Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Выслоўяў Саламонавых 18 Выслоўяў Саламонавых 18 раздзел

1 Сваволі шукае прымхлівы, паўстае супроць усяго разумнага.
2 Неразумны ня любіць думаць, а толькі паказаць бы свой розум.
3 З прыходам бязбожнага прыходзіць і пагарда, а з вартым пагарды — ганьба.
4 Слова з вуснаў чалавечых — глыбокія воды; крыніца мудрасьці — бруісты паток.
5 Нядобра быць ласкавым зь бязбожным, каб абвергнуць праведнага ў судзе.
6 Вусны бязглуздага цягнуць у незлагадзь, а словы яго выклікаюць бойку.
7 Язык бязглуздага — пагібель яму, а вусны яго — сетка на душу ягоную.
8 Словы нагаворшчыка — як прысмакі, і яны гладка ўваходзяць у нутро чалавека.
9 Нядбалы ў працы сваёй — брат марнатраўцы.
10 Імя Госпада — моцная вежа: убягае ў яе праведнік, і ў бясьпецы.
11 Маёмасьць багатага — як моцны горад ягоны, і высокім мурам здаецца яму.
12 Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы.
13 Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму.
14 Дух чалавека пераносіць яго немачы; а прыгнечаны дух — хто можа ўмацаваць яго.
15 Сэрца разумнага набывае веды, і вуха мудрых шукае ведаў.
16 Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго.
17 Першы ў цяжбіне сваёй мае рацыю, але прыходзіць супернік ягоны і паняверыць яе.
18 Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі.
19 Азлоблены брат няпрыступнейшы за моцны горад, і свары падобныя на замкі замка.
20 Ад плоду вуснаў чалавека напаўняецца чэрава ягонае; вытворамі вуснаў сваіх ён насычаецца.
21 Сьмерць і жыцьцё — ва ўладзе языка, і хто любіць яго, скаштуе ад плоду яго.
22 Хто знайшоў жонку, той знайшоў дабро і атрымаў мілату ад Госпада.
23 З мальбою гаворыць убогі, а багаты адказвае груба.
24 Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга выслоўяў Саламонавых, 18 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.