Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Эздры 10 Эздры 10 раздзел

1 Калі Эздра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад домам Божым, сышоўся да яго вялікі збор Ізраільцян, мужчын і жанчын і дзяцей, бо і народ моцна плакаў.
2 І адказваў Шэханія, сын Ехііла з сыноў Эламавых, і сказаў Эздру: мы зрабілі злачынства перад Богам нашым, што ўзялі жонак іншапляменных з народаў зямлі, але ёсьць яшчэ надзея Ізраілю ў гэтай справе;
3 складзём цяпер запавет з Богам нашым, што, па парадзе гаспадара майго і тых, якія схіляюцца перад запаведзямі Бога нашага, мы адпусьцім усіх жонак і народжаных імі, — і хай будзе па законе!
4 Устань, бо гэта твая справа, і мы з табою: узбадзёрся і дзей!
5 І ўстаў Эздра, і загадаў начальнікам над сьвятарамі, лявітамі і ўсім Ізраілем даць прысягу, што яны зробяць так. І яны прысягнулі.
6 І ўстаў Эздра і пайшоў ад дома Божага ў жытло Ёханана, сына Эліяшывы, і прыйшоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо плакаў па злачынстве перасяленцаў.
7 І абвясьцілі ў Юдэі і ў Ерусаліме ўсім былым палонным, каб яны зьбіраліся ў Ерусаліме,
8 а хто ня прыйдзе праз тры дні, на ўсю маёмасьць таго, па вызначэньні начальнікаў і старэйшын, будзе накладзены заклён, і сам ён будзе адлучаны ад супольства перасяленцаў.
9 І сабраліся ўсе жыхары Юдэі і зямлі Веньямінавай у Ерусалім за тры дні. Гэта было на дзявятым месяцы, у дванаццаты дзень месяца. І сядзеў увесь народ на пляцы каля дома Божага, дрыжучы як ад гэтай дзеі, так і ад дажджу.
10 І ўстаў Эздра сьвятар і сказаў ім: вы ўчынілі злачынства, узяўшы сабе жонак іншапляменных, і тым павялічылі віну Ізраіля.
11 Дык вось, пакайцеся перад Госпадам Богам бацькоў вашых і выканайце волю Яго, і адлучэце сябе ад народаў зямлі і ад жонак іншапляменных.
12 І адказваў увесь сход, і сказаў гучным голасам: як ты сказаў, так і зробім.
13 Аднак жа народ шматлікі, і час цяпер дажджлівы, і няма магчымасьці стаяць на вуліцы. Ды і гэта справа не аднаго дня і ня двух, бо мы шмат у гэтай справе паграшылі.
14 Хай нашы начальнікі заступяць месца ўсяго супольства, і ўсе ў гарадах нашых, якія ўзялі жонак іншапляменных, хай прыходзяць сюды ў назначаны час і зь імі старэйшыны кожнага горада і судзьдзі яго, пакуль не адвернецца ад нас палкі гнеў Бога нашага за гэта.
15 Тады Ёнатан, сын Асаіла, і Яхзэя, сын Тыквы, сталі над гэтай дзеяй, і Мэшулам і Шаўтай лявіт былі за памочнікаў.
16 І зрабілі так выхадцы з палону. І вылучаны на гэта Эздра сьвятар, узначальнікі пакаленьняў, ад кожнага пакаленьня іх і ўсе яны названы паіменна. І зрабілі яны пасяджэньне ў першы дзень дзясятага месяца дасьледаваньня гэтай справы;
17 і закончылі дасьледаваньне пра ўсіх, хто ўзяў жонак іншапляменных, да першага дня першага месяца.
18 І знайшліся з сыноў сьвятарскіх, якія ўзялі жонак іншапляменных, — з сыноў Ісуса, сына Ёсэдэкавага, і братоў ягоных: Маасэя, Эліезэр, Ярыў, і Гэдалія;
19 і яны далі заруку, што адпусьцяць жонак сваіх, і што яны павінны прынесьці ў ахвяру барана за сваю віну;
20 і з сыноў Імэра: Хананій і Зэвадыя;
21 і з сыноў Харыма: Маасэя, Элія, Шэмая, Ехііл і Узія;
22 і з сыноў Пашхура: Элёэнай, Маасэя, Ісмаіл, Натанаіл, Ёзавад і Эласа;
23 і зь лявітаў: Ёзавад, Шымэй і Келая, ён жа Кліта, Патахія, Юда і Эліязэр;
24 і са сьпевакоў: Эльяшыў; і з брамнікаў: Шалум, Тэлем і Урый;
25 а зь Ізраільцян, — з сыноў Пароша: Рамая, Ізія, Малхія, Міямін, Элеазар, Малхія і Вэная;
26 і з сыноў Элама: Матанія, Захар, Ехіэль, Аудый, Ірэмот і Элія;
27 і з сыноў Зату: Льёэнай, Эльяшыў, Матанія, Ірэмот, Завад і Азіса;
28 і з сыноў Бэвая: Ёханан, Хананія, Забвай і Атлай;
29 і з сыноў Ванія: Мэшулам, Малух, Адая, Яшуў, Уэал і Ерамот;
30 і з сыноў Пахат-Моава: адна, Хэлал, Вэная, Маасэя, Матанія, Вэсэлііл, Бінуй і Манасія;
31 і з сыноў Харыма: Эліязэр, Ішыя, Малхія, Шэмая, Сімяон,
32 Веньямін, Малух, Шэмарыя;
33 і з сыноў Хашума: Матнай, Матата, Завад, Эліфэлфт, Ерамай, Манасія і Шымэй;
34 і з сыноў Ванія: Маадай, Амрам і Уэл,
35 Бэная, Бідэя, Келугі,
36 Ванэя, Мэрамот, Эльяшыў,
37 Матанія, Матнай, Яасай,
38 Ваній, Бінуй, Шымэй;
39 Шэлэмія, Натан, Адая,
40 Махнатбай, Шашай, Шарай,
41 Азарыэл, Шэлэміягу, Шэмарыя,
42 Шалум, Амарыя і Язэп;
43 і з сыноў Нэво: Еэл, Мататыя, Завад, Зэвіна, Ядай Ёэль і Бэная
44 Усе гэтыя ўзялі жонак іншапляменных, і некаторыя з гэтых жонак нарадзілі ім дзяцей.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Эздры, 10 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.