1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Песьня.
2 Няхай паўстане Бог — і расьсеюцца ворагі Ягоныя, і хай ад аблічча Ягонага ўцякуць Яго ненавісьнікі!
3 Як дым разьвейваецца, так іх разьвей; як топіцца воск ад вагню, так бязбожнікі прад абліччам Божым хай загінуць!
4 А праведнікі хай узрадуюцца і ўсьцешацца прад Богам, і ўзьвесяляцца ў радасьці.
5 Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце імю Ягонаму, праслаўляйце Таго, Хто па нябёсах ідзе; Гасподзь імя Яму, — і прад абліччам Ягоным радуйцеся.
6 Сіротам Бацька і ўдовам судзьдзя Бог у сьвятой сялібе Сваёй!
7 Бог самотных уводзіць у дом, вызваляе вязьняў з кайданаў; а непакорлівыя застаюцца ў скварнай пустыні.
8 Божа! калі Ты выходзіў перад народам Тваім, калі Ты ішоў па пустыні,
9 зямля скаланалася, нават нябёсы плавіліся, ад аблічча Божага, і гэты Сінай — ад аблічча Бога, Бога Ізраілевага.
10 Шчодры дождж праліваў Ты, Божа, на Тваю спадчыну, і калі яна зьнемагала ад працы, Ты падмацоўваў яе.
11 Народ Твой там жыў; з даброці Тваёй, Божа, ты ўдзяляў беднаму.
12 Гасподзь дасьць слова: зьвястунак вялікае мноства.
13 «Цары войска ўцякаюць, уцякаюць, а тая, што дома сядзіць, дзеліць здабычу.
14 Калі спачываеце вы ў сваіх вотчынах, вы — як галубіца, у якое крылы срэбрам пакрытыя, а пёры чыстым золатам:
15 калі Ўсемагутны расьсеяў цароў на гэтай зямлі, яна забялела, быццам сьнег на Сэлмоне.
16 Гара Божая! — гара Васанская! гара высокая — гара Васанская!
17 Што ж вы зайздросьліва глядзіце, горы высокія, на гару, на якой Бог з добрай волі жыве, і Гасподзь жыцьме вечна!
18 Калясьніц Божых процьма, тысячы тысяч сярод іх; сярод іх Гасподзь на Сінаі, у сьвятыні.
19 Ты ўзышоў на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары дзеля людзей, каб і адступнікі жыць маглі ў Госпада Бога.
20 Дабраславёны Бог кожны дзень, Бог ускладае на нас цяжар, але Ён і ратуе нас.
21 Бог нам — Бог на ратаваньне; ва ўладзе Госпада Ўладыкі брама сьмерці.
22 Але Бог патрушчыць голаў ворагам Сваім, валасатае цемя таго, хто ў грахах сваіх закасьцянеў.
23 Гасподзь сказаў: ад Васана вярну, выведу з прадоньня марскога,
24 каб ты апусьціў нагу тваю, як сабакі твае язык свой, у кроў ворагаў.
25 Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго, Цара майго ў сьвятыні:
26 наперадзе йшлі сьпевакі, ззаду ішлі музыкі, пасярэдзіне дзевы з тымпанамі:
27 «Дабраслаўляйце Бога Госпада на сходах, вы — ад семені Ізраілевага!»
28 Там Веньямін малодшы — іхні князь; князі Юдавы — уладыкі іхнія; князі Завулонавы, князі Нэфталімавы.
29 Бог твой наказаў табе сілу. Умацуй, Божа, тое, што Ты зрабіў нам!
30 Дзеля храма Твайго ў Ерусаліме цары прынясуць Табе дары.
31 Утаймуй зьвера ў трысьнягу, — статак валоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зьліткамі срэбра; рассып народы, што бітваў прагнуць.
32 Прыйдуць вяльможы зь Егіпта; Эфіопія рукі свае працягне да Бога.
33 Царствы зямныя! сьпявайце Богу, услаўляйце Госпада,
34 Які крочыць на нябёсах нябёсаў спрадвеку. Вось, Ён дае голасу Свайму голас моцы.
35 Узьнясеце славу Богу! веліч Ягоная — на Ізраіле, і магутнасьць Ягоная — на аблоках.
36 Грозны Ты, Божа, у Сьвятыні Тваёй. Бог Ізраілеў — Ён дае сілу і моц народу Свайму. Дабраславёны Бог!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 67. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Псалтыр, Псальм 67 в переводах:
Псалтыр, Псальм 67, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.