1 А што датычыць збору ахвяраванняў для святых, рабіце так, як устанавіў я ў Цэрквах Галатыйскіх:
2 у першы дзень тыдня кожны з вас няхай адкладае і зберагае столькі, колькі дазволіць яго дастатак, каб не збіраць ахвяраванняў тады, калі я прыйду.
3 Калі ж прыбуду, то тых, каго вы палíчыце годнымі, я з пісьмамі адпраўлю, каб занесці ваш дар у Іерусалім.
4 А калі варта будзе і мне пайсці, то яны пойдуць са мною.
5 Я прыйду да вас, калі прайду Македонію; бо я іду праз Македонію.
6 У вас жа, магчыма, затрымаюся, а то і перазімую, каб вы правялі мяне туды, куды я пайду.
7 Бо я не хачу з вамі цяпер бачыцца мімаходзь, а спадзяюся застацца ў вас на нейкі час, калі Гасподзь дазволіць.
8 У Эфесе ж я застану́ся да Пяцідзесятніцы;
9 бо перада мною адчынены вялікія дзверы для дзейнасці, ды праціўнікаў многа.
10 Калі ж прыйдзе Цімафей, глядзіце, каб у бяспецы быў ён у вас, таму што ён робіць справу Гасподнюю, як і я;
11 дык няхай ніхто не пагарджае ім, а правядзіце яго з мірам, каб ён прыйшоў да мяне, бо я чакаю яго з братамі.
12 А што датычыць брата Апалоса, то я вельмі прасіў яго, каб ён з братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не жадаў ісці цяпер, а прыйдзе, калі будзе мець нагоду.
13 Трывайце, стойце ў веры, будзьце мужнымі, мацуйцеся;
14 усё ў вас няхай будзе з любоўю.
15 Прашу вас, браты, — вы ведаеце сямейства Сцяфана, што яно стала пе́ршынцам Ахаіі і яны прысвяцілі сябе служэнню святым, —
16 каб і вы падпарадкоўваліся такім, і кожнаму, хто дапамагае і працуе.
17 Я рады прыбыццю́ Сцяфана, Фартуната і Ахаіка: таму што яны замянілі для мяне вашу адсутнасць,
18 бо яны супакоілі мой і ваш дух. Дык шануйце такіх.
19 Вітаюць вас Цэрквы Асійскія; вітаюць вас у Госпадзе шчыра Акіла і Прыскіла з іх дамашняю Царквою.
20 Вітаюць вас усе браты. Вітайце адзін аднаго святым пацалункам.
21 Вітанне рукою маёю, Паўлаваю.
22 Хто не лю́біць Госпада Іісуса Хрыста, ана́фема, мара́н-афа́.
23 Благадаць Госпада Іісуса Хрыста з усімі вамі,
24 і любоў мая́ з усімі вамі ў Хрысце Іісусе. Амінь.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 16 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.