не ўзнёс славы Богу; і ён, з’е́дзены чарвя́мі, спусцíў дух.
24 Слова ж Божае ўзраста́ла і мно́жылася.
25 А Варнава і Саўл вярнуліся з Іерусаліма, вы́канаўшы служэ́нне і ўзя́ўшы з сабою таксама Іаана, назва́нага Маркам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 12 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Дзеянні Апосталаў 12 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.