Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

1 летапісаў 3 1-я летапісаў 3 раздзел

1 Сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне, былі: першынец Амнон, ад Ахінаамы Ізрэеліцянкі; другі — Далуя, ад Авігеі Карміліцянкі,
2 трэці — Авэсалом, сын Маахі дачкі Талмая, цара Гесурскага; чацьвёрты — Аданія, сын Агіты;
3 пяты — Сафатыя, ад Авіталы; шосты — Ітрэам, ад Аглаі, жонкі ягонай, —
4 шэсьць, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне; а валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.
5 А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Саламон, чацьвёра ад Вірсавіі, дачкі Аміілавай;
6 Іўхар, Элішама, Эліфэлэт,
7 Нагаг, Нэфэг, Яфія,
8 Элішама, Эліяда і Эліфэлэт — дзевяцёра.
9 Вось усе сыны Давіда, акрамя сыноў ад наложніц. Сястра іхняя Тамар.
10 Сын Саламона Раваам: ягоны сын Авія, ягоны сын Аса, ягоны сын Ёсафат,
11 ягоны сын Ёрам, ягоны сын Озія, ягоны сын Ёас,
12 ягоны сын Амасія, ягоны сын Азарыя, ягоны сын Ётам,
13 ягоны сын Ахаз, ягоны сын Эзэкія, ягоны сын Манасія,
14 ягоны сын Амон, ягоны сын Ёсія.
15 Сыны Ёсіі: першынец Ёахаз, другі Ёакім, трэці Сэдэкія, чацьвёрты Сэлум.
16 Сыны Ёакіма: Ханія, сын ягоны; Сэдэкія, сын ягоны.
17 Сыны Еханіі: Асір, Салатыіл, сын ягоны;
18 Малкірам, Фэдая, Шэнацар, Эзэкія, Гашама і Савадыя.
19 І сыны Фэдаі: Зарававэль і Шымэй. А сыны Зарававэля: Мэшулам і Хананія, і Шэламіт, сястра іхняя,
20 і яшчэ пяць: Хашува, Агел, Бэрэхія, Хасадыя і Юшаў-Хэсэль.
21 І сыны Хананіі: Фэлатыя і Ісая: ягоны сын Рэфая, ягоны сын Арнан, ягоны сын Авадыя, ягоны сын Шэханія.
22 Сын Шэханіі: Шэмая; сыны Шэмаі: Хатуш, Ігеал, Барыях, Нэарыя і Шафат, шасьцёра.
23 Сыны Нэарыі: Эльёэнай, Эзэкія і Азрыкам, трое.
24 Сыны Эльёэная: Гадаўягу, Элеашыў, Фэлая, Акуў, Ёханан, Далая і Анані, сямёра.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга летапісаў, 3 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.