Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 9 1 Самуйлава 9 раздзел

1 Быў чалавек із сыноў Веняміновых, а імя ягонае Кіш, сын Авеля, сына Цэрора, сына Бехорафа Афажонка, сына Венямінца, дужасіл.
2 У яго быў сын, а імя ягонае Саўла, малады а харошы; і ня было нікога з Ізраелцаў харошшага за яго; ад плячукоў сваіх дагары ён быў вышшы за кажнага зь люду.
3 І зьгінулі асліцы ў Кіша, айца Саўлавага, і сказаў Кіш Саўлу, сыну свайму: «Вазьмі ж із сабою аднаго зь дзяцюкоў і ўстань, пайдзі, пашукай асьліцаў».
4 І прайшоў ён гару Яхрэмаву, і прайшоў зямлю Шалішу, і не знайшлі; і прайшоў зямлю Шаалім, і няма; і прайшоў ён зямлю Венямінову, і не знайшлі.
5 Як яны прышлі да зямлі Цуф, то Саўла сказаў дзяцюку свайму, што зь ім: «Пайдзіма, і зьвярнімася, каб ацец мой, пакінуўшы парушацца праз асьліцы, не пачаў парушацца праз нас».
6 І сказаў яму: «Вось жа, чалавек Божы ё ў гэтым месьце, ды чалавек паважаны; усе, што ён кажа, канечне збываецца; сходзім цяпер туды; можа ён азнайме нам дарогу нашу, кудэй нам ісьці».
7 І сказаў Саўла дзяцюку свайму: «Дык вось, мы пойдзем, а што мы прынясем таму чалавеку? бо хлеба ня стала ў хатулёх нашых, і падаркаў няма, каб прынесьці чалавеку Божаму; што ў нас?»
8 І ўзноў адказаў дзяцюк Саўлу, і сказаў: «Вось, знайшлося ў руццэ маёй чэцьверць сыкля срэбра; я аддам чалавеку Божаму, і ён азнайме нам дарогу нашу».
9 Уперад у Ізраеля гэтак казаў чалавек, як ішоў шукаць Бога: «Хадзіма й пойдзем да відзеньніка»; бо таго, каго завуць цяпер прарокам, уперад звалі відзеньнікам.
10 І сказаў Саўла дзяцюку свайму: «Добра твае слова, хадзіма й пойдзем». І пайшлі да места, ідзе чалавек Божы.
11 Як яны ўзыходзілі схонам места, то сустрэлі дзяўчаты, што вышлі сіляць ваду, і сказалі ім: «Ці ё тут відзеньнік?»
12 Тыя адказалі ім і сказалі: «Ё, вось, ён перад табою; адно барзьдзі, бо ён сядні прышоў да места, затым што сядні ў люду абраканьне на вышыні.
13 Як прыйдзеш да места, то тыкі засьпееце яго, пакуль ён яшчэ ня ўзышоў на тую вышыню есьці; бо люд не пачнець есьці, пакуль ён ня прыйдзе; бо ён дабраславе аброк, і просьле тога пачнуць есьці пазваныя. Дык узыйдзіце, бо калі сядні, дык знойдзеце яго».
14 І ўзышлі яны да места. Яны ўвышлі ў сярэдзіну места, і вось, і Самуйла выходзе наўпярэймы ім, каб ісьці на вышыню.
15 А СПАДАР адкрыў вуха Самуйлу за дзень да прыходу Саўлы, кажучы:
16 «Заўтра гэтай парой Я прышлю да цябе чалавека ізь зямлі Веняміновае, і ты памаж яго за правадыра над людам Маім Ізраелям, і ён выбаве люд Мой ад рукі Пілішчан; бо Я бачу люд Свой, як галашэньне ягонае дайшло да Мяне».
17 І Самуйла абачыў Саўлу, і СПАДАР адказаў яму: «Во чалавек, праз каторага Я казаў табе; ён будзе зырыць люд Мой».
18 І дабліжыўся Саўла да Самуйлы ў браме і сказаў: «Скажы імне, які гэта дом відзеньніка?»
19 І адказаў Самуйла Саўлу, і сказаў: «Я відзеньнік, узыйдзі сьпераду мяне на вышыню; і вы будзеце з імною сядні, і адпушчу цябе нараніцы, і ўсе, што ў цябе на сэрцу, скажу табе.
20 А па асьліцах, што ў цябе зьгінулі ўжо тры дні, ня прымай да сэрца свайго: яны знайшліся. І каму ўсе жаданае ў Ізраелю? ці не табе а ўсяму дому айца твайго?»
21 І адказаў Саўла, і сказаў: «Ці не Венямінец я, з найменшых плямёнаў Ізраелявых? І радзіма мая ці не наймалодшая памеж усіх радзімаў плямені Веняміновага? І чаму ж ты казаў імне штось падобнае?»
22 І ўзяў Самуйла Саўлу а дзяцюка ягонага, і ўвёў іх у залю, і даў ім месца на чале пазваных, а іх было каля трыццацёх чалавекаў.
23 І сказаў Самуйла кухару: «Падай тую часьць, каторую я даў табе і праз каторую я сказаў табе: "Адлажы яе ў сябе"».
24 І падняў кухар лапатку, і ўзьняў яе; і пастанавіў перад Саўлам. І сказаў: «Во гэта пакінена, пастанаві перад сабою, еж, бо на гэты прызначаны час захавана табе, кажучы: "Я згукаў люд"». І еў Саўла із Самуйлам таго дня.
25 І зышлі яны з вышыні да места, і гукаў із Самуйлам на страсе.
26 І ўсталі яны нараніцы. І сталася, як зарала, што пагукаў Самуйла Саўлу на страху, кажучы: «Устань, я пашлю цябе». І ўстаў Саўла, і вышлі абодва вонкі, ён а Самуйла.
27 Як яны зыходзілі ля канца места, то Самуйла сказаў Саўлу: «Скажы дзяцюку, хай ён пярэйдзе наперад нам, — і ён перайшоў, — а ты прыстой цяпер, і я дам пучуць табе слова Божае».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.