Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 21 Дзеянні Апосталаў 21 раздзел

1 Пасля таго, як мы, расста́ўшыся з імі, адплылí, то прамы́м шля́хам прыбылí на Кос, а насту́пнага дня — на Ро́дас, і адтуль у Пата́ру;
2 і, знайшо́ўшы карабе́ль, які накіро́ўваўся ў Фінікíю, мы ўзышлí на яго і адплылí.
3 Калі паказа́ўся Кіпр, мы, пакíнуўшы яго зле́ва, паплылí ў Сíрыю і прыста́лі ў Ты́ры, бо там трэба было́ з карабля́ вы́грузіць тавар.
4 І, знайшо́ўшы ву́чняў, мы засталíся там на сем дзён; яны, па натхне́нню Ду́ха, каза́лі Паўлу не ісці ў Іерусалім.
5 Пасля таго, як мы правялí гэтыя дні, мы вы́йшлі і адпра́віліся ў дарогу, і праводзілі нас усе з жанчы́намі і дзе́цьмі аж за горад; а на бе́разе, стаўшы на кале́ні, мы памалíліся.
6 І, развіта́ўшыся адны з аднымі, мы ўзышлí на карабе́ль, а яны вярну́ліся да сябе.
7 Мы, завяршы́ўшы пла́ванне з Ты́ра, прыбылí ў Пталемаíду і, прывіта́ўшы брато́ў, засталíся на адзін дзень у іх.
8 Назаўтра ж мы, якія былí з Паўлам, адпра́віліся і прыйшлі ў Кесары́ю і, увайшоўшы ў дом Філіпа дабраве́сніка, аднаго з сямі дыя́канаў, засталíся ў яго.
9 А ў яго былí чатыры дачкí, дзевы, якія праро́чылі.
10 У той час, як мы на праця́гу многіх дзён застава́ліся ў іх, прыбы́ў з Іудзеі нейкі прарок, па íмені Ага́ў,
11 і, прыйшоўшы да нас, узяў пояс Паўла і, звяза́ўшы сабе но́гі і ру́кі, сказаў: так гаво́рыць Дух Святы́: «му́жа, якому нале́жыць гэты пояс, звя́жуць у Іерусаліме Іудзеі і аддаду́ць у ру́кі язы́чнікаў».
12 Калі мы пачулі гэта, то і мы, і та́машнія прасілі, каб ён не ішоў у Іерусалім.
13 Але Павел у адказ сказаў: што вы робіце, пла́чучы і разрыва́ючы маё сэ́рца?а́ я не толькі хачу быць вя́знем, але і паме́рці ў Іерусаліме гатовы за імя́ Госпада Іісуса.
14 І паколькі ён не паддава́ўся ўгаво́рам, мы супако́іліся і сказалі: няхай будзе воля Гасподняя!
15 Пасля гэтых дзён, падрыхтава́ўшыся, мы пайшлі ў Іерусалім;
16 ішлі з намі і некато́рыя вучні з Кесары́і, право́дзячы нас да нейкага Мна́сана Кіпрыёта, да́ўняга вучня, каб нам пажы́ць у яго.
17 Калі ж мы прыбылí ў Іерусалім, браты́ з радасцю прынялí нас.
18 На другі дзень Павел прыйшоў з намі да Іакава, прыйшлі і ўсе прасвітары.
19 І, павітаўшы іх, Павел стаў расказваць падрабя́зна, што́ зрабіў Бог у язычнікаў праз служэ́нне яго.
20 Вы́слухаўшы яго, яны сла́вілі Бога і казалі: бачыш, брат, колькі тысяч Іудзеяў уве́равалі, і ўсе яны руплíўцы закона;
21 а пра цябе яны чулі, бы́ццам ты ўсіх Іудзеяў, якія жыву́ць сярод язы́чнікаў, навуча́еш адсту́пніцтву ад Маісея, ка́жучы, каб яны не абрэ́звалі сваіх дзяцей і не трыма́ліся айцоўскіх звы́чаяў.
