Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Рымлян 8 Пасланне да Рымлян 8 раздзел

1 Дык вось, цяпер няма ніякага асуджэння тым, хто ў Хрысце Іісусе жыве́ не паводле плоці, а паводле духу,
2 таму што закон духу жыцця ў Хрысце Іісусе вы́зваліў мяне ад закону граху і смерці.
3 Паколькі закон, асла́блены плоццю, быў бяссільны, то Бог Сына Свайго паслаў у падабенстве плоці грахоўнай як ахвяру за грэх і асудзíў грэх у плоці,
4 каб праведнасць, прадпíсаная законам, здзе́йснілася ў нас, якія жывём не паводле плоці, а паводле духу.
5 Бо тыя, што жывуць паводле плоці, думаюць пра плоцкае, а тыя, што паводле духу, — пра духоўнае.
6 Думкі плоцкія — гэта смерць, а думкі духоўныя — гэта жыццё і мір,
7 таму што думкі плоцкія — гэта варожасць супраць Бога, паколькі закону Божаму яны не падпарадко́ўваюцца, ды і не могуць.
8 Таму тыя, што жывуць паводле плоці, Богу дагадзíць не могуць.
9 Але вы не паводле плоці жывяце́, а паводле духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага не ма́е, той і не Ягоны.
10 Калі ж Хрыстос у вас, то цела мёртвае праз грэх, а дух жывы праз праведнасць.
11 Калі ж Дух Таго, Хто ўваскрасіў з мёртвых Іісуса, жыве ў вас, дык Той, Хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажы́віць і вашы смяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.
12 Такім чынам, браты, мы не даўжнікі плоці, каб жыць паводле плоці;
13 бо, калі жывяце́ паводле плоці, то ма́еце паме́рці, а калі духам умярцвя́еце дзе́янні плоцкія, то будзеце жыць.
14 Таму што ўсе тыя, каго вядзе Дух Божы, гэта сыны Божыя;
15 бо вы не прынялí духу рабства, пры якім жылі б зноў у страху, а прынялí Духа ўсынаўле́ння, у Якім усклікаем: «Авва, Ойча!»
16 Сам гэты Дух сведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.
17 А калі дзеці, то і наследнікі: наследнікі Божыя, сунаследнікі ж Хрыстовы, калі толькі разам з Ім пакутуем, каб разам з Ім і прасла́ўленымі быць.
18 Бо я лічу, што цяперашнія часовыя пакуты нічога не ва́рты ў параўнанні з тою славаю, якая адкрыецца ў нас.
19 Бо стварэнне з надзеяй чакае выяўле́ння сыноў Божых, —
20 таму што стварэнне падпарадкавалася марнасці не па сваёй волі, а па волі Таго, Хто падпарадкаваў яго, — у надзеі,
21 што і само стварэнне будзе вы́звалена з рабства тлення на свабоду славы дзяцей Божых.
22 Бо мы ведаем, што ўсё стварэнне разам стогне і пакутуе дагэтуль;
23 ды не толькі яно, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы самі стогнем у сабе, чакаючы ўсынаўле́ння, выкупле́ння це́ла нашага.
24 Бо мы спасёны ў надзеі. Надзея ж, калі яна ба́чная, гэта не надзея, бо калі хто бачыць, то на што яму і спадзява́цца?
25 А калі спадзяёмся на тое, чаго не бачым, тады цярпліва чакаем.
26 Таксама і Дух дапамага́е нам пры не́мачах нашых; бо мы не ведаем, аб чым маліцца так, як нале́жыць, а Сам Дух хада́йнічае за нас уздыха́ннямі невымо́ўнымі.
27 Той жа, Хто дасле́дуе сэ́рцы, ведае, якая думка ў Духа, таму што Ён па волі Божай, хадайнічае за святых.
28 А мы ведаем, што тым, хто лю́біць Бога, хто паклíканы паводле Яго прадустанаўле́ння, усё садзе́йнічае на дабро;
29 бо каго Ён прадуве́даў, тым і прадвы́значыў быць падобнымі да вобраза Сына Свайго, каб Ён быў першародным сярод многіх братоў;
30 а каго Ён прадвы́значыў, тых і паклíкаў; а каго паклíкаў, тых і апраўда́ў; а каго апраўда́ў, тых і праславіў.
31 Што ж мы скажам на гэта? Калі Бог за нас, то хто су́праць нас?
32 Той, Хто нават Сына Свайго не пашкадаваў, а аддаў Яго за ўсіх нас, як жа з Ім не дасць нам і ўсяго?
33 Хто стане абвінава́чваць абра́ных Божых? Бог апра́ўдвае іх.
34 Хто асу́дзіць? Хрыстос Іісус памёр, але і ўваскрэс: Ён і знахо́дзіцца правару́ч Бога, Ён і хадайнічае за нас.
35 Хто адлу́чыць нас ад любові Хрыстовай: гора, ці ўціск, ці ганенне, ці голад, ці галеча, ці небяспека, ці меч? як напісана:
36 «за Цябе нас умярцвя́юць кожны дзень; лічаць нас авечкамі для закла́ння».
37 Але ўсё гэта мы поўнасцю перамагаем сілаю Таго, Хто ўзлюбіў нас.
38 Бо я ўпэўнены, што ні смерць, ні жыццё, ні Ангелы, ні Пачаткі, ні Сілы, ні цяперашняе, ні будучае,
39 ні вышыня́, ні глыбіня́, ні якое стварэ́нне іншае не зможа адлучы́ць нас ад любові Божай у Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, 8 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да Рымлян 8 раздзел в переводах:
Да Рымлян 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.