Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Яўрэяў 2 Пасланне да Яўрэяў 2 раздзел

1 Таму мы павінны быць асабліва ўважлівымі да пачутага, каб не адпа́сці.
2 Бо, калі праз ангелаў прамоўленае слова было́ непару́шным і ўсякае парушэ́нне і непаслушэ́нства вялі да справядлівай адплаты,
3 то як пазбе́гнем яе мы, не дба́ючы пра такую веліч — спасенне, якое, будучы спачатку абве́шчана Госпадам, ў нас было ўмацавана тымі, хто чуў гэта,
4 а Бог засведчыў гэта і знаме́ннямі, і цудамі, і рознымі сіламі, і раздава́ннем дароў Духа Святога па волі Сваёй?
5 Бо не ангелам Бог падпарадкава́ў будучы свет, пра які мы вядзём гаворку;
6 засве́дчыў жа нехта недзе, кажучы: «што́ ёсць чалавек, што Ты па́мятаеш яго? альбо сын чалавечы, што Ты дба́еш пра яго?
7 Мала ніжэйшым за ангелаў зрабіў Ты яго; славаю і пашанаю ўвянчаў Ты яго і паставіў яго над справамі рук Тваіх;
8 усё пакары́ў пад ногі яго». А калі пакары́ў яму ўсё, то не пакінуў нічога непако́раным яму. Цяпер жа яшчэ не бачым, каб яму ўсё было пако́рана;
9 але мала ніжэйшым за ангелаў бачым Іісуса, увянча́нага славаю і пашанаю за пакуты смяротныя, каб Ён па благадаці Божай зведаў смерць за ўсіх.
10 Бо нале́жала, каб Той, дзеля Якога ўсё і праз Якога ўсё, Які многіх сыноў прыводзіць да славы, правадыра́ спасення іх зрабіў даскана́лым праз пакуты.
11 Бо і Той, Хто асвяча́е, і тыя, што асвяча́юцца, усе — ад Адзінага; таму Ён не саромеецца называць іх братамі, кажучы:
12 «абвяшчу́ імя́ Тваё брата́м Маім, пасярод царквы буду апяваць Цябе».
13 І яшчэ: «Я буду спадзявацца на Яго». І яшчэ: «вось Я і дзеці, якіх даў Мне Бог».
14 А паколькі гэтыя дзеці адзінай плоці і крыві, то і Ён таксама ўспрыняў плоць і кроў, каб смерцю пазба́віць сілы таго, хто ма́е ўладу смерці, гэта значыць дыявала,
15 і вы́зваліць тых, якія з-за страху смерці ўсё жыццё былі падле́глыя рабству.
16 Бо не ад ангелаў Ён успрыма́е прыроду, а ўспрымае ад семені Аўраамава.
17 Таму Ён павінен быў ва ўсім стаць падобным да братоў, каб быць мíласцівым і верным Першасвятаром перад Богам для ўміласціўле́ння за грахі народа.
18 Бо паколькі Ён прыня́ў пакуты, Сам прайшоўшы праз выпрабава́нні, то можа дапамагчы́ тым, хто ў выпрабава́ннях.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла, 2 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Яўрэяў 2 раздзел в переводах:
Да Яўрэяў 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.