1 І адказаваў Вілдад Шугянін, і сказаў:
2 «Пакуль вы ня зробіце канца словам сваім? уцяміце, і потым будзем гукаць.
3 Нашто нас мець за статак? Чаму мы нячыстыя ў вачох вашых?
4 Ён, што разрывае душу сваю ў гневе сваім, нягож дзеля цябе спусьцець зямлі й скале скрануцца зь месца свайго?
5 Але, сьвятло нягодных гасьне, і іскра цяпла ягонага ня сьвеце.
6 Сьвятло сьцямнее ў будане ягоным, і сьветач над ім пагасьне.
7 Сьцісьнены сігні моцы ягонае, і рада ягоная адхінець яго;
8 Бо завядуць у сець ногі ягоныя, і на пасадцы ходзе.
9 Пятля хапае зя пяту, і сіло дзяржыць яго.
10 Прыхаваны на зямлі паварозы і на яго, і пасткі на сьцежцы.
11 З усіх бакоў будуць палохаць жахі яго і гнацца за ім па пятах ягоных.
12 Высіляецца з голаду сіла ягоная, і няшчасьце гатова з боку ў яго.
13 Яно зьесьць часьці скуры ягонае, пяршак сьмерці зьесьць чаланы ягоныя.
14 Вырвана з будану надзея ягоная, і яна прывядзець яго да караля жахаў.
15 Ён жыхара ў будане сваім, каторы не ягоны; серкаю пасыпана гаспода ягоная.
16 Здолу сохне карэньне ягонае, а згары вяне гольле ягонае.
17 Памяць празь яго гіне ізь зямлі, і няма імені ягонага на вуліцы.
18 Ён выгнаны ізь сьвятла да цямноты, і ізь сьвету выкінены.
19 Ён ня мае пагону альбо патомка сярод люду свайго, і няма астачы на месцу жыцьця ягонага.
20 З дня ягонага зумеюцца йдучыя за ім, і пярэдніх схапіла дрыгота.
21 Вось, такія гасподы несправядлівага, такое месца, хто ня знае Бога».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Ёвава, 18 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.