Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Галатаў 4 Пасланне да Галатаў 4 раздзел

1 Яшчэ скажу: спадкае́мец у той час, пакуль ён дзіця, нічым не адрозніваецца ад раба, хоць ён і гаспадар усяго:
2 ён пад апекунамі і домаўпра́ўнікамі да часу, прызна́чанага ба́цькам.
3 Гэтак і мы, калі былí дзе́цьмі, то былí ў рабстве ў стыхій свету;
4 а калі прыйшла паўната́ часу, Бог паслаў Сына Свайго Адзінароднага, Які нарадзіўся ад жанчыны, нарадзіўся пад законам,
5 каб выкупіць падзаконных, каб мы атрымалі ўсынаўле́нне.
6 А паколькі вы — сыны, то паслаў Бог у сэрцы вашы Духа Сына Свайго, Які ўсклікае: Авва, Ойча!
7 Таму ты ўжо не раб, а сын; калі ж сын, то і спадкае́мец Божы праз Іісуса Хрыста.
8 Але тады, не ведаючы Бога, вы былі рабамі тых, што па прыродзе не багі;
9 цяпер жа, спазна́ўшы Бога, а лепш сказаць, спазна́ныя Богам, навошта вы вярта́ецеся зноў да сла́бых і нікчэмных стыхій, у якіх хочаце зноў, як раней, стаць рабамí
10 Вы зважа́еце на дні, месяцы, поры і гады.
11 Баюся за вас, ці не ма́рна я працаваў для вас.
12 Прашу вас, браты, будзьце, як я, таму што і я, як вы. Вы нічым не пакрыўдзілі мяне:
13 вы ведаеце, што я ў немачы плоці дабраве́сціў вам першы раз,
14 але вы да спакушэння майго ў плоці маёй не аднесліся з пага́рдай і не пагрэбавалі, а прынялí мяне як Ангела Божага, як Хрыста Іісуса.
15 Якімі ж вы былі блажэннымі! Сведчу пра вас, што, калі б можна было, вы б вочы свае вырвалі і аддалí мне.
16 Дык што, няўжо я стаў ворагам вашым, гаворачы вам праўду́
17 Ру́пяцца пра вас не на дабро, а хочуць вас адасо́біць, каб вы ру́піліся пра іх.
18 Добра б ру́піцца пра добрае заўсёды, а не толькі тады, калі я прысу́тны сярод вас.
19 Дзеткі мае́, якіх я зноў у пакутах нараджа́ю, пакуль вобраз Хрыста не вы́явіцца ў вас!
20 Хацеў бы я цяпер быць у вас і па-іншаму ве́сці размову, бо я ў недаўме́нні адносна вас.
21 Скажыце мне вы, якія хочаце быць пад законам: хіба вы не слухаеце закона́
22 Бо напісана: «Аўраам меў двух сыноў, аднаго ад рабыні, а другога ад свабоднай».
23 Але той, што ад рабыні, нарадзіўся па плоці, а той, што ад свабоднай, — паводле абяцання.
24 Тут ёсць іншасказа́нне. Гэта два запаветы: адзін ад гары Сінай, які нараджае для рабства, гэта Агар,
25 бо Агар азначае гару Сінай у Аравіі і адпавяда́е цяперашняму Іерусаліму, бо ён з дзе́цьмі сваімі ў рабстве;
26 а вышні Іерусалім свабодны: ён — маці ўсім нам.
27 Бо напісана: «узвесяліся, няплодная, якая не нараджа́ла; усклікні і вы́гукні, ты, якая не паку́тавала ў родах; бо намнога больш дзяцей у пакінутай, чым у той, якая ма́е мужа».
28 Мы, браты, — дзеці абяцання, як Ісаак.
29 Але як тады народжаны па плоці гнаў народжанага па духу, гэтак і цяпер.
30 Што ж кажа Пісанне́ «Выгані рабыню і сына яе, бо сын рабыні не будзе спадкае́мцам разам з сынам свабоднай».
31 Дык вось, браты, мы дзеці не рабыні, а свабоднай.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла, 4 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Галатаў 4 раздзел в переводах:
Да Галатаў 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.