1-ы Карынфянаў 1 глава

Першы ліст да Карынфянаў Апостала Паўла
Пераклад Анатоля Клышкi → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Анатоля Клышкi

1 Павел, з волі Божай пакліканы Апостал Хрыста Ісуса, і Сасфен, брат,
2 — Божай царкве, якая знаходзіцца ў Карынфе, асвечаным у Хрысце Ісусе, пакліканым святым, з усімі, хто заклікае ў кожным месцы імя нашага Госпада Ісуса Хрыста, у іх і ў нас:
3 ласка вам і мір ад Бога, нашага Бацькі, і Госпада Ісуса Хрыста.
4 Дзякую заўсёды майму Богу за вас, за ласку Божую, дадзеную вам у Хрысце Ісусе,
5 бо вы ўсім узбагаціліся ў Ім — усялякім словам і ўсялякім веданнем,
6 таму што сведчанне Хрыстова ўмацавалася ў вас,
7 так што вы не маеце нястачы ні ў якім дары, чакаючы адкрыцця нашага Госпада Ісуса Хрыста;
8 Які і ўмацуе вас да канца, каб вам быць беззаганнымі ў дзень нашага Госпада Ісуса [Хрыста].
9 Верны Бог, Якім вы былі пакліканы ў супольнасць Яго Сына Ісуса Хрыста, нашага Госпада.
10 Малю ж вас, браты, і мем нашага Госпада Ісуса Хрыста, каб вы ўсе казалі адно, і не было між вамі падзелу, а былі паяднаныя ў адным і тым жа разуменні, і ў тых жа думках.
11 Бо ад тых, хто з дома Хлоі, мне стала вядома пра вас, браты, што між вамі ёсць спрэчкі.
12 А кажу я гэта, бо кожны з вас кажа: «Я — Паўлаў». — «А я — Апалосаў». — «А я — Кіфаў». — «А я — Хрыстоў».
13 Ці ж падзяліўся Хрыстос? Хіба Павел быў укрыжаваны за вас? Ці ў імя Паўла вы хрысціліся?
14 Дзякую [Богу], што я нікога з вас не хрысціў, акрамя Крыспа і Гаія,
15 каб не сказаў хто, што ў маё імя вы былі хрышчаны.
16 Хрысціў жа я і Стэфанаў дом, больш не ведаю, ці хрысціў я каго іншага.
17 Бо Хрыстос паслаў мяне не хрысціць, а дабравесціць, не ў мудрасці слова, каб не спустошыць крыжа Хрыстовага.
18 Бо слова пра крыж для пагібельных — дурнота, а для нас, што ратуемся, — сіла Божая.
19 Бо напісана: «Знішчу мудрасць мудрых, і розум разумных адкіну».
20 Дзе мудрэц? Дзе кніжнік? Дзе спрачальнік гэтага веку? Ці не зрабіў Бог неразумнаю мудрасць [гэтага] свету?
21 Бо калі свет сваёю мудрасцю не пазнаў Бога ў мудрасці Божай, — то Богу даспадобы было праз неразумнасць прапаведзі выратаваць тых, хто веруе;
22 бо і іудзеі дамагаюцца знакаў, і эліны шукаюць мудрасці,
23 а мы абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, — для іудзеяў непрыстойнасць, а для язычнікаў1 — дурнота,
24 для саміх жа пакліканых, і іудзеяў, і элінаў — Хрыста, Божую сілу і Божую мудрасць,
25 таму што нямудрае Божае мудрэйшае за людзей, і слабое Божае мацнейшае за людзей.
26 Бо паглядзіце, браты, на ваша пакліканне, што няшмат мудрых паводле цела2, няшмат моцных, няшмат высакародных;
27 але Бог выбраў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і слабое свету выбраў Бог, каб пасароміць моцнае,
28 і бязроднае свету і пагарджанае выбраў Бог, тое, чаго няма, каб знішчыць тое, што ёсць,
29 каб ніякае цела не выхвалялася перад Богам.
30 Але ад Яго вы ў Хрысце Ісусе, Які стаў мудрасцю нам ад Бога: і праведнасцю, і асвячэннем, і адкупленнем,
31 каб, як напісана: «Той, хто хваліцца, няхай хваліцца Госпадам».

Комментарии Скоуфилда

2 Стихи 2−9 (чего нет в стихах 10−13) иллюстрируют постоянно проводимое в Посланиях различие между положением верующего во Христе, в Божией семье, и его поведением, его состоянием на данное время. Положение верующего под благодатью является результатом того, что для него совершил Христос, и он полностью занимает его в момент принятия Христа верою (Ин 1:12−13; Рим 8:1, 15−17; 1Кор 1:2, 30; 12:12−13; Гал 3:26; Еф 1:3−14; 2:4−9; 1Пет 2:9; Откр 1:6; 5:9, 10. Самый слабый и невежественный верующий, претыкающийся и падающий чаще других, будучи под благодатью, имеет точно такие же взаимоотношения с Богом, как и самый знаменитый святой. Вся последующая работа Бога над ним, применение Им Слова для очищения его жизни и совести (Ин 17:17; Еф 5:26), наказания Божии (1Кор 11:30; Евр 12:10), служение Святого Духа (Еф 4:11−12), трудности и испытания на пути (1Пет 4:12−13) и окончательное преображение его в пришествие Христа (1Ин 3:2) — все это имеет целью сообразовать характер верующего с его высоким положением во Христе. Верующий растет в благодати, а не врастает в нее.

7 Три слова употребляются в связи с пришествием Христа:
1) Паросия — буквально «личное присутствие»; Павел употребляет его, говоря о прибытии Стефана (1Кор 16:17), Тита (2Кор 7:6−7), а также о собственном «пришествии» в Филиппы (Флп 1:26). Слово это просто означает появление лично и в отношении пришествия Господа применяется тогда, когда это событие связывается с благословением святых, верующих (1Кор 15:23; 1Фес 4:14, 17 и с уничтожением человека греха (2Фес 2:8).
2) Апокалипсис — «откровение», «открытие». Употребление этого слова связано с желанием подчеркнуть видимость Господнего пришествия. К нему прибегают, говоря о Господе (2Фес 1:7 — «явление»); 1Пет 1:7, 13; 4:13 и о сынах Божиих в связи со Вторым пришествием Господа (Рим 8:19), а также о «человеке греха» (2Фес 2:3, 8, но — всегда, чтобы подчеркнуть видимость явления.
3) Епифания — собственно «явление», «появление» (2Фес 2:8); ничего другого оно не означает. Этим словом пользуются, говоря об обоих пришествиях Господа (2Тим 1:10; 2Фес 2:8; 1Тим 6:14; 2Тим 4:1, 8; Тит 2:13).

8 Выражение «День Господа нашего Иисуса Христа» встречается в следующих местах Писания: 1Кор 1:8; 5:5; 2Кор 1:14; Флп 1:6, 10; 2:16. В 2Фес 2:2 оно употребляется ошибочно, там надо — «день Господень» (Ис 2:12; Откр 19:11−21). «День Христов» всегда предполагает день вознаграждения и благословения святых лри Его Втором пришествии, тогда как «день Господень» связан с понятием предстоящего суда.

Примечания:

 
Пераклад Анатоля Клышкi
23 1: У некат. рукап.: элінаў.
26 2: Г. зн. паводле людской ацэнкі.
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.