Да Рымлянаў 1 глава

Ліст да Рымлянаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Анатоля Клышкi

1 Павел, раб Ісуса Хрыста; пакліканы Апостал, выбраны для дабравешчання Божага,
2 якое Ён раней абяцаў праз Сваіх прарокаў у святых Пісаннях,
3 пра Яго Сына, які нарадзіўся целам з патомства Давідавага
4 і адкрыўся Сынам Божым у сіле, паводле Духу святасці праз уваскрэсення мёртвых, пра Ісуса Хрыста, нашага Госпада,
5 праз Якога мы атрымалі ласку і апостальства для паслушэнства веры ва ўсіх народах дзеля Яго імя,
6 між якіх і вы, пакліканыя Ісусам Хрыстом, —
7 усім, хто ў Рыме, улюбёным Божым, пакліканым святым, — ласка вам і мір ад Бога, нашага Бацькі, і Госпада Ісуса Хрыста.
8 Перш за ўсё дзякую майму Богу праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, таму што ваша вера абвяшчаецца ва ўсім свеце.
9 Бо сведка мне Бог, Якому служу сваім духам у дабравешчанні Яго Сына, як я безупынна ўспамінаю вас,
10 заўсёды просячы ў маіх малітвах, ці не ўдасца мне неяк цяпер нарэшце воляю Божаю прыйсці да вас.
11 Бо я прагну ўбачыць вас, каб перадаць вам нейкі духоўны дар дзеля вашага ўмацавання,
12 гэта значыць, каб разам з вамі суцешыцца агульнаю вераю, вашаю і маёю.
13 І я не хачу, каб вы не ведалі, браты, што я шмат разоў намерваўся прыйсці да вас, (але я дагэтуль сустракаў перашкоды), каб мець нейкі плод і ў вас, які ў астатніх народаў.
14 Даўжнік я і элінам, і варварам, і мудрым, і неразумным.
15 Дык, што да мяне, то я гатовы дабравесціць і вам, якія ў Рыме.
16 Бо я не саромеюся дабравесця [Хрыстовага], бо яно ёсць сіла Божая да выратавання кожнаму верніку, і іудзею, па-першае, і эліну.
17 Бо ў ім адкрываецца з веры ў веру праведнасць Божая, як напісана: «А праведны будзе жыць вераю».
18 Бо адкрываецца з неба гнеў Божы на ўсялякую бязбожнасць і няправеднасць людзей, што заглушаюць праўду няправеднасцю.
19 бо тое, што вядома пра Бога, яўна для іх, бо ім Бог выявіў гэта.
20 Бо Яго нябачнае — і Яго вечная сіла і Боскасць — ясна відаць ад стварэння свету праз разважанне над тварэннямі, так што няма ім выбачэння,
21 таму што, спазнаўшы Бога, яны Яго як Бога не праславілі і не падзякавалі Яму, а сталі марнымі ў сваіх разважаннях, і запамарочылася іх нецямлівае сэрца.
22 Сцвярджаючы, што яны мудрыя, яны падурнелі,
23 і памянялі славу нятленнага Бога на падабенства вобраза тленнага чалавека, птушак, чатырохногіх і паўзуноў.
24 Таму Бог перадаў іх у пажадлівасці іх сэрцаў нечысціні, так што яны апаганьваюць свае целы між сабою;
25 яны замянілі Божую праўду маною і пакланіліся і служылі стварэнню замест Творцы, Які добраславёны навекі, амін.
26 З-за гэтага Бог перадаў іх ганебным пажадлівасцям: бо і іх жанчыны перамянілі натуральныя зносіны на ненатуральныя;
27 а гэтак і мужчыны, пакінуўшы натуральныя зносіны з жанчынаю, распаліліся ў сваёй пажадлівасці адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі, чынячы сорам і атрымліваючы ў саміх сабе належную адплату за сваю аблуду.
28 І як яны не ўважалі за патрэбнае мець Бога ў пазнанні, Бог перадаў іх перакручанаму розуму — чыніць непрыстойнае;
29 яны напоўненыя ўсялякай няправеднасцю, подласцю, хцівасцю, зласлівасцю, поўныя зайздрасці, забойства, сваркі, ашуканства, благіх звычаяў, нашэптванняў,
30 паклёпнікі, боганенавіснікі, крыўдзіцелі, ганарліўцы, самахвалы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,
31 неразумныя, падступныя, непрыязныя, неміласэрныя,
32 якія, пазнаўшы праведны суд Божы1 — што тыя, хто робіць такое, вартыя смерці — не толькі гэта чыняць, але і ўхваляюць тых, хто гэта робіць.

Комментарии Скоуфилда

16 Еврейское и греческое слова, означающие «спасение», подразумевают избавление, безопасность, сохранность, исцеление и пребывание в здравии. Слово «спасение» имеет в Евангелии глубокое и многостороннее содержание, так как вмещает в себя все искупительные действия и процессы: оправдание, искупление, благодать, умилостивление, вменение, прощение, освящение и прославление. «Спасение» действует в трех временах:
1) Верующий уже спасен от вины и наказания за грех (Лк 7:50;1Кор 1:18; 2Кор 2:15; Еф 2:5, 8; 2Тим 1:9), и уверен в своем спасении.
2) Верующий в данное время, изо дня в день, спасается от привычки ко греху и власти его (Рим 6:14; Флп 1:19; 2:12−13; 2Фес 2:13; Рим 8:2; Гал 2:19−20; 2Кор 3:18).
3) Верующему предстоит быть спасенным в том смысле, что он станет подобным Христу (Рим 13:11; Евр 10:36; 1Пет 1:5; 1Ин 3:2). Спасение дается по благодати через веру, даром, а вовсе не по делам (Рим 3:27−28; 4:1−8; 6:23; Еф 2:8). Божественный порядок таков: сперва спасение, потом дела (Еф 2:9 — 10; Тит 3:5−8).

Примечания:

 
Пераклад Анатоля Клышкi
32 1: Або: праведнае патрабаванне.
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.