1 І калі з аброкаў супакойных будзе дар ягоны, калі ён абракае з буйнога статку самца альбо саміцу бяз гану, няхай абрачэць яго перад відам СПАДАРОВЫМ.
2 І ўзложа руку сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго ля дзьвярэй будану збору; і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, кроў на аброчнік наўкола.
3 І абрачэць ён із аброкаў супакойных агняны аброк СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, каторы на патрыхах,
4 І абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву, каторая на печанцох, з ныркамі ён адыйме гэта.
5 І спаляць гэта сынове Ааронавы на аброчніку на ўсепаленьне, каторае на дровах, што на агню: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ.
6 А калі з драбнога статку дар ягоны ёсьць на аброкі супакойныя СПАДАРУ, самец альбо саміца, бяз гану хай абрачэць яго.
7 Калі з авец абракае ён дар свой, няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ;
8 І ўзложа руку сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго перад буданом збору, і сынове Ааронавы пакропяць крывёю яго на аброчнік наўкола.
9 І хай абрачэць із аброкаў супакойных аброк агняны СПАДАРУ, тук яго, цэлы хвост, ля хрыбетнае косьці хай ён адлуча яго, і тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах,
10 І абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адлуча гэта.
11 І спале сьвятар гэта на аброчніку: гэта хлеб — агняны аброк СПАДАРУ.
12 А калі казёл дар ягоны, дык няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ;
13 І ўзложа руку сваю на галаву ягоную, і зарэжа перад буданом збору, і пакропяць сынове Ааронавы крывёй яго на аброчнік наўкола.
14 І абрачэць ізь яго дар свой на аброк агняны СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах,
15 І абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адыйме гэта.
16 І спале іх сьвятар на аброчніку: гэта хлеб, агняны аброк — на прыемны пах; увесь тук СПАДАРУ.
17 Права вечнае ў родах вашых, у вусіх гасподах вашых; ніякага туку і ніякае крыві ня ежча».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 3 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.