1 І гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
2 «Палічы сыноў Когафовых із сыноў Левавых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных,
3 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага здольнага да войска, каб рабіць работу ў будане збору.
4 Во служэньне сыноў Когафовых у будане збору: Сьвятое сьвятых.
5 І прыдуць Аарон а сыны ягоныя, як табару надабе крануцца ў дарогу, і спусьцяць запінаху запоны, і накрыюць ёю скрыню сьветчаньня.
6 І пакладуць на яе прыкрыцьце із скур барсуковых, і звыш яго накрыюць сінюсенькаю тканіною, і ўсунуць нашулкі яе.
7 І стол Выкладу засьцеляць сіняю тканіною, і пастановяць на ім місы а талеркі а ложкі а коўні на ўзьліваньне, і хлеб штачасны мае быць на ім.
8 І засьцеляць тканіну чырвовую, накрыюць яго накрыцьцям із скуры барсуковае, і ўсунуць нашулкі яго.
9 І возьмуць тканіну сінюю, і пакрыюць сьветач сьвятла а лянпы яго а абцужкі яго а канчаранкі яго а ўсі судзіны да алівы, каторымі паслугуюцца пры ім;
10 І ўставяць яго а ўсі судзіны яго ўнутр пакрыцьця із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі.
11 І залаты аброчнік засьцеляць сіняю тканіною, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго.
12 І возьмуць усі рэчы службовыя, каторымі паслугуюцца ў сьвятыні, і паложаць у сінюю тканіну, і накрыюць іх накрыцьцям із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі.
13 І ачысьцяць аброчнік ад попелу, і засьцеляць яго тканіною пурпуроваю.
14 І паложаць на яго ўсі судзіны яго, каторых ужываюць да службы пры ім, — вуглянкі, відзёлкі, лапаткі а чары, усі судзіны аброчніка, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго.
15 Як скончаць Аарон а сыны ягоныя накрываць сьвятыню й усе судзьдзе сьвятыні, як кранецца табар, то потым прыдуць сынове Когафовы насіць, і хай не датыкаюцца да сьвятыні, каб не памерлі. Гэта цяжар сыноў Когафовых у будане збору.
16 А прызначаньне Елеазара, сына Аарона, сьвятара — аліва да сьвятла а пахнючае кадзіла а кажначасны аброк а алей памазаньня, і дагляд усяе вітальні а ўсяго, што ў ёй, — у сьвятыні і ў судзьдзю яе».
17 І гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
18 «Не загубіце плямені радзімаў Когафовых з пасярод Левітаў,
19 Але во што зрабіце ім, каб яны былі жывы й не памерлі, як бліжацца да Сьвятога Сьвятых: Аарон а сыны ягоныя хай прыдуць і пастановяць іх кажнага ў службе ягонай і ля цяжару ягонага;
20 І каб ня прышлі глядзець, як накрываюць сьвятыню, каб не памерлі».
21 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
22 «Палічы колькасьць сыноў Ґірсонавых, таксама іх, па дамох айцоў іхных і па радзімах іхных,
23 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы іх кажнага здольнага ваяваць вайну, каб служыць службу пры вітальні збору.
24 Во работа радзімаў Ґірсонавых, каб рабіць і каб насіць:
25 Яны маюць насіць споны вітальні а будану збору, і пакрыцьце яго, і пакрыцьце скураное барсуковае, што зьверху яго, і запону ўходу будану збору,
26 І заслоны панадворку, і запону дзьвярэй брамы да панадворку, каторы ля вітальні й ля аброчніка наўкола, і паварозкі іх, і ўсі судзіны злужэньня іх, і ўсе, што робіцца пры іх, і яны маюць рабіць.
27 Подле слова Аарона а сыноў ягоньгх будзе ўся работа сыноў Ґірсонавых пры ўсялякім цяжару іх і ўсялякай рабоце іх, і паручы ім дагляд над усім, ношаным імі.
28 Гэта работа радзімаў сыноў Ґірсонавых у будане збору і дагляд пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара.
29 Сыноў Мераравых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных палічы іх.
30 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы кажнага прыходзячага да войска, каб служыць службы пры вітальні збору.
31 І во паручэньне цяжараў іхных, подле ўсіх службаў іхных у будане збору: дошкі вітальні, завалы а стаўпы яе а падложкі яе,
32 І стаўпы панадворку наўкола, і падложкі іх, і кольле іх, і паварозкі іх да ўсіх судзінаў іх і да ўсіх работаў іх; наймя пералічыце судзіны паручэньня цяжараў іхных.
33 Гэта работа радзімаў Мерарычаў пры ўсіх служэньнях іхных пры будане збору пад наглядам Іфамара, сына Аарона сьвятара».
34 І палічылі Масей а Аарон а князі грамады сыноў Когафовых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных,
35 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят, кажнага прыходзячага да войска, на служэньні ў будане збору.
36 І былі лікі іхныя, па радзімах іхных, дзьве тысячы сямсот пяцьдзясят.
37 Гэта — палічаныя з радзімаў Когафовых, кажны служэц пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям.
38 І лікі сыноў Ґірсонавых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных,
39 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне ў будане збору.
40 І былі лікі іх па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных дзьве тысячы шасьцьсот трыццаць.
41 Гэта — лікі радзімаў сыноў Ґірсонавых, усі служцы пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА.
42 І лікі радзімаў Мерарычаў па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных,
43 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне пры будане збору.
44 І былі лікі іхныя па радзімах іхных тры тысячы дзьвесьце.
45 Гэта лікі радзімаў Мерарычаў, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям.
46 І ўсі лікі Левітаў, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных,
47 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажны прыходзячы служыць службы Божыя, служэньне й служэньне нашэньня ў будане збору.
48 І былі лікі іхныя восьмі тысячаў пяцьсот асьмідзясят.
49 Подле слова СПАДАРОВАГА Масеям прызначаны яны кажны да свайго служэньня, і да свайго нашэньня, і да свайго прызначаньня, як расказаў СПАДАР Масею.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 4 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.