Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

1 летапісаў 20 1-я летапісаў 20 раздзел

1 Праз год, у час, калі цары выходзяць на вайну, вывеў Ёаў войска і пачаў пустошыць зямлю Аманіцянаў, і прыйшоў і аблажыў Раву. А Давід заставаўся ў Ерусаліме. Ёаў, заваяваўшы Раву, разбурыў яе.
2 І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы яго, і ў ім аказалася вагі талант золата, і каштоўныя камяні былі на ім; і быў ён ускладзены на галаву Давіда. І здабычы вельмі многа вынес з горада.
3 А люд, які быў у ім, вывеў і забіваў іх піламі, жалезнымі цапамі і сякерамі. Так зрабіў Давід з усімі гарадамі Аманіцянаў, і вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.
4 Пасьля таго пачалася вайна зь Філістымлянамі ў Газэры. Тады Савахай Хушацянін пабіў Сафа, аднаго з нашчадкаў Рэфаімаў. І яны ўпакорыліся.
5 І зноў была вайна зь Філістымлянамі. Тады Элханам, сын Яіра, пабіў Лахмія, брата Галіяфавага, Гэцяніна, у якога дзяржальна дзіды было, як навой у ткачоў.
6 Была яшчэ бітва ў Гэце. Там быў адзін рослы чалавек, у якога было па шэсьць пальцаў, усяго дваццаць чатыры. І ён таксама быў з нашчадкаў Рэфаімаў.
7 Ён ганіў Ізраіля, але Ёнатан, сын Шымы, брата Давідавага, пабіў яго.
8 Гэта былі народжаныя ад Рэфаімаў у Гэце, і загінулі ад рукі Давіда і ад рукі слуг ягоных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга летапісаў, 20 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.