Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 Самуйлава 10 2 Самуйлава 10 раздзел

1 І было просьле гэтага, што памер кароль сыноў Амонавых, і стаў каралём замест яго сын ягоны Ганун.
2 І сказаў Давід: «Я зраблю ветласьць Гануну Нагашонку, як ацец ягоны зрабіў ветласьць імне». І паслаў Давід слугаў сваіх пацешыць Гануна па айцу ягоным. І прышлі слугі Давідавы да зямлі Амонскае.
3 І сказалі князі Амонскія Гануну, спадару свайму: «Ці сьціць у ваччу тваім Давід айца твайго, што паслаў табе пацяшыцеляў? Ці не на тое, каб прасачыць места, і вышпегаваць яго, і разбурыць яго, прыслаў Давід слугаў сваіх да цябе?»
4 І ўзяў Ганун слугаў Давідавых, і агаліў кажнаму зь іх палавіцу барады, і абрэзаў адзецьці іхныя на палавіцу, да седава, і адпусьціў іх.
5 І наказалі гэта Давіду, і ён паслаў ім наўпярэймы, бо былі яны вельма паганбены. І сказаў кароль: «Заставайцеся ў Ерыхоне, пакуль адрастуць барады вашыя, і зьвярніцеся».
6 І абачылі сынове Амонавы, што яны сталі непахнючымі Давіду, і паслалі сынове Амонавы, і нанялі Арама ізь Веф-Рэгова а Арама Цовы дваццаць тысячаў пехаты, у караля Маахі тысяча чалавекаў, і ў Това двананцаць тысячаў чалавекаў.
7 І пачуў Давід, і паслаў Ёава а ўсе войска харобрых.
8 І вышлі Амоняне, і разьлягліся ля брамы да бітвы; а Арам Цовы а Рэгова а Товавы а Маашыны асобна ў полю.
9 І абачыў Ёаў, што вайна была пастаноўлена супроці яго і сьпераду і адзаду, і выбраў з усіх выборных у Ізраелю і выставіў іх супроці Араму.
10 Засталую ж часьць людзёў паручыў Авішаю, брату свайму, і ён выставіў іх супроці сыноў Амонавых.
11 І сказаў: «Калі Арам будзе перамагаць мяне, то будзеш ты імне ратункам; а калі Амоняне цябе будуць перамагаць, я прыйду табе на ратунак.
12 Будзь моцны й мацуйся за люд наш і за месты Бога нашага, а СПАДАР зробе, што Яму любя».
13 І ўступіў Ёаў а люд, каторы ў яго, у бітву з Арамам, і яны ўцяклі ад яго.
14 Сынове Амонавы ж, бачачы, што Арам уцёк, уцяклі ад Авішая і ўвыйшлі ў места. І зьвярнуўся Ёаў ад сыноў Амонавых, і прышоў да Ерузаліму.
15 І Арам, абачыўшы, што яны пераможаныя Ізраелцамі, зьберліся разам.
16 І паслаў Гададэзэр, і пагукаў Арама, каторы за ракою, і прышлі яны да Гэламу; а Шовак, вайводца Гададэзэраў перад імі.
17 А як наказалі Давіду, то ён зьбер усіх Ізраелцаў, і перайшоў Ёрдан, і прышоў да Гэламу. Арам выставіўся супроці Давіда, і біліся зь ім.
18 І ўцёк Арам ад Ізраелцаў. Давід забіў ув Араму сямсот цялежкаў і сорак тысячаў коньнікаў. Таксама вайводцу Шовака забіў, і ён памер там.
19 І абачылі ўсі каралі, слугі Гададэзэравы, што іх Ізраелцы паразілі, і яны зрабілі мір із Ізраелям, і служылі ім. А Арам наперад баяўся ратаваць сыноў Амонавых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другая кніга Самуйлава, 10 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.