Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Езэкііля 15 Езэкііля 15 раздзел

1 І было мне слова Гасподняе:
2 сыне чалавечы! якую перавагу мае дрэва вінаграднай лазы перад усякім іншым дрэвам і вецьце вінаграднай лазы — сярод дрэў у лесе?
3 Ці бяруць ад яго кавалак на які-небудзь выраб? Ці бяруць ад яго хоць на цьвік, каб вешаць на ім якую-небудзь рэч?
4 Вось, яно аддаецца агню, каб зьеў яго; абодва канцы яго агонь зьеў, і абгарэла сэрца яго; ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб?
5 І тады, як яно было цэлае, не прыдавалася ні на які выраб; тым болей, калі агонь зьеў яго, і яно абгарэла, ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб?
6 Таму так кажа Гасподзь Бог: як дрэва вінаграднай лазы сярод дрэваў лясных Я аддаў агню, каб зьеў яго, так аддам яму і жыхароў Ерусаліма.
7 І павярну аблічча Маё супроць іх; з аднаго агню выйдуць, і другі агонь зжарэ іх, — і ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі павярну супроць іх аблічча Маё.
8 І зраблю гэтую зямлю пустыняю за тое, што яны вераломна ўчынялі, кажа Гасподзь Бог.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарока Езэкііля, 15 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.