Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 6 Кніга Егошуі 6 раздзел

1 А Ерыхон заперся, і быў заперты ад сыноў Ізраелявых; ніхто ня выходзіў і ніхто ня ўходзіў.
2 І сказаў СПАДАР Ігошуу: «Гля, Я аддаў у руку тваю Ерыхон а караля ягонага а дужасілаў.
3 І кружыняйцеся навокал места ўсі, здольныя да вайны, і абходзьце места аднойчы; і гэтак рабі шэсьць дзён.
4 І сямёх сьвятароў хай нясуць сем трубаў з бараняга рогу перад скрыняю; а на сёмы дзень кружыняйце навокал места сем разоў, і сьвятары хай трубяць у трубы.
5 І будзе, як затрубяць спацягла ў барані рог, як пачуеце гук трубы, тады ўвесь люд хай крыкне голасам вялікім; і абурыцца сьцяна места пад сябе, і ўзыйдзе люд, кажны супроці сябе».
6 І пагукаў Ігошуа Нунянок сьвятароў, і сказаў ім: «Нясіце скрыню змовы, і сямёх сьвятароў хай нясуць сем трубаў з бараняга рогу перад скрыняю СПАДАРОВАЙ».
7 І сказаў люду: «Перайдзіце й кружыняйце навокал места; узброеныя ж хай пярэйдуць перад скрыняю СПАДАРОВАЙ».
8 І было, як сказаў Ігошуа люду, дык сямёх сьвятароў, што несьлі сем трубаў з бараняга рогу перад СПАДАРОМ, перайшлі й затрубілі ў трубы, і скрыня змовы СПАДАРОВАЕ йшла за імі.
9 Узброеныя ж ішлі сьпераду сьвятароў, каторыя трубілі ў трубы; а збор войска йшоў за скрыняю, ідучы й трубячы ў трубы.
10 Люду ж расказаў, кажучы: «Ня крычыце й няхай ня чуваць будзе голасу вашага, і каб слова ня выходзіла з вуснаў вашых да дня, пакуль я не скажу вам: "Крычыце!" і тады крыкнеце».
11 І кружыняла скрыня СПАДАРОВА навокал мес-та, і абышла аднойчы; і прышлі да табару, і начавалі ў табару.
12 І ўстаў Ігошуа нараніцы, і панесьлі сьвятары скрыню СПАДАРОВУ.
13 І сямёх сьвятароў, што несьлі сем трубаў з бараняга рогу перад скрыняю СПАДАРОВАЙ, ішлі а йшлі й трубілі ў трубы; і ўзброеныя йшлі сьпераду іх, а йдучыя ззаду йшлі за скрыняю СПАДАРОВАЙ, і йдучы трубілі ў трубы.
14 І кружынялі навокал места на другі дзень адзін раз, і зьвярнуліся да табару. Гэтак рабілі шэсьць дзён.
15 І было на сёмы дзень: усталі, як зарала, і кружынялі навокал места такім жа парадкам сем разоў; адно гэтага дня кружынялі навокал места сем разоў.
16 І было, што на сёмы раз трубілі сьвятары ў трубы, і Ігошуа сказаў люду: «Крыкніце, бо аддаў СПАДАР вам места!»
17 І будзе места аканавана і ўсе, што ў ім, СПАДАРУ; адно Рагаў бязуля хай застанецца жывая, яна а кажны, хто зь ёй у доме; бо яна схавала пасланцоў, каторых мы паслалі.
18 А толькі вы сьцеражыцеся аканаваньня, каб не аканаваліся, калі вы возьмеце з аканаваньня, і падасьце табар Ізраелявых аканаваньню, і зьнемарасьціце яго.
19 І ўсе срэбра а золата, і судзьдзе мядзянае а зялезнае — сьвятыня яно СПАДАРУ, да скарбніцы СПАДАРОВАЕ пойдзе».
20 І крыкнуў люд, і трубілі ў трубы. І было, як пачуў люд голас трубы, і крыкнуў люд вялікім крыкам; упала сьцяна пад сябе, і ўзышоў люд да места, кажны насупроці свайго, і зваявалі места.
21 І аканавалі ўсе, што ў месьце, ад мужчыны аж да жонкі, ад хлапца аж да старога, і аж да вала а авечкі а асла, лязом мяча.
22 А двум чалавекам, што выглядалі зямлю, Ігошуа сказаў: «Пайдзіце да дому тае бязулі й вывядзіце стуль тую жонку а ўсіх, што ў яе, як вы прысягалі ёй».
23 І прышлі дзяцюкі-ўзьведнікі, і вывялі Рагаў а айца яе а маці яе а братоў яе а ўсіх, каторыя ў яе, і ўсю радзіму ейную вывялі, і пастанавілі іх вонках табару Ізраельскага.
24 А места а ўсе, што ў ім, спалілі цяплом; адно срэбра а золата а судзьдзе мядзянае а зялеза аддалі да скарбніцы дому СПАДАРОВАГА.
25 Рагаў жа бязулю а дом айца ейнага а ўсіх, каторыя ў яе, пакінуў жывых Ігошуа, і яна жыла сярод Ізраеля дагэтуль; бо яна схавала пасланцоў, каторых пасылаў Ігошуа выглядзець Ерыхон.
26 І закляў Ігошуа таго часу, кажучы: «Пракляты чалавек перад СПАДАРОМ, каторы паўстане й збудуе места гэтае Ерыхон; на першаку сваім ён паложа падруб яго, і на наймалодшым сваім пастанове дзьверы яго».
27 І быў СПАДАР із Ігошуам, і было чутно празь яго па ўсім краю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 6 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.