Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Галатаў 3 Пасланне да Галатаў 3 раздзел

1 О, неразумныя Галаты! хто вас так зачараваў, каб не скара́ліся ісціне, вас, перад вачыма якіх апíсаны быў Іісус Хрыстос, нíбы сярод вас распя́ты́
2 Толькі адно хачу ведаць ад вас: праз справы закона вы атрымалі Духа ці праз пропаведзь веры́
3 Хіба́ вы такія неразумныя, што, пачаўшы Духам, цяпер завяршаеце плоццю́
4 Няўжо вы столькі перацярпелі марна́ Калі б толькі марна!
5 Той, Хто дае вам Духа і здзяйсняе сярод вас цуды, робіць гэта праз справы закона ці праз пропаведзь веры́
6 Так, як Аўраам паверыў Богу, і гэта залічылася яму як праведнасць.
7 Дык ведайце, што веруючыя — гэта сыны Аўраамавы.
8 І Пісанне, прадбачачы, што Бог па веры апраўдае язычнікаў, прадвясціла Аўрааму: «у табе благаславёныя будуць усе народы».
9 Так што веруючыя благаслаўляюцца з верным Аўраамам,
10 а ўсе, хто спадзяецца ад справы закона, тыя пад пракляццем. Бо напісана: «пракляты кожны, хто не трымаецца ўсяго, што напíсана ў кнізе закона, каб вы́канаць гэта».
11 А што законам ніхто не атрымлівае апраўдання перад Богам, гэта ясна, бо праведны вераю жывы будзе.
12 Закон жа не ад веры; наадварот, у ім ска́зана: хто выконвае яго, той жывы́ будзе ім.
13 Хрыстос выкупіў нас ад пракляцця закона, зрабіўшыся за нас пракляццем, — бо напісана: «пракляты кожны, хто вісіць на дрэве», —
14 каб благаславенне Аўраамава было́ праз Хрыста Іісуса на язычніках, каб абяцанага Духа мы атрымалі па веры.
15 Браты! я кажу́, разважа́ючы як чалаве́к: нават чалавекам зацверджанага завяшчання ніхто не адмяня́е і не дапаўня́е.
16 Аўрааму ж дадзены былі абяцанні і се́мені яго. Не сказана: «і насе́нню», як пра многіх, а як пра аднаго: «і се́мені твайму», якое ёсць Хрыстос.
17 Вось што я кажу: раней зацверджанага Богам запавету пра Хрыста закон, які з’явіўся на чатырыста трыццаць гадоў пазней, не адмяняе і не скасоўвае абяцання.
18 Бо калі паводле закона спадчына, то ўжо не паводле абяцання; але Аўрааму Бог даў гэта паводле абяцання.
19 Навошта ж закон? Ён быў дададзены пазней з-за злачынстваў, — да часу прышэсця семені, якому дадзена абяцанне, — і перададзены праз ангелаў, рукою пасрэдніка.
20 Але пасрэдніка пры адным не бывае, а Бог адзін.
21 Дык што, закон супраць абяцанняў Божых? Ні ў якім разе! Бо калі б дадзены быў закон, які можа даваць жыццё, то сапраўды праведнасць была б ад закона;
22 але Пісанне ўсё замкнула пад грахом, каб абяцанне дадзена было па веры ў Іісуса Хрыста веруючым.
23 Але да таго як прыйшла вера, мы былі замкнёнымі пад вартаю закона ў чаканні адкрыцця веры.
24 Так што закон стаў для нас выхавацелем, які вёў да Хрыста, каб мы былі апраўда́ны вераю;
25 калі ж прыйшла вера, то мы ўжо не пад апекай выхавацеля.
26 Бо ўсе вы сыны Божыя па веры ў Хрыста Іісуса;
27 усе вы, што ў Хрыста ахрысціліся, у Хрыста апрануліся.
28 Няма ўжо ні Іудзея, ні язычніка; няма ні раба, ні свабоднага; няма ні мужчынскага полу, ні жаночага: бо ўсе вы — адно ў Хрысце Іісусе.
29 Калі ж вы Хрыстовы, то вы — семя Аўраамава і паводле абяцання спадкаемцы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла, 3 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Галатаў 3 раздзел в переводах:
Да Галатаў 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.