Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Калосян 3 Пасланне да Калосян 3 раздзел

1 Дык вось, калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, то шукайце вы́шняга, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
2 пра вы́шняе думайце, а не пра зямное.
3 Бо вы памерлі, і жыццё ваша схавана з Хрыстом у Богу;
4 калі я́віцца Хрыстос, жыццё ваша, тады і вы будзеце я́ўлены з Ім у славе.
5 Дык умярцвіце зямныя члены вашы: блуд, нечыстату, страсць, ліхую пажадлівасць і хцівасць, якая з’яўля́ецца ідаласлужэ́ннем, —
6 за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў праціўле́ння;
7 гэта і вы не́калі рабілі, калі жылí сярод іх.
8 Цяпер жа вы адкíньце ўсё: гнеў, ярасць, злосць, блюзнерства, брыдкаслоўе вуснаў вашых;
9 не лжы́це адно аднаму, бо вы знялí з сябе старога чалавека з учы́нкамі яго
10 і апрану́ліся ў новага, які абнаўляецца дзеля пазнання паводле вобраза Стваральніка яго,
11 дзе няма ні Эліна, ні Іудзея, ні абрэ́зання, ні неабрэ́зання, ні ва́рвара, ні Скіфа, ні раба, ні свабоднага, а ўсё і ва ўсім — Хрыстос.
12 Дык апранíцеся як абра́ннікі Божыя, святы́я і ўзлю́бленыя, у сардэчную спага́длівасць, добрасць, пакорнаму́драсць, лагоднасць, доўгацярплíвасць,
13 ста́вячыся цярпліва адно да аднаго і прабача́ючы ўзаемна, калі хто на каго ма́е кры́ўду: як Хрыстос праба́чыў вам, так і вы.
14 А па-над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая з’яўляецца суку́пнасцю даскана́ласці;
15 і няхай валада́рыць у сэ́рцах вашых мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным целе; і будзьце ўдзячнымі.
16 Слова Хрыстова няхай жыве ў вас ва ўсім яго багацці, з усякаю мудрасцю; навучайце і настаўляйце на розум адно аднаго псалмамі, і гімнамі, і песнямі духоўнымі, з удзячнасцю спяваючы ў сэрцах вашых Госпаду.
17 І ўсё, што б вы ні рабілі словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Іісуса Хрыста, дзя́куючы Богу і Айцу праз Яго.
18 Жонкі, падпарадко́ўвайцеся сваім мужам, як нале́жыць у Госпадзе.
19 Мужы́, любíце жонак вашых і не будзьце жорсткімі да іх.
20 Дзеці, слухайцеся бацькоў ва ўсім, бо гэта ўгодна Госпаду.
21 Бацькі, не раздражня́йце дзяцей вашых, каб яны не па́далі духам.
22 Рабы, ва ўсім слу́хайцеся гаспадароў вашых па плоці, не напаказ слу́жачы, як чалавекаўго́днікі, а ў шчы́расці сэ́рца, баючы́ся Бога.
23 І ўсё, што б ні рабілі вы, рабіце ад душы́, як для Госпада, а не як для людзей,
24 ведаючы, што ад Госпада ва ўзнагароду атрыма́еце спадчыну, бо вы слу́жыце Госпаду Хрысту.
25 А хто няпра́веднае чы́ніць, той атрыма́е паводле сваёй няпра́веднасці, без зважа́ння на асобу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Калосян Пасланне святога Апостала Паўла, 3 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Калосян 3 раздзел в переводах:
Да Калосян 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.