Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Рымлян 14 Пасланне да Рымлян 14 раздзел

1 Сла́бага ў веры прымайце без спрэчак пра яго меркаванні.
2 Бо адзін верыць, што можна есці ўсё, а другі, сла́бы, есць гародніну.
3 Хто есць, няхай не прыніжа́е таго, хто не есць; і хто не есць, няхай не асуджа́е таго, хто есць; таму што Бог прыня́ў яго.
4 Хто ты такі, што асуджаеш чужога раба? Перад сваім Госпадам ён стаіць альбо па́дае; і будзе стаяць, бо ма́е Бог сілу падняць яго.
5 Адзін адрознівае дзень ад дня, а другі ставіцца аднолькава да ўсякага дня. Няхай кожны трымаецца свайго меркавання.
6 Хто вылуча́е дні — дзеля Госпада вылуча́е; і хто не вылуча́е дзён — дзеля Госпада не вылуча́е. Хто есць — дзеля Госпада есць, бо дзякуе Богу. І хто не есць — дзеля Госпада не есць і дзякуе Богу.
7 Бо ніхто з нас не жыве дзеля сябе і ніхто не памірае дзеля сябе,
8 а калі жывём — дзеля Госпада жывём, калі паміраем — дзеля Госпада паміраем. І таму, ці жывём мы, ці паміраем — мы Гасподнія.
9 Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрэс, і ажыў, каб быць Госпадам і для мёртвых, і для жывых.
10 А ты чаму асуджаеш брата свайго? Альбо і ты, чаму прыніжаеш брата свайго? Усе ж мы будзем стаяць на судзе Хрыстовым.
11 Бо напісана: «жыву Я, — кажа Гасподзь, — перада Мною схíліцца ўсякае калена, і ўсякі язык будзе вызнава́ць Бога».
12 Дык вось, кожны з нас за сябе дасць адказ перад Богам.
13 Давайце ж не будзем больш судзíць адзін аднаго, а лепей судзíце пра тое, як не даць брату спатыкну́цца альбо спакусíцца.
14 Я ведаю і ўпэўнены ў Госпадзе Іісусе, што няма нічога ў сабе самім нячыстага; толькі калі хто лíчыць нешта нячыстым, то для яго гэта нячыстае.
15 Калі ж з-за ежы засмучаецца брат твой, то ты ўжо не па любові жывеш; не губі сваёю ежаю таго, за каго Хрыстос памёр.
16 Няхай не будзе знява́жана ваша дабро.
17 Бо Царства Божае — не ежа і пітво, а праведнасць, і мір, і радасць у Духу Святым.
18 Хто гэтым слу́жыць Хрысту, той угодны Богу і паважа́ны людзьмі.
19 Дык будзем імкнуцца да таго, што слу́жыць міру і ўзае́мнаму ўмацава́нню.
20 З-за ежы не разбура́й справы Божай: бо ўсё — чыстае, але кепска робіць чалавек, які есць на спакусу.
21 Лепш не есці мяса, не піць віна і не рабіць таго, з-за чаго брат твой спатыка́ецца, ці спакуша́ецца, ці знемага́е.
22 Ты маеш веру́ дык май яе сам у сабе, перад Богам. Блажэнны, хто не асуджа́е сябе за рашэнне, якое прымае.
23 Калі ж хто есць сумняваючыся, дык ён асу́джаны, бо не па веры; а ўсё, што не па веры, — грэх.
24 А Таму, Хто можа вас умацаваць, паводле дабраве́сця майго і пропаведзі Іісуса Хрыста, паводле адкрыцця́ тайны, з адвечных часоў пакрытай маўчаннем,
25 але цяпер я́ўленай і праз пісанні прарокаў, па загаду вечнага Бога, абве́шчанай усім народам для паслушэнства іх у веры,
26 адзінаму прамудраму Богу, праз Іісуса Хрыста, слава навекі. Амінь.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, 14 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Рымлян 14 раздзел в переводах:
Да Рымлян 14 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.