Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

1 да Карынфянаў 11 Першае да Карынфянаў 11 раздзел

1 Пераймайце мяне, як я Хрыста.
2 Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё памятаеце, і наказаў трымаецеся так, як я наказаў вам.
3 Хачу таксама, каб вы ведалі, што кожнаму мужу галава — Хрыстос, жонцы галава — муж, а Хрысту галава — Бог.
4 Кожны мужчына, які моліцца альбо прарочыць з накрытаю галавою, сарамаціць сваю галаву;
5 і кожная жанчына, якая моліцца альбо прарочыць з адкрытаю галавою, сарамаціць галаву, бо гэта тое самае, як калі б яна была паголеная;
6 бо, калі жанчына ня хоча накрывацца, дык няхай і стрыжэцца; а калі жанчыне сорам быць пастрыжанай ці паголенай, хай накрываецца.
7 Дык вось, мужчына не павінен накрываць галаву, бо ён ёсьць падабенства і слава Божая; а жанчына ёсьць слава мужчыны.
8 Бо ня мужчына ад жанчыны, а жанчына ад мужчыны;
9 і ня мужчына створаны жанчыне, а жанчына мужчыне.
10 Таму жанчына і павінна мець на галаве сваёй знак улады, дзеля анёлаў.
11 Аднак, ні мужчына без жанчыны, ні жанчына бяз мужчыны, у Госпадзе.
12 Бо, як жанчына ад мужчыны, так і мужчына праз жанчыну; а ўсе — ад Бога.
13 Памяркуйце самі, ці прыстойна жанчыне маліцца Богу зь ненакрытай галавою?
14 Ці не сама прырода вучыць вас, што калі мужчына запускае валасы, дык гэта ганьба яму,
15 а калі жанчына запускае валасы, дык ёй гэта гонар, бо валасы дадзены ёй замест покрыва.
16 А калі б хто захацеў спрачацца, дык мы ня маем такога звычаю, ні цэрквы Божыя.
17 Але, наказваючы гэта, не хвалю вас, бо зьбіраецеся вы не на лепшае, а на горшае.
18 Бо, па-першае, чую, што, калі вы сыходзіцеся царквою, паміж вамі бывае незлагадзь, у што я крыху і веру.
19 Бо мусіць быць і разнадум’е паміж вамі, каб адкрыліся сярод вас дасьведчаныя.
20 Далей, вы зьбіраецеся так, што гэта не азначае есьці вячэру Гасподнюю;
21 бо кожны сьпяшаецца раней за другіх з’есьці сваю ежу, так што адзін бывае галодны, а іншы ўпіваецца.
22 Хіба ў вас няма дамоў на тое, каб есьці і піць? Альбо пагарджаеце царквою Божаю і прыніжаеце бедных? Што сказаць вам? пахваліць вас за гэта? Не пахвалю.
23 Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб
24 і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: «прымеце, ежце, гэта ёсьць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне».
25 Гэтак сама і чару пасьля вячэры, і сказаў: «гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві; гэта рабеце, калі толькі будзеце піць, у памяць пра Мяне».
26 Бо кожнага разу, як вы ясьце хлеб гэты і п’яце чару гэтую, сьмерць Гасподнюю абвяшчаеце, пакуль Ён прыйдзе.
27 А таму, хто будзе есьці хлеб гэты альбо піць чару Гасподнюю нягожа, зьвінаваціцца супроць Цела і Крыві Гасподняй.
28 Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек, і такім чынам хай есьць з хлеба гэтага і п’е з чары гэтай.
29 Бо, хто есьць і п’е нягожа, той есьць і п’е асуду сабе, не разважаючы пра Цела Гасподняе.
30 Ад таго многія з вас нядужыя і хворыя, і шмат хто памірае.
31 Бо, калі б мы судзілі самі сябе, дык бы нас ня судзілі;
32 а калі бываем суджаныя, дык караемся Госпадам, каб ня быць засуджанымі разам са сьветам.
33 А таму, браты мае, зьбіраючыся на вячэру, адзін аднаго чакайце.
34 А як хто галодны, хай есьць дома, каб зьбірацца вам не на асуджэньне. Астатняе ўладжу, калі прыйду.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае пасланьне да Карынфянаў, 11 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

1 да Карынфянаў 11 раздзел в переводах:
1 да Карынфянаў 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.