Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

1 летапісаў 7 1-я летапісаў 7 раздзел

1 Сыны Ісахара: Тола, Фуа, Яшуў і Шымрон, чацьвёра.
2 Сыны Толы: Узій, Рэфая, Ерыіл, Яхмай, Іўсам і Самуіл, галоўныя ў пакаленьнях Толы, людзі ваяўнічыя ў сваіх пакаленьнях; лік іх у дні Давіда быў дваццаць дзьве тысячы і шасьцьсот.
3 Сын Узія: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаіл, Авадыя, Ёіль і Ішыя, пяцёра. Усе яны галоўныя.
4 У іх па родах іхніх, па пакаленьнях іхніх, было гатовага да бітвы войска трыццаць шэсьць тысяч;
5 А братоў іх, ва ўсіх пакаленьнях Ісахаравых, людзей ваяўнічых, было восемдзесят сем тысяч, унесеных у радаводныя запісы.
6 У Веньяміна: Бэла, Бэхер і Едэяіл, трое.
7 Сыны Бэлы: Эцбон, Узій, Узііл, Ерымот і Іры, пяцёра, узначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя. У радаводных сьпісах запісана іх дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.
8 Сыноў Бэхера: Земіра, Ёаш, Эльезэр, Элёенай, Амры, Ірэмот, Авія, Анатот, Алэмэт: усе гэтыя сыны Бэхера.
9 У радаводных сьпісах запісана іх па родах іхніх, па ўзначальніках пакаленьняў, людзей ваяўнічых — дваццаць тысяч і дзьвесьце.
10 Сын Едэяіла: Білган. Сыны Білгана: Еўс, Веньямін, Эгут, Хэнаана, Зэтан, Тарсіс і Ахішахар.
11 Усе гэтыя сыны Едэяіла былі галовамі пакаленьняў, людзі ваяўнічыя; сямнаццаць тысяч і дзьвесьце было тых, што выходзілі на вайну.
12 І Шупім і Хунім, сыны Іра; Хушым, сын Ахера;
13 Сыны Нэфталіма: Яхцэіл, Гуні, Ецэр і Шылем, дзеці Валы.
14 Сыны Манасіі: Асрыіл, якога нарадзіла наложніца яго Арамэянка; яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Галаадавага.
15 Махір узяў за жонку сястру Хупіма і Шупіма, — імя сястры іхняй Мааха; імя другога Салпаад. У Салпаада былі толькі дочкі.
16 Мааха, жонка Махірава, нарадзіла сына і дала яму імя Керэш, а імя брату ягонаму Шэрэш. Сыны ягоныя: Улам і Рэкем.
17 Сын Улама: Бэдан. Вось сыны Галаада сына Махіра, сына Манасінага.
18 Сястра ягоная Малэхет нарадзіла Ішгода, Авіязэра і Махлу.
19 Сыны Шэміды былі: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.
20 Сыны Яфрэма: Шутэлах, Бэрэд, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, і Элеада, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны,
21 і Завад, сын ягоны, і Шутэлах, сын ягоны, і Эзэр і Элеад. І забілі іх жыхары Гэта, ураджэнцы той зямлі, за тое, што яны пайшлі захапіць статкі іхнія.
22 І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго.
23 Потым ён увайшоў да жонкі сваёй, і яна зачала і нарадзіла сына, і ён даў яму імя: Бэрыя, бо няшчасьце спасьцігла дом ягоны.
24 І дачка ў яго была Шэера. Яна пабудавала Бэт-Арон ніжні і верхні, і Узэн-Шээру.
25 І Рэфай, сын ягоны, і Рэшэф, і Тэлах, сын ягоны, і Тахан, сын ягоны.
26 Лаэдан, сын ягоны, Аміюд, сын ягоны, Элішама, сын ягоны.
27 Нон, сын ягоны, Ісус, сын ягоны.
28 Валоданьні іхнія і месцы жыхарства іх: Вэтыль і залежныя ад яго гарады на ўсход Нааран, на захад Гезэр і залежныя ад яго гарады; Сіхэм і залежныя ад яго гарады да Газы і залежных ад яе гарадоў.
29 А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага.
30 Сыны Асіра: Імна, Іўва, Ішві і Бэрыя, і сястра іхняя Сэрах.
31 Сыны Бэрыі, Хэвэр і Малхііл. Ён бацька Бірзаіта.
32 Хэвэр спарадзіў Яфлэта, Шомэра і Хатама, і Шую, сястру іхнюю.
33 Сыны Яфлэта: Пасах, Бімгал і Ашват. Вось сыны Яфлэта.
34 Сыны Шэмэра: Ахі, Рохга, Іхуба і Арам.
35 Сыны Гелэма, брата ягонага: Цофах, Імна, Шэлэш і Амал.
36 Сыны Цофаха: Суах, Харнэфер, Шуал, Бэры, Імра.
37 Бэйэр, Год, Шама, Шылша, Ітран і Бэера.
38 Сыны Етэра: Ефуні, Фіспа і Ара.
39 Сыны Улы: Арах, Ханііл і Рыцыя.
40 Усе гэтыя сыны Асіра, галовы пакаленьняў, людзі адборныя, ваяўнічыя, галоўныя начальнікі. Запісана ў іх у радаводных сьпісах у войску, для вайны, па ліку дваццаць шэсьць тысяч чалавек.

Зноскі:

25 У друкаванай версіі лішніе: «і Тэлах, сын ягоны», прадублявана фраза.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга летапісаў, 7 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.