Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

2 да Карынфян 11 2-е Пасланне да Карынфян 11 раздзел

1 О, калі б вы маглі сцярпець хоць трохі маю неразумнасць! Але вы і церпіце́ мяне.
2 Бо я раўную вас Божай раўнівасцю, таму што я заручы́ў вас адзінаму Мужу, каб паставіць перад Хрыстом як дзеву чыстую.
3 Але баюся, каб, як Еву ашукаў змей хітрасцю сваёю, так і розум ваш не быў спаку́шаны, адхілíўшыся ад прастаты́ ў Хрысце.
4 Бо калі б нехта прыйшоў і прапаведаваў іншага Іісуса, якога мы не прапаведавалі, альбо вы атрымалі іншага духа, якога не атрымлівалі, альбо іншае дабравесце, якога не прымалі, — то вы б гэта цярпліва зносілі.
5 Але я лічу, што ні ў чым не маю недахопу ў параўнанні з тымі вышэйшымі Апосталамі:
6 хоць я і няўмелы ў слове, але не ў пазнанні; зрэшты, мы ва ўсім цалкам вядомы вам.
7 Ці саграшы́ў я тым, што прыніжа́ў сябе, каб узвы́сіць вас, бо я да́рам прапаведаваў вам Евангелле Божае́
8 Іншыя Цэрквы я абабра́ў, прымаючы ад іх плату для служэння вам; і калі быў у вас, хоць і цярпеў нястачу, але нікому не дакучаў,
9 бо нястачу маю́ пакрылі браты, якія прыйшлі з Македоніі; ды і ва ўсім я стараўся і буду стара́цца не абцяжарваць вас.
10 Ісцінай Хрыстовай, якая ўва мне, скажу, што пахвала́ гэтая не адымецца ў мяне ў землях Ахаіі.
11 Чаму я так раблю́ Ці таму, што не люблю вас? Богу вядома! Але як раблю, так і буду рабіць,
12 каб не даць нагоды тым, хто шукае нагоды, каб у тым, чым яны хва́ляцца, яны аказаліся такімі, як і мы.
13 Бо такія лжэапосталы, дзеячы хітрыя, прымаюць выгляд Апосталаў Хрыстовых.
14 І не дзіўна: таму што сам сатана прымае выгляд Ангела святла,
15 а таму няма нічога надзвыча́йнага, калі і служыцелі яго прымаюць выгляд служыцеляў праведнасці; канец іх будзе паводле спраў іх.
16 Зноў кажу: няхай не палíчыць нехта мяне неразумным; а калі і палíчыце, то хоць як неразумнага прымíце мяне, каб і я крыху́ чым-небудзь пахвалíўся.
17 Што скажу, тое не ў Госпадзе скажу, а нíбы ў неразумнасці, з такою адвагаю на пахвалу́;
18 паколькі многія хва́ляцца паводле плоці, то і я буду хвалíцца.
19 Бо вы ахвотна церпіце́ неразумных, будучы разумнымі:
20 вы церпіце́, калі вас хто заняво́львае, калі хто аб’яда́е, калі хто абіра́е, калі хто ўзвышаецца, калі хто б’е вас па твары.
21 На сорам кажу, што мы аказаліся сла́бымі. А калі хтосьці на нешта адва́жваецца, то — скажу па неразумнасці — адва́жваюся і я.
22 Яны Яўрэí і я. Яны Ізраільцяне́ і я. Яны семя Аўраамава́ і я.
23 Яны служыцелі Хрыста́ у безразважнасці кажу: я тым больш. У працы — значна больш, у ранах — намнога больш, у турмах — значна больш, у смяротнай небяспецы — шматразова.
24 Ад Іудзеяў атрымаў я пяць разоў па сорак удараў без аднаго;
25 тройчы мяне білі кія́мі, адзін раз білі камяня́мі, тройчы я цярпеў караблекрушэнне, ноч і дзень прабыў у адкрытым моры;
26 шмат разоў быў у падарожжах, у небяспецы на рэках, у небяспецы ад разбойнікаў, у небяспецы ад супляменнікаў, у небяспецы ад язычнікаў, у небяспецы ў горадзе, у небяспецы ў пустыні, у небяспецы на моры, у небяспецы сярод ілжэбратоў,
27 у працы і знясіленасці, часта без сну, у голадзе і сма́зе, часта у по́сце, у холадзе і галечы.
28 Акрамя ўсяго іншага, у мяне штодзень сходы, клопат пра ўсе цэрквы.
29 Хто́ знемага́е, з кім бы я не знемага́ў? Хто́ спакуша́ецца, за каго б я не згара́ў?
30 Калі трэба хвалíцца, то буду хвалíцца слабасцю сваёю.
31 Бог і Айцец Госпада нашага Іісуса Хрыста, благаславёны навекі, ведае, што я не лгу.
32 У Дамаску намеснік цара Арэты ахоўваў горад Дамаскійцаў, каб схапіць мяне; і я ў кашы́ быў спу́шчаны праз акно па сцяне і пазбег рук яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, 11 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

2 да Карынфян 11 раздзел в переводах:
2 да Карынфян 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.