Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Лукаша 3 Паводле Лукаша 3 раздзел

1 А ў пятнаццаты год праўленьня Тыверыя кесара, калі Понцій Пілат начальнічаў у Юдэі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Піліп, брат ягоны, — тэтрархам у Ітурэі і Траханіцкай вобласьці, а Лісаній — тэтрархам у Авілінеі,
2 пры першасьвятарах Ганьне і Каяфе, быў голас Божы да Яна, сына Захара, у пустыні.
3 І ён пайшоў па ўсіх навакольлях Ярдана, прапаведуючы хрышчэньне пакаяньня на дараваньне грахоў,
4 як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаі, які кажа: «голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму;
5 кожны дол хай напоўніцца, і кожная гара і пагорак хай абнізяцца, крывізны выпрастуюцца, і няроўныя дарогі зробяцца гладкімі;
6 і ўбачыць кожная плоць ратунак Божы».
7 Ян люду, што прыходзіў хрысьціцца ў яго, казаў: выродзьдзе яхідніна? хто намовіў вас уцякаць ад будучага гневу?
8 прынясеце ж плады годныя пакаяньня, і ня думайце гаварыць самі сабе: «бацька ў нас Абрагам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Абрагаму;
9 ужо і сякера пры корані дрэваў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое ня родзіць добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у вагонь.
10 І пыталіся ў яго людзі: што ж нам рабіць?
11 Ён сказаў ім у адказ: у каго дзьве адзежыны, той дай таму, хто ня мае; і ў каго ёсьць ежа, рабі тое самае.
12 Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: Настаўнік! што нам рабіць?
13 Ён адказваў ім: нічога не патрабуйце больш вызначанага вам.
14 Пыталіся ў яго таксама і воі: а нам што рабіць? І сказаў ім: нікога ня крыўдзіце, не паклёпнічайце, і задавольвайцеся сваёй платай.
15 А калі люд быў у чаканьні, і ўсе думалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці ня Хрыстос ён, —
16 Ян усім адказваў: я хрышчу вас вадою, але ідзе Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты разьвязаць рэмень на абутку; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і вагнём;
17 гарфа Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё і зьбярэ пшаніцу ў засекі Свае, а салому спаліць вагнём непагасным.
18 Шмат чаго іншага зьвеставаў ён народу, павучаючы яго.
19 А Ірад тэтрарх, дакараны ім за Ірадыяду, жонку братавую, і за ўсё, што зрабіў Ірад благога,
20 дадаў да ўсяго іншага і тое, што ўвязьніў Яна ў цямніцу.
21 А калі ахрысьціўся ўвесь народ, і Ісус, ахрысьціўшыся, маліўся, — адчынілася неба,
22 і Дух Сьвяты сышоў на Яго ў цялесным вобразе, як голуб, і быў голас зь нябёсаў, які прамовіў: Ты Сын Мой любасны; Цябе Я ўпадабаў!
23 Ісус, пачынаючы Сваё служэньне, быў гадоў трыццаці, і быў, як думалі, сын Язэпаў, Іліеў,
24 Мататаў, Левіінаў, Мэлхіеў, Янаеў, Язэпаў,
25 Мататыеў, Амосаў, Навумаў, Ясьлімаў, Нагееў.
26 Маатаў, Мататыеў, Сэмяіеў, Язэпаў, Юдаў,
27 Ёананаў, Рысаеў, Зарававэлеў, Салатыілеў, Нірыеў,
28 Мэлхіеў, Аддзіеў, Касамаў, Элмадамаў, Іраў,
29 Ёсіеў, Эліезэраў, Ёрымаў, Мататаў, Левіінаў,
30 Сымонаў, Юдаў, Язэпаў, Ёнанаў, Іліякімаў,
31 Мэлеаеў, Маінанаў, Мататаеў, Натанаў, Давідаў,
32 Ясэеў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонаў,
33 Амінадаваў, Арамаў, Ісромаў, Фарэсаў, Юдаў,
34 Якаваў, Ісакаў, Абрагамаў, Тараў, Нахораў,
35 Сэрухаў, Рагаваў, Фалекаў, Івераў, Салаў,
36 Каінанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Ноеў, Ламэхаў,
37 Матусалаў, Інохаў, Ярэдаў, Малелеілаў, Каінанаў,
38 Іносаў, Сітаў, Адамаў, Божы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце, 3 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Лукаша 3 раздзел в переводах:
Лукаша 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.