1 На пачатку стварыў Бог нябёсы й зямлю.
2 А зямля была бяз хормы а пустая, і цемнь была над бяздоньням; і Дух Божы лунаў над відам водаў.
3 І сказаў Бог: «Станься сьвятліня». І сталася сьвятліня.
4 І бачыў Бог тую сьвятліню, што добрая, і адлучыў Бог тую сьвятліню ад тае цемні.
5 І назваў Бог сьвятліню днём, а цемнь назваў ночай. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін.
6 І сказаў Бог: «Станься прасьцяг сярод водаў і дзялі воды ад водаў».
7 І ўчыніў Бог прасьцяг, і адлучыў воды, што пад прасьцягам, ад водаў, што над прасьцягам. І сталася так.
8 І назваў Бог прасьцяг нябёсамі. І быў вечар, і была раніца: дзень другі.
9 І сказаў Бог: «Няхай зьбяруцца воды з пад нябёсаў у вадно месца, і няхай зьявіцца сухазем». І сталася так.
10 І назваў Бог сухазем зямлёю, а збор водаў назваў морамі. І бачыў Бог, што добра.
11 І сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля траву, зяленіва сеючае семя, пладовае дзерва, што даець плод подле роду свайго, у каторым семя ягонае ў ім на зямлі». І сталася так.
12 І выдала зямля траву, зяленіва, семя сеючае подле роду свайго, і дзерва, што даець плод, у каторым семя яго подле роду яго. І бачыў Бог, што добра.
13 І быў вечар, і была раніца: дзень трэйці.
14 І сказаў Бог: «Станьцеся сьветлы на прасьцязе нябёс, дзеля адрозьненьня дня ад ночы, і будуць на знакі а на поры а на дні а на гады.
15 І будуць яны сьветламі на прасьцязе нябёс сьвяціць на зямлі». І сталася так.
16 І ўчыніў Бог тыя два сьветлы вялікія: сьветла вялікае, радзіць дзень, і сьветла малое, радзіць ноч, і гвезды.
17 І пастанавіў іх Бог на прасьцязе нябёс, сьвяціць на зямлю,
18 І радзіць дзень і ноч, і адлучаць сьвятліню ад цемні. І бачыў Бог, што добра.
19 І быў вечар, і была раніца: дзень чацьверты.
20 І сказаў Бог: «Няхай выдадуць воды паўзуны, істу дыхаючую; і птуства няхай лётае над зямлёю скрозь прасьцяг нябёс».
21 І стварыў Бог дзіўствы вялікія і ўсялякую поўзаючую істу дыхаючую, каторыя выдалі воды, подле роду іх, і ўсялякае птуства крылатае подле роду ягонага. І бачыў Бог, што добра.
22 І дабраславіў іх Бог, кажучы: «Пладзіцеся а множчася а напаўняйце воды ў морах, і птуства няхай множыцца на зямлі».
23 І быў вечар, і была раніца: дзень пяты.
24 І сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля дыхаючую істу подле роду ейнага, статак а паўзуны а жывёлу земную подле роду ейнага». І сталася так.
25 І ўчыніў Бог жывёлу земную подле роду ейнага, і статак подле роду ягонага, і ўсякага паўзуна зямлі подле роду ягонага. І бачыў Бог, што добра.
26 І сказаў Бог: «Учыніма чалавека на абраз наш, подле падобнасьці нашае; і няхай пануе над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і статкам, і ўсёй зямлёю, і ўсякім паўзуном, што поўзае па зямлі».
27 І стварыў Бог чалавека на абраз Свой, на абраз Божы стварыў яго; мужчыну й жонку стварыў іх.
28 І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім: «Пладзіцеся а множчася а напаўняйце зямлю, і паддайце яе сабе, і пануйце над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і ўсялякім жывучым, што поўзае па зямлі».
29 І сказаў Бог: «Вось, Я даў вам усялякую траву, што выдаець ізь сябе насеньне, якая ё на відзе ўсяе зямлі, і ўсялякае дзерва, у каторым ё плод дзерва, што сее насеньне; гэта будзе вам на емя.
30 А ўсёй жывёле земнай, і ўсёй птушцы нябёснай, і ўсяму, што поўзае па зямлі, у каторым дыханьне жывое, даў Я ўсе зяленіва траўнае на жыр». І сталася так.
31 І бачыў Бог усе, што ўчыніў, і вось, добра вельмі ё. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.