1 Псальма Давідава. Дабраславі, душа мая, Госпада, і ўсё нутро маё — сьвятое імя Ягонае.
2 Дабраславі, душа мая, Госпада, і не забывай усіх добрых дзеяў Ягоных.
3 Ён даруе ўсе беззаконьні твае; ацаляе ўсе немачы твае;
4 ад магілы жыцьцё тваё вызваляе, вянчае цябе міласьцю і шчадротамі;
5 насычае дабротамі жаданьні твае: абнаўляецца, як арол, юнацтва тваё.
6 Гасподзь творыць праўду і суд усім пакрыўджаным.
7 Ён паказаў шляхі Свае Майсею, сынам Ізраілевым — дзеі Свае.
8 Шчодры і міласьцівы Гасподзь, вельмі цярплівы і шчодраміласьцівы:
9 не да канца гневаецца і не навек абураецца.
10 Не паводле злачынстваў нашых стварыў нам, і не паводле грахоў нашых аддаў нам:
11 бо, як высока неба над зямлёю, так вялікая ласка Госпада да тых, хто баіцца Яго;
12 як далёка ўсход ад захаду, так аддаліў Ён ад нас беззаконьні нашыя;
13 як бацька даруе сынам, так даруе Гасподзь тым, хто баіцца Яго.
14 Бо Ён ведае склад наш, памятае, што мы — пыл.
15 Дні чалавечыя — як трава; як польная краска, так ён цьвіце.
16 Пройдзе над ім вецер, і няма яго, і месца ягонае ўжо не пазнае яго.
17 А ласка Гасподняя зьвеку й давеку тым, хто баіцца Яго,
18 і праўда Ягоная на сынах сыноў, якія захоўваюць запавет Ягоны і памятаюць наказы Ягоныя, каб выконваць іх.
19 Гасподзь на нябёсах паставіў Свой трон, і царства Ягонае ўсім валодае.
20 Дабраславеце Госпада, усе анёлы Ягоныя, моцныя сілаю, выканаўцы слова Ягонага.
21 Дабраславеце Госпада, усе войскі Ягоныя, службіты Ягоныя, што выконваюць волю Ягоную.
22 Дабраславеце Госпада, усе дзеі Ягоныя, ва ўсіх месцах валадарства Ягонага. Дабраславі, душа мая, Госпада!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 102. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Псалтыр, Псальм 102 в переводах:
Псалтыр, Псальм 102, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.