1 Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,
2 кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся!
3 Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці;
4 пер’ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная.
5 Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае,
6 ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні.
7 Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца:
8 толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам.
9 Бо сказаў Ты: Гасподзь — надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім;
10 ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;
11 бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх,
12 і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю;
13 на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона.
14 «За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё.
15 Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго;
16 даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 90. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Псалтыр, Псальм 90 в переводах:
Псалтыр, Псальм 90, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.