22 Дык што ж? Напэўна, збяру́цца многія, бо пачу́юць, што ты прыйшоў.
23 Зрабі ж тое, што́ мы скажам табе: ёсць у нас чатыры мужы́, якія ма́юць на сабе абе́т;
24 вазьмі іх і ачы́сціся з імі, і прымí на сябе выда́ткі на ахвяру за іх, каб яны абстры́глі свае гало́вы; тады даве́даюцца ўсе, што пачу́тае імі пра цябе — няпраўда, а што і сам ты жыве́ш, захо́ўваючы закон.
25 А пра язы́чнікаў, якія ўве́равалі, мы піса́лі пасла́нне, пастанавíўшы, каб яны нічога такога не прытры́мліваліся, а толькі асцерага́ліся ідалаахвя́рнага, крывí, заду́шанага і блу́ду.
26 Тады Павел, узя́ўшы тых мужо́ў і ачы́сціўшыся з імі, на другí дзень увайшоў у храм і абвясцíў пра заканчэ́нне дзён ачышчэ́ння, калі павінна быць прыне́сена за кожнага з іх прынашэ́нне.
27 Калі ж сем дзён завярша́ліся, Асійскія Іудзеі, уба́чыўшы яго ў храме, падбухто́рылі ўвесь народ і накла́лі на яго ру́кі,
28 закрыча́ўшы: мужы́ Ізра́ільскія, дапамажы́це! гэты чалавек усіх усю́ды навуча́е су́праць народа, і закона, і месца гэтага; а яшчэ і Э́лінаў увёў у храм і апага́ніў святое ме́сца гэтае.
29 Бо яны перад тым бачылі з ім у горадзе Трафíма Эфе́сяніна і думалі, што Павел увёў яго ў храм.
30 Узру́шыўся ўвесь горад, і сышо́ўся народ; і, схапíўшы Паўла, яны пацягну́лі яго прэч з храма, і адразу зачы́нены былí дзверы.
31 Калі ж яны хацелі забіць яго, дайшла да тысячанача́льніка палка́ вестка, што ўвесь Іерусалім узбу́раны;
32 той, адразу ўзя́ўшы воінаў і сотнікаў, пабег да іх; яны ж, уба́чыўшы тысячанача́льніка і воінаў, пераста́лі біць Паўла.
33 Тады тысячанача́льнік, наблíзіўшыся, узяў яго і загада́ў звяза́ць яго двума́ ланцуга́мі, і пытаўся, хто ён і што зрабіў.
34 У натоўпе адны крыча́лі адно, а другія — другое; і ён, не здо́леўшы з-за шуму даве́дацца нічога пэ́ўнага, загада́ў ве́сці яго ў крэпасць.
35 Калі ж Павел апыну́ўся на прысту́пках, то воінам прыйшло́ся не́сці яго з прычыны на́ціску нато́ўпу,
36 бо мноства народу ішло ўслед і крыча́ла: смерць яму́!
37 Пры ўваходзе ў крэпасць Павел кажа тысячанача́льніку: можна мне сказа́ць нешта табе́ А той сказаў: дык ты ўме́еш па-грэчаску?
38 значыць, ты не той Егіпця́нін, які нядаўна ўчынíў бунт і вы́веў у пустыню чатыры тысячы чалавек сіка́рыяў?
39 Павел жа сказаў: я Іудзей, Тарся́нін, грамадзя́нін немалазна́чнага Кілікíйскага горада; прашу цябе, дазволь мне прамо́віць да народу.
40 Калі ж той дазволіў, Павел, сто́ячы на прысту́пках, даў народу знак рукой; і калі наста́ла глыбокае маўча́нне, ён пачаў гаварыць на яўрэйскай мове, ка́жучы:
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 21 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Дзеянні Апосталаў 21 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 21 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.