1 СПАДАР паказаў імне: і вось, два кашы фіґаў пастаноўлены перад палацам СПАДАРОВЫМ, просьле тога як Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, павёў палоненіка Ехоню Егоякіменка, караля Юдэйскага, і князёў Юдэйскіх, цесьляў а кавалёў зь Ерузаліму і прывёў іх да Бабілёну.
2 Адзін кош вельма добрых фіґаў, як фіґі раньнія; другі кош вельма благіх фіґаў, каторых нельга есьці зь негадзячасьці.
3 Тады сказаў СПАДАР імне: «Што бачыш ты, Ярэма?» І я сказаў: «Фіґі: добрыя фіґі — вельма добрыя, а благія — вельма благія, што нельга есьці зь негадзячасьці».
4 Ізноў было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы:
5 «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Як гэтыя добрыя фіґі, так Я прызнаю выгнаньне Юдэі, каторую Я выслаў з гэтага месца да зямлі хальдэйскае, за дабро;
6 І зьвярну на іх вочы Свае на дабро, і зьвярну іх да гэтае зямлі, і збудую іх, а не абуру, і пасаджу, а ня вырву;
7 І дам ім сэрца знаць Мяне, што Я — СПАДАР; і яны будуць Імне людам, і Я буду ім Богам; бо яны зьвернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.
8 Бо гэтак кажа СПАДАР: — Як благія фіґі, каторых нельга есьці зь негадзячасьці, так Я ўчыню із Сэдэкам, каралём Юдэйскім, і з князьмі ягонымі, і із засталымі зь Ерузаліму, што застаюцца ў зямлі гэтай, і з тымі, што жывуць у зямлі Ягіпецкай;
9 І Я даў іх на дрыжэньне да ўсіх гаспадарстваў зямлі, на ганьбу а прыказь, наругі а кляцьбу ў вусіх месцах, куды я выжану іх.
10 І пашлю на іх меч, галадоў а ліпучку, пакуль ня выгублю іх ізь зямлі, што Я даў ім а айцом іхным"».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 24 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.