Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 24 Дзеянні Апосталаў 24 раздзел

1 А праз пяць дзён прыйшоў першасвята́р Ана́нія са старэ́йшынамі і з нейкім ры́тарам Тэрту́лам, якія зрабілі зая́ву правíцелю су́праць Паўла.
2 Калі ж яго паклíкалі, Тэрту́л пачаў абвінава́чваць, ка́жучы:
3 вялікага міру мы дасягну́лі дзя́куючы табе і паляпшэ́нняў, якія робяцца для народа гэтага дзя́куючы твайму клопату, і мы ва ўсім і ўсюды прыма́ем гэта, высокашано́ўны Фе́лікс, з усёй удзя́чнасцю;
4 але, каб моцна не дакуча́ць табе, прашу цябе вы́слухаць нас коратка з уласцíвай табе добразычлíвасцю;
5 вы́явіўшы, што чалавек гэты — зара́за, і ўздыма́е бунт сярод усіх Іудзеяў, якія жывуць у свеце, і з’яўля́ецца правадыро́м Назарэ́йскай е́расі,
6 які і храм нава́жыўся апага́ніць, мы затрыма́лі яго і хацелі судзíць паводле нашага закону;
7 але прыйшоў тысячанача́льнік Лíсій і з вялікай сілаю забраў яго з рук нашых,
8 загада́ўшы абвінава́ўцам яго ісці да цябе; ад яго ты можаш сам, распыта́ўшы, даве́дацца пра ўсё, у чым мы абвінава́чваем яго.
9 І Іудзеі згадзíліся і пацве́рдзілі, што гэта так.
10 Павел жа, калі правíцель даў яму знак гавары́ць, адказаў: ве́даючы, што ты многа гадоў з’яўля́ешся справядлíвым суддзёй народа гэтага, я ахво́тней бу́ду гавары́ць у абаро́ну маёй справы;
11 ты можаш даве́дацца, што не больш як двана́ццаць дзён таму я прыйшоў у Іерусалім для паклане́ння;
12 і ні ў храме яны не знайшлі мяне, каб я з кім-небудзь спрача́ўся ці ўздыма́ў бунт нато́ўпу, ні ў сінагогах, ні ў горадзе,
13 і яны не могуць даказа́ць таго, у чым абвінава́чваюць мяне;
14 але прызнаю́ся табе ў тым, што паво́дле вучэ́ння, якое яны называ́юць е́рассю, я сапраўды́ служу́ Богу айцоў, ве́руючы ўсяму, напíсанаму ў законе і прароках,
15 ма́ючы надзе́ю на Бога, якую і са́мі яны падзяля́юць, што будзе ўваскрасе́нне мёртвых, пра́ведных і няпра́ведных;
16 таму і сам намага́юся заўсёды мець бездако́рнае сумле́нне перад Богам і людзьмí;
17 пасля многіх гадо́ў я прыйшоў, каб даста́віць мíласціну для народа майго і прынашэ́нні;
18 пры гэтым і знайшлí мяне, ачы́шчанага ў храме, без народу і без шу́му,
19 нейкія Асíйскія Іудзеі, якім трэба было́ б з’явíцца перад табою і абвінава́чваць мяне, калі б што ме́лі су́праць мяне;
20 альбо са́мі гэтыя няхай скажуць, якую яны знайшлі ўва мне няпра́веднасць, калі я стаяў перад сінедрыёнам,
21 хіба́ адны толькі словы, якія я гучна прамовіў, сто́ячы сярод іх, што за вучэнне пра ўваскрасе́нне мёртвых вы сёння су́дзіце мяне.
22 Вы́слухаўшы гэта, Фелікс адклаў іх справу, ве́даючы дакла́дней пра гэтае вучэ́нне, і сказаў: калі прыйдзе тысячанача́льнік Лíсій, я буду разгляда́ць вашу справу.
23 А сотніку загада́ў трыма́ць Паўла пад аховаю, але даваць паслабле́нне і не забараня́ць нікому з яго блізкіх служы́ць яму ці прыхо́дзіць да яго.
24 Праз некалькі дзён Фелікс, прыйшоўшы з Друзíлай, жонкаю сваёю, Іудзейкай, паклíкаў Паўла і слу́хаў яго пра веру ў Хрыста Іісуса.
25 Калі ж ён гаварыў аб пра́веднасці, устрыма́нні і бу́дучым судзе, Фелікс спало́хаўся і сказаў: цяпер ты ідзі, а калі будзе наго́да, то я паклíчу цябе.
26 Пры гэтым ён спадзява́ўся, што Павел дасць яму гро́шай, каб адпусцíў яго, таму ён часта пасыла́ў па яго і размаўля́ў з ім.
27 Калі ж прайшло два гады́, перае́мнікам Фелікса стаў По́рцый Фест; і, жада́ючы дагадзíць Іудзеям, Фелікс пакíнуў Паўла ў зняво́ленні.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 24 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Дзеянні Апосталаў 24 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 24 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.