1 Іаана 1 глава

Першы ліст Іаана
Пераклад Анатоля Клышкi → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Анатоля Клышкi

1 Аб тым, што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі на свае вочы, што мы разгледзелі і нашы рукі абмацалі — аб Слове жыцця,
2 і жыццё з’явілася, і мы бачылі, і сведчым, і абвяшчаем вам гэтае вечнае жыццё, якое было ў Бацькі і з’явілася нам,
3 што мы бачылі і чулі, мы абвяшчаем і вам, каб і вы мелі ўзаемнасць з намі. А наша ўзаемнасць — з Бацькам і з Яго Сынам Ісусам Хрыстом.
4 І гэта мы1 пішам, каб радасць наша2 была поўнаю.
5 І вось гэтая вестка, якую мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам: Бог ёсць святло, і няма ў Ім ніякай цемры.
6 Калі мы кажам, што маем узаемнасць з Ім, але ходзім у цемры, мы лжэм і не жывём па праўдзе;
7 калі ж ходзім у святле, падобна, як Ён ёсць у святле, то маем узаемнасць адзін з адным і Кроў Ісуса [Хрыста], Яго Сына, ачышчае нас ад усялякага граху.
8 Калі мы кажам, што не маем граху, мы самі сябе ашукваем, і праўды няма ў нас.
9 Калі мы вызнаём свае грахі, Ён, верны і праведны, даруе нам грахі і ачысціць нас ад усялякай няправеднасці.
10 Калі мы кажам, што мы не саграшылі, то робім яго лгуном і слова Яго няма ў нас.

Комментарии Скоуфилда

7 Что значит «ходит во свете» — объясняется в ст. 8−10. «Все же... делается явным от света» (Еф 5:13). Присутствие Божие заставляет нас осознавать греховность, присущую как нашей природе (ст. 8), так и нашей жизни (ст. 9−10). Кровь Христа — это Божие средство, помогающее преодолеть грех. Жить во свете значит жить в общёнии с Отцом и Сыном. Грех подрывает, покаяние — восстанавливает это общение. Немедленное же исповедание греха делает общение непрерывным.

Примечания:

 
Пераклад Анатоля Клышкi
4 1: У некат. рукап.: вам.
4 2: У некат. рукап.: ваша.
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.