Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 16 Дзеянні Апосталаў 16 раздзел

1 Дайшоў ён да Дэ́рвіі і Лíстры. І вось, быў там адзін ву́чань па імені Цімафей, сын нейкай жанчыны Іудзейкі, што ўве́равала, ба́цька ж яго быў Э́лінам;
2 пра яго све́дчылі браты́, якія былí ў Лíстры і Іканíі.
3 Павел пажада́ў узя́ць яго з сабою; і, ўзя́ўшы, абрэ́заў яго з-за Іудзеяў, якія былí ў тых мясцінах; бо ўсе ведалі, пра ба́цьку яго, што ён быў Э́лінам.
4 Калі ж прахо́дзілі яны па гарадах, то нака́звалі веруючым выко́нваць пастано́вы, прыня́тыя Апосталамі і прасвітарамі ў Іерусаліме.
5 І цэ́рквы ўмацо́ўваліся ў веры і ўзраста́лі колькасцю штодзе́нь.
6 Прайшоўшы праз Фрыгíю і Галацíйскую краíну, яны Ду́хам Святы́м не былí дапу́шчаны прапаве́даваць сло́ва ў Асíі.
7 Прыйшоўшы ў Місíю, яны спрабава́лі ісці ў Віфінíю, але Дух не дапусцíў іх.
8 Прайшоўшы Місíю, яны сышлі ў Траа́ду.
9 І было́ ўначы́ відзе́нне Паўлу: нейкі муж Македонец стаяў і прасіў яго, ка́жучы: перайдзі ў Македонію і дапамажы́ нам.
10 Калі ён убачыў відзе́нне, то мы адразу пастара́ліся адпра́віцца ў Македонію, разуме́ючы, што паклíкаў нас Гасподзь дабраве́сціць ім.
11 І вось, адпра́віўшыся з Траа́ды, мы накірава́ліся проста ў Самафра́кію, а на другі дзень у Неа́паль
12 і адтуль у Філíпы — першы ў той ча́стцы Македоніі горад, кало́нію; у гэтым горадзе мы застава́ліся некалькі дзён.
13 А ў дзень суботні мы вы́йшлі за горад да ракí, дзе, як лічы́лася, было́ месца малітвы, і, сеўшы, размаўлялі з жанчынамі, якія сабра́ліся там.
14 І слу́хала адна жанчына па імені Лíдзія, прадаўшчыца пу́рпуру, з горада Фіяты́р, якая шанава́ла Бога; і Гасподзь адкрыў яе сэ́рца, каб успрыма́ць тое, што гаварыў Павел.
15 Калі ж ахрысцíлася яна і дом яе, то папрасіла, ка́жучы: калі вы палічы́лі мяне вернай Госпаду, дык увайдзíце ў мой дом і жывíце. І яна перакана́ла нас.
16 Ста́лася, што, калі мы ішлі да ме́сца малітвы, сустрэ́ла нас адна служа́нка, якая ме́ла ду́ха вяшчу́нства і якая прыно́сіла гаспадара́м сваім вялікі прыбы́так прадказа́льніцтвам.
17 Яна, ідучы́ за Паўлам і за намі, крычала, ка́жучы: гэтыя людзі — рабы́ Бога Усявы́шняга, яны абвяшча́юць нам шлях спасе́ння.
18 Так рабіла яна многа дзён. Павел жа, якому апры́крала гэта, звярнуўся да ду́ха і прамовіў: зага́дваю табе íмем Госпада Іісуса Хрыста вы́йсці з яе. І дух вы́йшаў у той жа час.
19 Гаспадары́ ж яе, уба́чыўшы, што знíкла надзея на прыбы́так іх, схапілі Паўла і Сілу і пацягну́лі на плошчу да нача́льнікаў;
20 і, прывёўшы іх да правіцеляў, сказалі: гэтыя людзі, бу́дучы Іудзеямі, будара́жаць наш горад
21 і прапаве́дуюць звы́чаі, якіх нам, Ры́млянам, нельга ні прыма́ць, ні выко́нваць.
22 І паўстаў натоўп су́праць іх, а правіцелі, сарва́ўшы з іх вопратку, загада́лі біць іх кія́мі;
23 і, нанёсшы ім шмат удараў, кінулі іх у цямніцу і загадалі ахоўніку пільна сцерагчы́ іх;
24 атрыма́ўшы такі загад, ён кінуў іх ва ўну́траную цямніцу і ногі ім забíў у кало́дкі.
25 Каля по́ўначы Павел і Сіла, мо́лячыся, спе́вам услаўля́лі Бога; а вя́зні слу́халі іх.
26 Раптам зда́рылася вялікае землетрасе́нне, так што захіста́ліся падму́ркі цямнíцы; адразу паадчыня́ліся ўсе дзверы, і з усіх паспада́лі кайданы́.
27 Ахоўнік, прачну́ўшыся і ўбачыўшы, што адчы́нены дзверы цямніцы, вы́няў меч і хацеў забіць сябе, ду́маючы, што вя́зні ўцяклí.
28 Але Павел усклíкнуў моцным голасам, ка́жучы: не рабі сабе ніякага зла, бо ўсе мы тут.
29 Той, папрасіўшы агню́, убег і ў трымце́нні прыпа́ў да Паўла і Сілы,
30 і, вы́веўшы іх адтуль, сказаў: спадары́! што мне трэба рабіць, каб спасцíся?
31 Яны ж адказа́лі: уве́руй у Госпада Іісуса Хрыста, і спасе́шся ты і ўвесь дом твой.
32 І прапаве́далі слова Гаспо́дняе яму і ўсім, што былí ў доме яго.
33 І ён, забраўшы іх у той час ночы, абмы́ў раны іх, і адразу быў ахры́шчаны ён сам і ўсе дама́шнія яго;
34 і, прывёўшы іх у дом свой, ён прапанава́ў ім трапе́зу і з усім домам сваім узра́даваўся, што ўве́раваў у Бога.
35 Калі ж настаў дзень, правіцелі паслалі гарадскіх служы́целяў сказаць: вы́звалі тых людзей.
36 Ахоўнік паве́даміў пра гэта Паўлу: правіцелі прысла́лі зага́д вы́зваліць вас, так што цяпер выхо́дзьце і ідзіце з мірам.
37 Але Павел сказаў ім: нас, Ры́мскіх грамадзя́н, без суда́ прынаро́дна бíлі і кíнулі ў цямнíцу, а цяпер упо́тай выпуска́юць? не, няхай пры́йдуць і са́мі вы́ведуць нас.
38 Гарадскія служыцелі перадалí правіцелям гэтыя сло́вы; і тыя спалохаліся, пачуўшы, што гэта Ры́мскія грамадзя́не.
39 І, прыйшоўшы, яны папрасілі ў іх прабачэ́ння, потым вы́велі і прасілі пакінуць горад.
40 Яны ж, вы́йшаўшы з цямніцы, прыйшлі да Лíдзіі і, убачыўшы братоў, далí ім настаўле́нне і адпра́віліся.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 16 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Дзеянні Апосталаў 16 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 16 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.