Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Яўрэяў 13 Пасланне да Яўрэяў 13 раздзел

1 Браталюбства між вамі няхай трыва́е.
2 Пра гасціннасць не забывайце; бо дзякуючы ёй некаторыя, самі таго не ведаючы, гасцінна прынялі Ангелаў.
3 Па́мятайце пра вязняў, нíбы і вы ў няволі разам з імі, і пра тых, што пакуты церпяць, бо і самі вы знаходзіцеся ў целе.
4 Шлюб няхай будзе ва ўсіх у пашане і ложа неапага́ненае; а блуднікоў і пралюбадзеяў будзе судзíць Бог.
5 Не будзьце срэбралюбнымі, будзьце задаволены тым, што ёсць. Бо Сам Ён сказаў: «не пакіну цябе і не адступлюся ад цябе»,
6 таму мы смела гаворым: «Гасподзь мне Памочнік, і я не буду баяцца: што́ зробіць мне чалавек?»
7 Па́мятайце настаўнікаў вашых, якія абвяшча́лі вам слова Божае, і, гледзячы на завяршэнне іх жыццёвага шляху, пераймайце веру іх.
8 Іісус Хрыстос учора, і сёння, і навекі — той самы.
9 Вучэннямі рознымі і чужароднымі не захапляйцеся; бо добра благадаццю ўмацоўваць сэрцы, а не стравамі, ад якіх не атрымалі карысці тыя, што рабілі так.
10 Мы маем ахвярнік, ад якога не маюць права есці служы́целі скініі.
11 Паколькі целы жывёл, кроў якіх дзеля ачышчэння граху ўносіцца першасвяшчэннікам у свяцілішча, спальваюцца па-за ста́нам,
12 то і Іісус, каб асвяціць людзей Сваёю Крывёю, прыня́ў пакуты па-за брамай.
13 Дык выйдзем жа да Яго за стан, несучы́ на сабе Яго ганьбу;
14 бо мы не маем тут пастаяннага горада, а шукаем таго, які будзе.
15 Будзем жа праз Яго няспынна ўзносіць Богу ахвяру хвалы, гэта значыць, плод вуснаў, якія праслаўляюць імя́ Яго.
16 Не забывайце таксама пра дабрачыннасць і ўзаемную дапамогу, бо такія ахвяры даспадобы Богу.
17 Слухайцеся настаўнікаў вашых і будзьце пакорлівымі, бо яны нядрэмна дбаюць пра ду́шы вашы, будучы абавязанымі даць за іх адказ; няхай яны робяць гэта з радасцю, а не ўздыхаючы, бо гэта вам не на карысць.
18 Маліцеся за нас, бо мы ўпэўнены, што маем добрае сумленне, жадаючы ва ўсім паводзіць сябе добра.
19 Асабліва ж прашу рабіць гэта, каб я хутчэй быў вернуты вам.
20 А Бог міру, Які ўзняў з мёртвых вялікага Пастыра авечак, Крывёю запавету вечнага, Госпада нашага Іісуса Хрыста,
21 няхай удаскана́ліць вас ва ўсякай добрай справе, дзеля выканання волі Яго, творачы ў вас добраўго́днае Яму праз Іісуса Хрыста, Якому слава на векі вякоў. Амінь.
22 Прашу вас, браты, трымайцеся гэтага слова настаўлення; я ж і напісаў вам коратка.
23 Ведайце, што брат наш Цімафей вы́звалены; калі ён неўзабаве прыйдзе, я разам з ім пабачу вас.
24 Вітайце ўсіх настаўнікаў вашых і ўсіх святых. Вітаюць вас тыя, што з Італіі.
25 Благадаць з усімі вамі. Амінь.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла, 13 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Яўрэяў 13 раздзел в переводах:
Да Яўрэяў 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.