Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Эфесян 2 Пасланне да Эфесян 2 раздзел

1 І вас, мёртвых з-за злачы́нстваў і грахоў вашых,
2 у якіх вы не́калі жылі паводле звы́чаю свету гэтага, па волі князя, які ўлада́рыць у паветры, — духа, які дзейнічае цяпер у сынах праціўле́ння,
3 сярод якіх і мы ўсе не́калі жылí ў пажа́днасцях плоці нашай, выко́нваючы жаданні плоці і помыслаў, і былí па прыродзе дзе́цьмі гневу, як і астатнія,
4 Бог, багаты міласцю, па вялікай любові Сваёй, якою Ён нас узлюбіў,
5 і нас, мёртвых з-за злачы́нстваў, ажывіў разам з Хрыстом — благадаццю вы спасёныя —
6 і ўваскрасіў з Ім і пасадзіў на нябёсах у Хрысце Іісусе,
7 каб явіць у наступных вяках надзвыча́йнае багацце благадаці Сваёй добрасцю да нас у Хрысце Іісусе.
8 Бо благадаццю вы спасёныя праз веру, і гэта не ад вас, гэта Божы дар:
9 не за справы, каб ніхто не хваліўся.
10 Бо мы — стварэнне Яго, мы створаны ў Хрысце Іісусе на добрыя справы, якія прадвы́значыў нам Бог выконваць.
11 Таму па́мятайце, што вы, не́калі язычнікі па плоці, якіх называлі неабрэ́занымі так званыя абрэ́заныя на плоці рукатворна,
12 што вы былí ў той час без Хрыста, адчу́жаныя ад грамадства Ізраільскага і чужыя для запаветаў абяца́ння, не мелі надзеі і былí бязбожнікамі ў свеце;
13 цяпер жа ў Хрысце Іісусе вы, якія некалі былі далёка, сталі блізкімі праз Кроў Хрыстову.
14 Бо Ён — мір наш, Ён зрабіў з абодвух адно і зруйнава́ў сцяну́, якая падзяля́ла іх,
15 скасава́ўшы варожасць Плоццю Сваёю, а закон запаведзяў — вучэннем, каб з двух ствары́ць у Сабе Самім аднаго новага чалавека, усталёўваючы мір,
16 і ў адным целе прыміры́ць абодвух з Богам праз крыж, знішчыўшы варожасць на ім;
17 і, прыйшоўшы, дабраве́сціў мір вам, далёкім і блізкім,
18 таму што праз Яго мы, адны і другія, маем доступ у адным Духу да Айца.
19 Дык вось, вы ўжо не чужы́нцы і не пры́хадні, а суграмадзя́не святых і дамача́дцы Бога,
20 усталява́ныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы краевуго́льным каменем Самога Іісуса Хрыста,
21 на якім уся пабудова, зла́джана ўзво́дзячыся, выраста́е ў святы храм у Госпадзе,
22 на якім і вы разам выбудо́ўваецеся ў жытло Божае ў Духу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Эфесян Пасланне святога Апостала Паўла, 2 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да Эфесян 2 раздзел в переводах:
Да Эфесян 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.