Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Філіпійцаў 2 Пасланне да Філіпійцаў 2 раздзел

1 Дык вось, калі маеце якую апору ў Хрысце, калі маеце якое суцяшэнне любові, калі маеце якую супольнасць духу, калі маеце якую міласэрнасць і спага́ду,
2 то зрабіце яшчэ паўнейшай маю́ радасць: трымайцеся адных думак, аднолькавую любоў маючы, будзьце аднадушнымі і аднадумнымі;
3 нічога не рабіце з самалюбства ці дзеля марнай славы, а ў пакорамудрасці лíчачы адны другіх вышэйшымі за сябе.
4 Не пра саміх сябе клапаціцеся, але кожны і пра іншых.
5 Бо ў вас павінны быць тыя ж думкі, што і ў Хрысце Іісусе:
6 Ён, існуючы ў вобразе Божым, не стаў трымацца за Сваю роўнасць з Богам,
7 а прынізіў Сябе Самога, прыня́ўшы вобраз раба, зрабіўшыся падобным да людзей і з выгляду стаўшы як чалавек;
8 Ён упакорыў Сябе і быў паслухмяны нават да смерці — і смерці крыжовай.
9 Таму і Бог найбольш узвы́сіў Яго і даў Яму імя́, вышэйшае за ўсякае імя́,
10 каб перад імем Іісуса схілілася ўсякае калена на небе, і на зямлі, і пад зямлёю
11 і ўсякі язык вы́знаў, што Іісус Хрыстос — Гасподзь, на славу Бога Айца.
12 Дык вось, узлю́бленыя мае́, як вы заўсёды былі паслухмянымі, не толькі ў прысутнасці маёй, але яшчэ больш цяпер, у адсутнасці маёй, са страхам і трымценнем здзяйсняйце сваё спасенне,
13 таму што гэта Бог дзейнічае ў вас, каб вы і жадалі, і дзейнічалі паводле Яго добрай волі.
14 Усё рабіце без наракання і сумнення,
15 каб былí вы бездакорнымі і чыстымі, дзецьмі Божымі беззаганнымі сярод роду сапсава́нага і разбэ́шчанага, у якім вы ззяеце, як свяцілы ў свеце,
16 захоўваючы слова жыцця, на пахвалу́ мне ў дзень Хрыстоў, што я не марна намагаўся і не марна працаваў.
17 Але калі я і станаўлюся ахвярным узліваннем на ахвяру і служэнне веры вашай, то я радуюся і падзяляю радасць з усімі вамі;
18 гэтаму ж і вы радуйцеся і падзяляйце радасць са мною.
19 А я спадзяюся ў Госпадзе Іісусе неўзабаве паслаць да вас Цімафея, каб і мне ўсцешыцца духам, даведаўшыся пра вашы справы.
20 Таму што няма ў мяне нікога аднадушнага, хто па-сапраўднаму будзе дбаць пра вас;
21 бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што ўгодна Хрысту Іісусу.
22 А вы́прабаванасць яго вы ведаеце, бо, як сын пры бацьку, служыў ён са мною справе дабравесця.
23 Дык вось яго я спадзяюся паслаць адразу ж, як толькі буду бачыць, што́ стане са мною.
24 Я ўпэўнены ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду да вас.
25 Таксама палічыў я патрэбным паслаць да вас Эпафрадзіта, майго брата і супрацоўніка і паплечніка ў барацьбе, вашага ж пасланца́ і служыцеля ў патрэбе маёй,
26 бо ён вельмі імкнуўся да ўсіх вас і перажываў з-за таго, што вы дачуліся пра яго хваробу.
27 А ён сапраўды захварэў і быў пры смерці; аднак Бог памілаваў яго, ды не толькі яго, але і мяне, каб не дадалося мне смутку да смутку.
28 Таму я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго зноў, узрадаваліся, і я быў менш засму́чаны.
29 Прыміце ж яго ў Госпадзе з усёю радасцю, і такіх майце ў пашане,
30 бо ён за справу Хрыстову быў блізкі да смерці, рызыкуючы жыццём, каб запоўніць недастатковасць вашага служэння мне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Філіпійцаў Пасланне святога Апостала Паўла, 2 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Філіпійцаў 2 раздзел в переводах:
Да Філіпійцаў 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.