Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Выслоўяў Саламонавых 12 Выслоўяў Саламонавых 12 раздзел

1 Хто любіць настаўленьне, той любіць веды; а хто ненавідзіць засьцярогі, той невук.
2 Добры здабывае ласку ў Госпада; а чалавека падступнага Ён асудзіць.
3 Ня сьцьвердзіць сябе чалавек беззаконьнем; а корань праведнікаў непахісны.
4 Дабрачынная жонка — вянок мужу свайму; а ганебная — як гнілізна ў касьцях у яго.
5 Помыслы праведных — праўда, а намыслы бязбожных — падступнасьць.
6 Словы бязбожных — засада на кроў, а вусны праведных ратуюць іх.
7 Як кранецца бязбожных няшчасьце — і няма іх, а дом праведных стаіць.
8 Хваляць чалавека паводле меры розуму ягонага, а распусны сэрцам будзе ў пагардзе.
9 Лепей быць простым, але мець працу, чым быць ганарыстым, але ня мець хлеба.
10 Праведны дбае і пра жыцьцё быдла свайго, а сэрца бязбожных жорсткае.
11 Хто ўрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам; а хто ідзе па сьлядах гультаёў, той розумам бедны.
12 Бязбожны хоча злавіць яго ў сетку зла; а корань праведных цьвёрды.
13 Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.
14 Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку — паводле дзеяў рук ягоных.
15 Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры.
16 У немысьля адразу выяўляецца гнеў ягоны, а разумны тоіць абразу.
17 Хто кажа тое, што ведае, той кажа праўду: а ў сьведкі ілжывага — ашуканства.
18 Сёй-той пустаслоў б’е як мечам, а язык мудрых — ацаляе.
19 Вусны праўдзівыя вечна жывуць, а ілжывы язык — хвіліну.
20 Хітрына — у сэрцы ў зламысьнікаў, радасьць — у міратворцаў.
21 Ня станецца праведніку ніякага ліха, а бязбожныя будуць напоўнены злом.
22 Агіда Госпаду — вусны ілжывыя, а хто гаворыць праўду, даспадобы Яму.
23 Чалавек разважлівы ўтойвае веды, а сэрца немысьляў выказвае дурасьць.
24 Рука руплівая здабудзе ўладу, а гультайская пад данінай будзе.
25 Смутак на сэрцы падаўляе чалавека, а добрае слова разьвесяляе яго.
26 Праведнік паказвае блізкаму свайму дарогу, а дарога бязбожных уводзіць іх у згубу.
27 Гультай ня смажыць сваёй дзічыны; а чалавек руплівы мецьме каштоўны набытак.
28 На дарозе праўды — жыцьцё, і на сьцежцы яе няма сьмерці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга выслоўяў Саламонавых, 12 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.