Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 5 Другапраўе 5 раздзел

1 І згукаў Масей усяго Ізраеля, і сказаў ім: «Слухай, Ізраелю, уставы а суды, каторыя я цяпер кажу ў вушы вашы, і наўчыцеся а рупцеся паўніць іх.
2 СПАДАР, Бог наш, учыніў із намі змову на Горыве.
3 Не з айцамі нашымі ўчыніў СПАДАР змову гэтую, але з намі. Мы тыя, каторыя тут цяпер, мы ўсі жывы.
4 Відам у від гутарыў СПАДАР із вамі на гары з пасярод цяпла;
5 Я ж стаяў прамеж СПАДАРА й вас таго часу, каб пераказаваць вам слова СПАДАРОВА, бо вы баяліся цяпла й ня ўзыходзілі на гару. Ён сказаў:
6 "Я СПАДАР, Бог твой, каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дамовы нявольнікаў.
7 Няхай ня будзе ў цябе іншых багоў перад відам Маім.
8 Не рабі сабе выразанага балвана, ніякага абраза таго, што на нябёсах угары, і што на зямлі далавах, і што ў водах ніжэй зямлі.
9 Ня кланяйся ім і ня служы ім, бо Я СПАДАР, Бог твой, БОГ завіднік, што давядаецца зь бяспраўям бацькоў да дзяцей аж да трэйцяга і аж да чацьвертага пакаленьня ненавідзячых Мяне,
10 І чыне міласэрдзе тысячам любячых Мяне й дзяржачых расказаньні Мае.
11 Не мянуй імені СПАДАРА, Бога свайго, здарма, бо СПАДАР ня будзе мець за нявіннага таго, хто мянуе імя Ягонае здарма.
12 Дзяржы дзень сыботні, каб сьвяціць яго, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой.
13 Шэсьць дзён працуй і рабі ўсі работы свае;
14 А дзень сёмы — сыбота СПАДАРУ, Богу твайму. Не рабі ніякае рамеснае работы ты, ані сын твой, ані дачка твая, ані слуга твой, ані служэбка твая, ані вол твой, ані асёл твой, ані ўсялякі статак твой, ані чужаземец твой, што ў брамах тваіх, каб супачыў слуга твой а служэбка твая, як і ты.
15 І памятуй, што слугою ты быў у зямлі Ягіпецкай, і вывеў цябе СПАДАР, Бог твой, стуль рукою моцнай і цаўём выцягненым, затым і расказаў табе СПАДАР, Бог твой, чыніць дзень сыботні.
16 Сьці айца свайго й маці сваю, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой, каб працягнуліся дні твае, і каб добра табе было на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе.
17 Не забівай.
18 І не чужалож.
19 І не крадзі.
20 І ня сьветч на бліжняга свайго сьветчаньням хвальшывым.
21 І не жадай жонкі бліжняга свайго, і не жадай дому бліжняга свайго, поля яго, ані слугі яго, ані служэбкі, вала яго, ані асла яго, ані нічога, што ў бліжняга твайго".
22 Словы гэтыя вымавіў СПАДАР да ўсёга збору вашага на гары з пасярод цяпла, булаку а цемры, голасам вялікім, і болей не дадаваў, і напісаў іх на дзьвюх каменных табліцах, і даў іх імне.
23 І было, што як вы пачулі голас із пасярод цемры, і гара гарэла цяплом, то дабліжыліся да мяне ўсі галавы плямёнаў вашых і старцы вашы,
24 І сказалі: "Вось, паказаў нам СПАДАР, Бог наш, славу Сваю а вялікасьць Сваю, і голас ягоны чулі мы з пасярод цяпла; гэтага дня бачылі мы, што Бог гутара з чалавекам, і гэты застаецца жывы.
25 Але цяпер нашто нам паміраць? Бо зжарэць нас гэтае вялікае цяпло; калі мы яшчэ болей будзем чуць голас СПАДАРА, Бога нашага, то памрэм;
26 Бо хто з усіх целаў, каторы чуў бы голас Бога жывога, што гукае з пасярод цяпла, як мы, і застаўся б жывым?
27 Дабліжся ты й слухай усе, што скажа СПАДАР, Бог наш, і ты гукай нам усе, што будзе казаць табе СПАДАР, Бог наш, і мы будзем слухаць і рабіць".
28 І пачуў СПАДАР голас словаў вашых, як вы гутарылі з імною, і сказаў імне СПАДАР: "Чуў Я голас словаў люду гэтага, каторыя яны казалі табе; усе, што казалі яны, добра.
29 О калі б хто даў, каб былі гэтыя сэрцы іхныя да тога, каб баяцца Мяне й дзяржаць усі расказаньні Мае ўсі дні, каб добра было ім а сыном іхным навекі!
30 Пайдзі, скажы ім: "Зьвярніцеся сабе да буданоў сваіх’.
31 А ты стой з Імною, і Я буду табе казаць усе расказаньне а ўставы а суды, каторых ты маеш наўчыць іх, і каб яны рабілі на тэй зямлі, каторую Я даю ім у дзяржаньне".
32 І каб рупіліся рабіць так, як расказаў вам СПАДАР, Бог ваш; не адхінайцеся ані направа, ані налева.
33 Па ўсёй дарозе, па каторай расказаў вам СПАДАР, Бог ваш, хадзіце, каб вы былі жывы, і добра было вам, і працягнуліся дні вашыя ў зямлі, каторую апануеце.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 5 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.